◎ Пальга́ ’пылок’ (Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з польск. polgnąć ’завязнуць, прыліпнуць’, г. зн. ’тое, што прыліпла да лапак пчалы’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пе́льнік ’цяцюшнік прамастаячы, Euphrasia stricta Host.’ (гродз., Кіс.). Няясна, магчыма, звязана з пе́ліць ’палоць’ (гл. пеліва): цяцюшнік з’яўляецца паўпаразітнай раслінай.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пляндзі́вый ’надакучлівы’ (Мат. Маг.). Магчыма, са ст.-польск. pletliwy ’баламут, гаваркі, балбатун’ < pleść ’плясці’, або ад plątać ’блытаць’, гл. ппяптаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пляскіта́цца ’хадзіць па мокрай падлозе’ (дзятл., Сцяшк. Сл.). Да пляската (гл.) з распадабненнем ‑о‑ > магчыма, пад уплывам рус. скитаться ’бадзяцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пля́шніца ’жанчына лёгкіх паводзінаў’ (Скарбы). Магчыма, звязана паходжаннем з плюхаў (гл.) або з пляша, пляшка (гл.), г. зн. ’аматарка выпіць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́мны ’памятны’ (Сцяшк. Сл.). Магчыма, з польск. pomny ’тс’; Банькоўскі (2, 694) лічыць польск. pomny, niepomny, wiekopomny штучнымі паэтычнымі ўтварэннямі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́швуст ’сатканае, але яшчэ не адрэзанае ад асновы палатно’ (брэсц., Нар. лекс.). Нейкая кантамінацыя, магчыма, з прошва і хуста (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пры́таска ’церассядзёлак’ (астрав., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, звязана з прыто́сак ’канец атосы ў выглядзе кальца’ (з *пры‑атосак). Параўн. прыато́снік.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пі́рус ’бузіна, Sambucus nigra L.’ (докш., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, у выніку пераносу назвы з лац. pirus ’грушавае дрэва, груша’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ Пістульга́н ’шулёнак’ (Яруш., Нас.), пісгрольга ’крыкуха’ (Юрч. СНЛ). Да пустальга (гл.); фанетычныя змены, магчыма, у выніку дыстантнай асіміляцыі да ‑ль‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)