дзеячінд.нац.-вызв. руху. Бацька Дж.Нэру. Скончыў каледж у Алахабадзе. З 1907 адзін з лідэраў Індыйскага нацыянальнага кангрэса (ІНК). Напачатку чл. умеранага крыла ІНК, пасля расстрэлу брыт. войскамі мірнага мітынгу ў Амрытсары (1919) перайшоў на радыкальныя пазіцыі. Разам з М.К.Гандзі ўзначальваў кампаніі грамадз. непадпарадкавання, за што не раз быў арыштаваны брыт. ўладамі. З 1923 адзін з лідэраў свараджысцкай партыі ўнутры ІНК. У 1928 распрацаваў праект канстытуцыі Індыі, які прадугледжваў наданне Індыі статуса дамініёна ў межах Брыт. імперыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАПІНО́ (Papineau) Луі Жазеф (7.10.1786, г. Манрэаль, Канада — 23.9.1871),
канадскі паліт.дзеяч. Адвакат. Чл.Заканад. сходу (1808—37) і ўрада (1820—23) брыт. калоніі (правінцыі) Ніжняя Канада. З 1815 лідэр апазіц. руху франка-канадскіх патрыётаў супраць брыт. улад. Адзін з кіраўнікоў антыбрыт. паўстання 1837—38 у Ніжняй Канадзе. З ліст. 1837 у эміграцыі ў ЗША, потым у Францыі. Вярнуўся ў Канаду па амністыі 1847. У 1848—51 і 1852—54 чл.Заканад. асамблеі прав. Канада. У далейшым ад паліт. дзейнасці адышоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́СТРЫКАЎ Мікалай Мікалаевіч (1864, Мінск? — ?),
бел. віяланчэліст, педагог, муз.-грамадскі дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскай кансерваторыі (з 1885). З 1886 у Мінску, выступаў у канцэртах як саліст віяланчэліст і ансамбліст (у трыо з піяністкай А.Клімовіч і скрыпачом Я.Чыжэўскім; у квартэце са скрыпачамі Чыжэўскім і І.Ягудкіным, альтыстам Н.Рубінштэйнам). Ініцыятар стварэння і кіраўнік харавых калектываў Мінскага муз.т-ва (1896), Т-ва аматараў прыгожых мастацтваў (1898). З 1907 выкладаў ігру на віяланчэлі ў Мінскім муз. вучылішчы Рубінштэйна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́РСАН (Pearson) Лестэр Боўлс (23.4.1897, г. Таронта, Канада — 27.12.1972),
дзярж.дзеяч Канады. Вучыўся ў юрыд. школе ў Таронта (1919) і Оксфардскім ун-це (1923, 1925). У 1928—48 на дыпламат. службе. З 1948 чл. парламента. У 1948—57 міністр замежных спраў. За ўдзел ва ўрэгуляванні ўзбр. канфлікту 1956 вакол нацыяналізацыі Егіптам Суэцкага канала прысуджана Нобелеўская прэмія міру 1957. У 1958—68 лідэр Ліберальнай партыі. У 1963—68 прэм’ер-міністр. Заключыў пагадненне з ЗША аб размяшчэнні на тэр. Канады амер. ядзернай зброі (1963).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУ́НСКЕНЕ (Prunskiene) Казімера Данута (н. ў лют. 1943 в. Васюлішкю Уценскага пав., Літва),
літоўскі паліт. і дзярж.дзеяч, вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1987). Скончыла Вільнюскі ун-т. З 1965 на выкладчыцкай і навук. працы. З 1989 нам. старшыні ўрада, у маі 1990 — студз. 1991 прэм’ер-міністр Літвы. Ініцыятар стварэння і адзін з лідэраў левацэнтрысцкага руху — Форуму будучага Літвы, апазіц. радыкальнаму паліт. курсу В.Ландсбергіса.
Тв.:
Управление агропромышленным комплексом Литовской ССР. Вильнюс, 1986;
Продовольственное хозяйство: методология структурно-организационного совершенствования. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАПАПО́РТ Рыгор Якаўлевіч (1890, г.п. Глуск Магілёўскай вобл. — 10.2.1938),
дзяржаўны дзеячБССР. Камісар дзяржбяспекі 3-га рангу (1935). З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1929—31 старшыня ДПУ БССР, адначасова паўнамоцны прадстаўнік АДПУ пры СНКСССР па БВА і нач. асобага аддзела БВА; у 1936—37 нач. інспекцыі Наркамата харчовай прам-сці СССР. Чл.ЦККП(б)Б (1930—31). 16.7.1937 арыштаваны і 8.2.1938 асуджаны да пакарання смерцю «па абвінавачванні ў шпіёнскай дзейнасці і прыналежнасці да антысавецкай арганізацыі правых». Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМО́НАЎ Эмамалі Шарыпавіч (н. 5.10.1952, г.п. Дангара Хатлонскай вобл., Таджыкістан),
дзяржаўны дзеяч Таджыкістана. Скончыў Тадж.ун-т (1982). З 1971 рабочы, з 1976 на адказных пасадах у аграпрамысл. комплексе, дырэктар саўгаса ў Дангарынскім р-не. З ліст. 1992 старшыня Кулябскага абл. савета нар. дэпутатаў. З 19.11.1992 старшыня Вярх. Савета Рэспублікі Таджыкістан. 6.11.1994 абраны Прэзідэнтам Рэспублікі Таджыкістан (у ліст. 1999 пераабраны). У 1997 дамогся спынення грамадз. вайны ў Таджыкістане шляхам паліт. ўрэгулявання.
Літ.:
Президент Эмомали Рахмонов=President Emomali Rahmonov: [Альбом]. London, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БІНСАН (Robinson) Мэры (н. 21.5.1944, г. Баліна, Ірландыя),
ірландскі грамадскі і дзярж.дзеяч. Скончыла Трыніты-каледж Дублінскага ун-та і Гарвардскі ун-т (ЗША). Доктар права. У 1969—75 праф. Дублінскага ун-та. Набыла вядомасць як буйны спецыяліст у галіне еўрап. канстытуцыйнага і крымінальнага права, заснавальнік і дырэктар Ірл. цэнтра еўрап. права. Адна з актывістак жаночага руху Ірландыі. Чл.ірл. Сената (1969—89), да 1985 чл. Лейбарысцкай партыі Ірландыі. У 1990—97 прэзідэнт Ірландскай Рэспублікі. З 1997 вярх. камісар ААН па правах чалавека.
аргенцінскі дзярж.дзеяч. Скончыў ун-т Буэнас-Айрэса (1903). Прафесар. З 1908 дэпутат парламента Аргенціны. З 1915 міністр юстыцыі і грамадз. адукацыі, у 1932—38 міністр замежных спраў. 3.8.1932 у сваёй міністэрскай дэкларацыі сфармуляваў прынцыпы міжнар. адносін, якія былі пакладзены ў аснову Сааведра Ламаса пакта 1933. У 1935 выконваў ролю пасрэдніка ў мірным урэгуляванні ўзбр. канфлікту паміж Парагваем і Балівіяй. У 1941—43 прэзідэнт ун-та Буэнас-Айрэса. Нобелеўская прэмія міру 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЮТА́ЦІ (Salutati) Калуча (16.2.1331, Стыньяна, каля г. Пістоя, Італія — 4.5.1406),
італьянскі дзярж.дзеяч, гуманіст. Паводле адукацыі натарыус. Вучань і паслядоўнік Ф.Петраркі. У 1375—1406 канцлер Фларэнційскай рэспублікі, дзе ўзвёў гуманізм у ранг афіц.дзярж. ідэалогіі. Адыграў вял. ролю ў арганізацыі гуманіст. гурткоў, збіранні і вывучэнні ант. рукапісаў. У шматлікіх трактатах абараняў свабоду волі чалавека, выступаў супраць саслоўных прывілеяў, адмаўляў правы рым. пап на свецкую ўладу, крытыкаваў заганы духавенства, адстойваў рэсп. свабоды, абгрунтоўваў права падданых забіць тырана, але апраўдваў сац. няроўнасць.