здольнасць жывых клетак, органаў і цэласных арганізмаў (ад прасцейшых да чалавека) успрымаць уздзеянні раздражняльнікаў і адказваць на іх узбуджэннем. Звязана са спецыфічнай адчувальнасцю клетачных мембран і іх здольнасцю ў адказ на ўздзеянне адэкватнага раздражняльніка (напр., хім., мех.) мяняць велічыню мембраннага патэнцыялу. Вызначаецца па парогу раздражнення (чым меншая парогавая сіла раздражняльніка, тым большая У., і наадварот). Інтэнсіўнасць, працягласць і хуткасць рэакцый у адказ на раздражненне неаднолькавыя для розных тканак. Як адна з форм раздражняльнасці У. узнікла ў працэсе эвалюцыі ў сувязі з развіццём спецыфічных тканак і асабліва характэрна для нерв. сістэмы. Тэрмін У. выкарыстоўваюць таксама для ацэнкі стану нерв. сістэмы, нервова-псіхічнай напружанасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІТАНЦЫ́ДЫ (ад фіта... + лац. caedo забіваю),
біялагічна актыўныя рэчывы раслін, якія знішчаюць або прыгнечваюць рост і развіццё інш. арганізмаў — пераважна мікробаў; адзін з фактараў імунітэту раслін. Адыгрываюць важную ролю ва ўзаемадзеяннях арганізмаў у біяцэнозах (гл.Алелапатыя). Паводле хім. прыроды — гліказіды, тэрпеноіды і інш. другасныя метабаліты, лятучыя і малалятучыя. Маюць антыбактэрыяльныя, фунгіцыдныя і інсектыцыдныя ўласцівасці, уздзейнічаюць на ферментныя сістэмы жывёл, састаў мікрафлоры паветра, самаачышчэнне вадаёмаў. Напр., Ф. часнаку, цыбулі, хрэну знішчаюць многія віды прасцейшых, бактэрый і ніжэйшых грыбоў у першыя секунды ўздзеяння; выкарыстоўваюцца ў медыцыне, харч. прам-сці. Здольнасць дрэвавых раслін (асабліва хвойных) выдзяляць Ф. ў паветра ўлічваецца пры азеляненні гарадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЙДЛІНА Рахіль Хацкелеўна (20.9.1906, в. Самацеевічы Касцюковіцкага р-на Магілёўскай вобл. — 25.4.1986),
расійскі хімік-арганік. Чл.-кар.АНСССР (1958). Скончыла Маскоўскі ун-т (1930). У 1935—39 і 1941—54 у Ін-це арган. хіміі, з 1954 у Ін-це элементаарган. злучэнняў АНСССР (заг. лабараторыі). Навук. працы па хіміі арган., элементаарган. і квазікомплексных злучэнняў, тэламерызацыі і ізамерызацыі. Адкрыла дваістую рэакцыйную здольнасць алкіл- і алкенілмеркургалагенідаў, з’яву перагрупоўкі (ізамерызацыі) полігалоідаліфатычных радыкалаў у вадкай фазе (у сааўт.); распрацавала шэраг метадаў сінтэзу хім. злучэнняў. Дзярж. прэмія СССР 1986.
Тв.:
Методы элементоорганической химии. Хлор. Алифатические соединения. М., 1973 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКСТРАСЕНСО́РЫКА (ад экстра... +лац. sensus пачуццё, адчуванне),
1) адзін з кірункаў біяфізікі і парапсіхалогіі, звязаны з вывучэннем пачуццёвых спосабаў прыёму і апрацоўкі біял. інфармацыі.
2) Здольнасць бачыць біяполе (аўру) чалавека і па яго выглядзе рабіць дыягностыку здароўя, эмацыянальнага і фіз. стану. Людзей, якія валодаюць павышанай адчувальнасцю да біяполя і здольныя ім кіраваць, наз. экстрасэнсамі. Лічыцца, што яны могуць бачыць рух розных патокаў і віхраў, размешчаных уздоўж восі чалавека ў межах энергет. цэнтраў (цемя, міжброўе, аснова горла, узровень сэрца, сонечнае спляценне, лабок і прамежнасць), пазнаваць з дапамогай рукі расстройствы ў целе, выраўноўваць біяполе і аказваць лячэбнае ўздзеянне на чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
рэа́льны, -ая, -ае.
1. Які сапраўды існуе ў рэчаіснасці, не ўяўны.
Р. факт.
2. Які можа быць ажыццёўлены, здзейснены.
Рэальныя планы.
Р. тэрмін.
3. Практычны, заснаваны на разуменні наяўных умоў, абставін.
Рэальная палітыка.
Р. погляд на жыццё.
○
Рэальнае вучылішча — у дарэвалюцыйнай Расіі: агульнаадукацыйная сярэдняя навучальная ўстанова без выкладання старажытных моў, з пераважаннем у навучальным плане прыродазнаўчанавуковых прадметаў.
Рэальная заработная плата (спец.) — пакупная здольнасць намінальнай заработнай платы.
|| наз.рэа́льнасць, -і, ж.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
слых, -у, м.
1. Адно з пяці знешніх пачуццяў, якое дае магчымасць успрымаць гукі.
Органы слыху.
2.Здольнасць правільна ўспрымаць і аднаўляць музычныя гукі.
Абсалютны с.
Падбіраць музыку на слых.
3. Вестка, гаворка пра каго-н., звычайна нічым яшчэ не падмацаваная.
Сярод людзей пра гэта пайшоў нядобры с.
◊
Ні слыху ні дыху (разм.) — няма ніякіх вестак.
|| прым.слыхавы́, -а́я, -о́е (да 1 і 2 знач.).
Слыхавыя органы.
С. апарат.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
бамбардзі́р, ‑а, м.
1. У рускай дарэвалюцыйнай арміі — салдацкі чын у артылерыйскіх часцях.
2. Жук сямейства жужаляў, які пры самаабароне мае здольнасць выкідваць з свайго цела едкую вадкасць.
3.Разм. Ігрок, які часта забівае галы (у футболе, хакеі і пад.).
[Ням. Bombardier.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
апруцяне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
Разм.
1. Застыць, скарчанець (пра труп, часткі мёртвага цела). [Ракуцька:] — Паспеў я яшчэ заўважыць, як дрыгнулі яго [немца] ногі і апруцянелі навек.Чорны.
2. Страціць адчувальнасць; анямець, адубець. Цела проста апруцянела і страціла здольнасць што-небудзь успрымаць.Чарнышэвіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уме́нне, ‑я, н.
Здольнасць рабіць што‑н., набытая ведамі, вопытам; спрыт. Уся справа ў людзях, у кадрах, ва ўменні арганізаваць масы на барацьбу за высокі ўраджай.Машэраў.Булая папракалі, але злёгку, а больш хвалілі. За смеласць, за ўменне разгледзець новае.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
*Пахапі́ць, похопі́ць ’уздумаць, зразумець’ (ТС), чэш.pochopit, славац.pochopiť ’зразумець’, а яшчэ ў ст.-чэш.pochopiti першаснае значэнне ’схапіць’, — усе з прэфікса po‑ і chop‑, які перадае паняцце хуткага руху (параўн. ст.-польск.pochopny ’хуткі’, pochopiać ’схопліваць, пахапа́ць’, pochop ’цяга’, ’імпульс’, ’здольнасць, паняцце, зразуменне’), аналагічны з kap‑ у лац.capiō ’бяру’, літ.kàpt! ’раптоўна схапіць’ (Махэк₂, 203). Сюды ж паха́пны, похапны́ ’хуткі, руплівы ў працы’ (Нас., ТС), свісл. ’ёмкі для работы’ (Сцяшк. Сл.). Параўн. таксама хапа́ць.