комплекс археал. помнікаў мілаградскай культуры і зарубінецкай культуры каля в. Мілаград Рэчыцкага р-на Гомельскай вобл. Гарадзішча 4 ст. да н.э. — 2 ст.н.э. Выяўлены рэшткі жытлаў слупавой канструкцыі, слупавыя і гасп. ямы, фрагменты посуду, бронзавыя трохвугольныя падвескі, бранзалетападобныя кольцы, фібулы, званочкі, жал. сярпы, каменная зерняцёрка, гліняныя прасліцы, грузілы і інш. Ад гарадзішча атрымала назву мілаградская культура. На селішчы выяўлены рэшткі жытлаў, фрагменты познамілаградскай керамікі і адзінкавыя абломкі зарубінецкага посуду.
археалагічныя культуры сярэдняй пары верхняга палеаліту (каля 23—17 тыс.г. назад) на тэр.Зах., Цэнтр, і Усх. Еўропы, аб’яднаныя шэрагам агульных рыс. Назва ад стаянак каля мяст. Вілендорф (Аўстрыя) і в. Касцёнкі (Варонежская вобл., Расія). Уключае вілендорфскую, паўлаўскую (Маравія) культуры, касцёнкаўска-аўдзееўскую культуру, а таксама асобныя стаянкі (Бердыж, Кракаў-Спадзіёта, Польшча) і інш. Насельніцтва займалася паляваннем, вырабляла крамянёвыя прылады (наканечнікі, нажы, праколкі, пласціны з рэтушшу), багата арнаментаваныя рэчы з косці і іклаў маманта, зааморфныя і антрапаморфныя фігуркі з косці і мергелю. Для гэтых культур характэрны своеасаблівыя жыллёвыя комплексы: адкрытыя пляцоўкі з шэрагам агнішчаў, абкружаныя зямлянкамі і ямамі-сховішчамі. Многія даследчыкі разглядаюць Вілендорфска-Касцёнкаўскае культурнае адзінства як адзіную археал. культуру.
А.В.Іоў.
Да арт.Вілендорфска-касцёнкаўскае культурнае адзінства. «Вестаніцкая Венера» паўлаўскай культуры (Маравія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБО́ВІЧ (Арсень Аляксандравіч) (н. 28.9.1923, в. Студзянкі Падляскага ваяв., Польшча),
бел. тэатразнавец. Канд. мастацтвазнаўства (1965). Скончыў Бел.тэатр.ін-т (1949). Працаваў у культасветустановах Гродна, Стоўбцаў, Навагрудка. З 1959 у Ін-це мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, з 1971 у Гал. рэдакцыі БелСЭ, з 1979 у Рэсп. ін-це павышэння кваліфікацыі работнікаў культуры, з 1988 у Мінскім ін-це культуры, з 1991 у Музеі гісторыі тэатр. і муз.культуры Беларусі. Даследуе бел.-польскія тэатр. сувязі, тэатр. жыццё Зах. Беларусі, творчасць нар. т-раў, праблемы ўвасаблення твораў А.Астроўскага і М.Горкага на бел. сцэне, выступае ў друку па пытаннях сучаснага тэатр. жыцця.
Тв.:
Героі Горкага на сцэне тэатра імя Янкі Купалы // Максім Горкі і Беларусь. Мн., 1968;
Тэатр змагання. Мн., 1969;
Пьесы А.Н.Островского на белорусской сцене. Мн.,1971.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ КАМІ́СІЯ РЭСПУ́БЛІКІ БЕЛАРУ́СЬ ПА СПРА́ВАХ ЮНЕ́СКА,
міжведамасны орган, створаны пастановай Савета Міністраў БССР ад 15.10.1956. У сваёй дзейнасці кіруецца заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, статутамі ЮНЕСКА і Палажэннем аб Нац. камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (зацверджана пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17.9.1997). Забяспечвае ўзаемадзеянне і каардынацыю супрацоўніцтва з ААН Па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) бел.дзярж. устаноў, грамадскіх аб’яднанняў і асоб, якія маюць прызнаны аўтарытэт у сферах кампетэнцыі ЮНЕСКА. Ажыццяўляе сувязь ’паміж урадам Рэспублікі Беларусь і ЮНЕСКА, даводзіць да ведама ЮНЕСКА інфармацыю аб нац. патрэбах і прыярытэтах у галіне адукацыі, навукі і культуры, аказвае інфармац. і кансультатыўнае садзейнічанне органам дзярж. кіравання, дзярж. і грамадскім арг-цыям Беларусі, якія працуюць у галіне адукацыі, навукі, культуры і камунікацыі. Рабочым апаратам Нац. камісіі з’яўляецца сакратарыят, які ўзначальвае адказны сакратар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́ТАЎСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура эпохі мезаліту (каля 8—6-га тыс. да н.э.) на тэр. Волга-Камскага міжрэчча. Назва ад стаянкі каля в. Бутава Старыцкага р-на Цвярской вобл. Насельніцтва вяло рухомы лад жыцця. Аснова гаспадаркі — паляванне. Для бутаўскай культуры характэрны крамянёвыя разцы акруглыя і з неапрацаванай пляцоўкай, геам. мікраліты (на познім этапе), вербалістыя і тронкавыя наканечнікі стрэл. У фарміраванні бутаўскай культуры значную ролю адыгралі познасвідэрскія і арэнбургскія элементы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗІ́ЛЬСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямёнаў ранняга мезаліту (у асн. 8-е тыс. да н.э.), якія насялялі тэр.паўд. Францыі і паўн.ч. Пірэнейскага п-ва. Назва ад пячоры Мас-д’Азіль у дэпартаменце Ар’еж (Францыя), дзе ў 19 ст. даследаваны 2 стаянкі. Узнікла на аснове папярэдняй культурымадлен. Насельніцтва займалася паляваннем, рыбалоўствам, збіральніцтвам. Для азільскай культуры характэрны дробныя крамянёвыя прылады (мікраліты), невял. гарпуны з касцей высакароднага аленя і т.зв. азільскія галькі з умоўнымі малюнкамі чырв. вохрай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕ́ДЗІЛАВІЧЫ,
гарадзішча 1—4 ст. і паселішча 6—8 ст. каля в. Дзедзілавічы Барысаўскага р-на Мінскай вобл.Гарадзішчаштрыхаванай керамікі культуры ўмацавана 2 валамі і 2 равамі; знойдзены абломкі слоікавых гаршкоў, гліняныя прасліцы, жал. сякерападобная прылада. На паселішчыбанцараўскай культуры выяўлены рэшткі 54 пабудоў зрубнай і слупавой канструкцый. Жытлы мелі печы-каменкі, агнішчы; знойдзены ляпны гладкасценны посуд, жал. прылады працы, бронзавыя ўпрыгожанні, гліняныя прасліцы, жал. коп’і, шпоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́РСЕТ (Dorset),
старажытнаэскімоская культура (пач. 1-га тыс. да н.э. — пач. 2-га тыс.н.э.), адкрыта ў 1925 на мысе Дорсет (в-аў Бафінава Зямля). Пашырана на ПнУ Канады. Канадскім Арктычным архіпелагу, у зах. і паўн.зах. Грэнландыі. Для Д. характэрны абабітыя каменныя прылады працы. астрогі, іголкі, скульптура з косці, біўня, дрэва, наразны лінейны арнамент. Вылучана 5 перыядаў развіцця культуры; у апошнім выяўляюцца рысы эскімоскай культуры Туле, якая пасля 1200 н.э. змяніла Д.
бел. педагог: Д-рпед.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Азерб.ін-тфіз.культуры (1957). З 1962 у Акадэміі фіз. выхавання і спорту Рэспублікі Беларусь, з 1995 — прарэктар. Даследуе праблемы тэорыі і методыкі фіз. выхавання, спарт. трэніроўкі, масавай фіз.культуры. Аўтар прац «Фізічная падрыхтоўка школьніка» (1980), «Сёння і кожны дзень» (1983), «Фізічнае выхаванне ў школе» (1988, з Я.М.Ворсіным), «Стадыён у двары» (1991) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РНЫ (Уладзімір Барысавіч) (н. 11.11.1941, с. Тоцкае Арэнбургскай вобл., Расія),
бел. спартсмен і трэнер (парашутны спорт). Засл. майстар спорту (1973), засл. дзеяч фіз.культуры Беларусі (1976), засл. трэнер СССР (1979). Скончыў Бел.ін-тфіз.культуры (1962). Чэмпіён свету ў групавым скачку і камандным першынстве (1966), у акрабатычных скачках у асабістым (1968) і камандным (1972—76) пяршынствах. Абсалютны чэмпіён Еўропы (1975), СССР (1972). Чэмпіён СССР (1967, 1971—73, 1977—78). Шматразовы рэкардсмен свету, СССР.