МАГІ́ЛЁЎСКІ СТРОЙ,

традыцыйны комплекс бел. нар. адзення ў Падняпроўі. Бытаваў у 18 — пач. 20 ст. пераважна ў Магілёўскім, Быхаўскім, Шклоўскім, Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., Рагачоўскім р-не Гомельскай вобл. Летні жаночы гарнітур складалі пераважна 2 варыянты-комплексы: кашуля, спадніца, фартух; кашуля, спадніца, фартух, гарсэт. Кашулю шылі з прамымі плечавымі ўстаўкамі з адносна вузкім рукавом, адкладным (радзей вузкім стаячым) каўняром. Арнамент натыкання і вышыўкі (чырвоны з украпінамі чорнага) кампанаваўся ў палосы на плечавых устаўках і рукавах (паралельна лініі ўточкі), на каўняры. Пераважалі геам. (ромб, крыжык, зорачка) і раслінныя (васількі, бярозка) узоры. Суконная спадніца (андарак, саян) чырвона-малінавая з белай, зялёнай, сіняй, чорнай клеткай, палатняная (бяляк) — гладка-белая ці клятчастая шэра-белая з арнаментальным шлякам на падоле. Падпяразвалі вузкім дэкар. поясам. Фартух-трыпольнік шылі з 3 белых полак палатна. Гарсэт (кабат) шылі з сіняга, чырвонага аксаміту, шарсцянкі з баскай у выглядзе клінкоў або прышывалі да спадніцы, аздаблялі нашыўкамі тасьмы. Галаўныя ўборы жанчын — чапец, намітка, аздобленая вышыўкай і нашыўкамі мохрыкаў даматканая хустка. Шыйныя і нагрудныя ўпрыгожанні — пацеркі, абразкі, крыжыкі. У мужчынскіх кашулях тунікападобнага крою багата вышывалі манішку. Нагавіцы шылі з белага палатна ці сукна. Насілі таксама суконныя ці палатняныя камізэлькі са стаячым каўняром, шыйныя даматканыя хустачкі-шалікі, вышытыя чырвоным арнаментам на канцах. Галаўны ўбор — каўпаковая з лямцу магерка ці футраванка. Мужчынская і жаночая вопратка — белыя світы, аздобленыя вышыўкай, нашыўкамі тасьмы і шнура.

Літ.:

Раманюк М.Ф. Беларускае народнае адзенне: [Альбом]. Мн., 1981.

М.Ф.Раманюк.

Да арт. Магілёўскі строй. Сялянкі ў традыцыйным летнім адзенні. Вёска Заходы Шклоўскага раёна. 1903.

т. 9, с. 471

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

фэ́шн

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, нескланяльны

адз.
Н. фэ́шн
Р. фэ́шн
Д. фэ́шн
В. фэ́шн
Т. фэ́шн
М. фэ́шн

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

арака́ча

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, нескланяльны

адз.
Н. арака́ча
Р. арака́ча
Д. арака́ча
В. арака́ча
Т. арака́ча
М. арака́ча

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

багемі́стыка

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. багемі́стыка
Р. багемі́стыкі
Д. багемі́стыцы
В. багемі́стыку
Т. багемі́стыкай
багемі́стыкаю
М. багемі́стыцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

водаізаля́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. водаізаля́цыя
Р. водаізаля́цыі
Д. водаізаля́цыі
В. водаізаля́цыю
Т. водаізаля́цыяй
водаізаля́цыяю
М. водаізаля́цыі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

геалака́цыя

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. геалака́цыя
Р. геалака́цыі
Д. геалака́цыі
В. геалака́цыю
Т. геалака́цыяй
геалака́цыяю
М. геалака́цыі

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

каку́ра

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, нескланяльны

адз.
Н. каку́ра
Р. каку́ра
Д. каку́ра
В. каку́ра
Т. каку́ра
М. каку́ра

Крыніцы: sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

манту́

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, нескланяльны

адз.
Н. манту́
Р. манту́
Д. манту́
В. манту́
Т. манту́
М. манту́

Крыніцы: tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

РНК

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, нескланяльны

адз.
Н. РНК
Р. РНК
Д. РНК
В. РНК
Т. РНК
М. РНК

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Абаля́нка

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. Абаля́нка
Р. Абаля́нкі
Д. Абаля́нцы
В. Абаля́нку
Т. Абаля́нкай
Абаля́нкаю
М. Абаля́нцы

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)