пазабыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Забыць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. гістарычныя даты.

П. знаёмыя мясціны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазапуха́ць, 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е, -а́юць; зак.

Запухнуць — пра многае.

Пазапухалі вочы ад сну.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазвіса́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; зак.

Апусціцца, звіснуць уніз — пра ўсё, многае.

Галіны пазвісалі над вадой.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазгіна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., каго-што.

Сагнуць усіх, многіх ці ўсё, многае.

П. галіны.

Гора не пазгінала людзей (перан.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пазрыва́ць², -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

Зрыць што-н. у многіх месцах, зрыць усё, многае.

Дзікі пазрывалі ўсё поле.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

панарыва́ць², 1 і 2 ас. адз. і мн. не ўжыв., -а́е; -а́ла; зак.

Нарваць², нагнаіцца — пра ўсё, многае.

Пальцы панарывалі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

паперараза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і паперарэ́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Перарэзаць усё, многае або ўсіх, многіх.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыгіна́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Прыгнуцца — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрымацо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Прымацаваць што-н. у многіх месцах, прымацаваць усё, многае.

П. табліцы да дошкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

папрыраза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны і папрырэ́зваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго-што.

Прырэзаць усіх, многіх або ўсё, многае.