фенагене́тыка

(ад гр. phaino = выяўляю + генетыка)

раздзел генетыкі, які вывучае праяўленне дзеяння генаў і іх сукупнасці ў працэсе развіцця асобіны.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Паўпа́сітак ’сіта’ (карэліц., Сцяшк. Сл.). Да пасітак (гл.). Паў- далучылася ў выніку дзеяння народнай этымалогіі пры незразумелай ўжо форме пасітак. Аналагічна паўкашак (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́пазна (пры́пызна, прі́пызна) ’позна, пазнавата’ (Бяльк.). Рус. смал. при́поздно ’надта позна’. Да позні, позна з прыстаўкай пры‑ (гл.), што перадае непаўнату прыметы дзеяння.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

амартыза́цыя, ‑і, ж.

1. Паступовае зніжэнне вартасці машын, будынкаў, інструменту і пад. у выніку зношвання. // Перанясенне вартасці машын, будынкаў і інш. на прадукцыю.

2. Аслабленне дзеяння штуршкоў, удараў пры дапамозе спецыяльных прылад.

[Ад лац. amortisatio — аслабленне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

валя́ць, я́ю, ‑я́еш, ‑я́е; незак.

1. каго-што. Нахіліўшы, абарочваць; перакульваць. Бура валяе стагі.

2. заг. валя́й(це). Разм. Ужываецца ў якасці пабуджэння да дзеяння. [Дырэктар:] — Значыць, так рашыў?.. Што ж, валяй! Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераклі́к, ‑у, м.

Разм. Дзеянне паводле дзеясл. пераклікацца (у 1, 2 знач.), а таксама гукі гэтага дзеяння. Цёплы жнівеньскі вечар з жытнімі пахамі, з далёкімі пераклікамі начных птушак апускаўся на Пруцікі... Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

скавыта́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. скавытаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. [Чыжык] чуў толькі напорысты гул, скавытанне і глухія ўдары снегу ў сцяну. Лупсякоў. Сціхне ветру скавытанне Над прысадамі бяроз. Васілёк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шаргаце́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. шаргацець, а таксама гукі гэтага дзеяння. Потым чуецца слабае шаргаценне тапачак, і дзверы адчыніліся. Марціновіч. Шаргаценне цішэе, цішэе і ператвараецца ў далёкі камарыны піск. Паўлаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

я́хканне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. яхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам даляцела яхканне ганчака, потым грымнуў стрэл — недалёка хадзіў паляўнічы. Гурскі. Заходзячыся ў яхканні, ганчакі амаль даганялі беляка. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВА́КУУМНАЯ ЗБРО́Я,

боепрыпасы з выбуховым рэчывам аб’ёмна-дэтанацыйнага дзеяння. Прызначана для паражэння цэляў са складкамі мясцовасці, у збудаваннях адкрытага тыпу, мінных палёў. Утварае газападобнае або дробнадысперснае аэразольнае воблака значных памераў. Асн. паражальны фактар — ударная хваля, якая ўтвараецца пры падрыванні гэтага воблака (ціск у цэнтры воблака прыкладна ўтрая перавышае нармальны атмасферны). За зонай лішкавага ціску ўтвараецца працяглая зона разрэджання (адсюль назва).

т. 3, с. 465

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)