польскі дзярж. дзеяч, эканаміст. З 1970 выкладчык, з 1992 праф.Гал. гандлёвай школы ў Варшаве. У 1989—91 віцэ-прэм’ер і міністр фінансаў. Аўтар праграмы стабілізацыі гаспадаркі і перабудовы эканам. сістэмы Польшчы (план Бальцаровіча).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНІ́ЧА (Onitsha),
горад у Нігерыі, адзін з гал. партоў на р. Нігер. 220 тыс.ж. (1975). Трансп. вузел. Буйны гандл. цэнтр (плады алейнай пальмы, маніёку, ямс). Вытворчасць алею. Прадпрыемствы па вытв-сці тэкстылю, паперы, шын, аўтазапчастак, харчасмакавай прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЭНАВЕНТУ́РА (Buenaventura),
горад на З Калумбіі. Засн. ў 1540. 166 тыс.ж. (1985). Гал. порт краіны на Ціхім ак., у зал. Буэнавентура (вываз кавы, золата, бананаў, цукру, гарбарнай сыравіны). Чыг. станцыя. Вытв-сць дубільнага экстракту з кары мангравых дрэў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЕ́ВАС, Дзіеўс, Дзіеў,
у балтыйскай міфалогіі абазначэнне бажаства і гал. з багоў. Дз. стаіць над усімі багамі, але звычайна ён пасіўны і непасрэдна не ўплывае на лёсы людзей. У яго ёсць памочнікі (адзін з іх грамавержац Пяркунас) і дзеці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАХО́ДНЕ-КАРЭ́ЙСКІ ЗАЛІ́Ў,
заліў Жоўтага м., каля берагоў Карэі і Кітая. Глыб. да 50 м. У прыбярэжнай ч. шырокія водмелі і скалістыя астравы. Прылівы паўсутачныя (да 10 м). Гал. парты: Нампхо, Сіныйджу (КНДР), Даньдун, Далянь і Люйшунь (Кітай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЕ́НА (Cayenne),
горад, адм. цэнтр Гвіяны французскай. Знаходзіцца пры ўпадзенні р. Каена ў Атлантычны ак.Засн. ў 1604. Каля 50 тыс.ж. (1995). Гал. порт краіны (вываз рому, драўніны, рыбы, крэветак). Вузел аўтадарог Міжнар. аэрапорт. Вытв-сць рому, лесапілаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРЫ́ (Castries),
горад, сталіца дзяржавы Сент-Люсія. Знаходзіцца на в-ве Сент-Люсія. 13,6 тыс.ж. (1992). Марскі порт. Аэрапорт. Гал.гандл.-гасп. цэнтр вострава (вытв-сць лімоннага соку, рому, цукру і інш.). Крэпасць Морн-Фарцюн (17—18 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ЛАС,
простае, батрычнае (бакакветнае) суквецце, у якім на падоўжанай гал. восі знаходзяцца сядзячыя кветкі (просты К.), або маленькія сядзячыя суквецці — каласкі (складаны К.). Просты К. маюць трыпутнік, некат. архідэі і інш., складаны — жыта, пшаніца, ячмень і інш. злакі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУХМАЛАНО́СНЫЯ КУЛЬТУ́РЫ,
расліны, якія назапашваюць у тканках крухмал і выкарыстоўваюцца для яго атрымання. Гал. К.к. — бульба, кукуруза. Вырошчваюць таксама батат, маніёк ядомы (у клубнях 20—40% крухмалу), сагавую пальму (з аднаго ствала атрымліваюць 110—160 кг крухмалу) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРТЭ́КС (познагрэч. narthēx),
прытвор, уваходнае памяшканне ў пярэдняй частцы хрысц. храма, прызначанае для асоб, якія не маюць права ўваходзіць у гал. храмавае памяшканне. Трапляецца двайны Н. — знешні (экзанартэкс) і ўнутраны. У культавых збудаваннях на Беларусі Н. называюць бабінцам.