СІНТЭТЫ́ЧНЫХ ФАРБАВА́ЛЬНІКАЎ ПРАМЫСЛО́ВАСЦЬ,
галіна хімічнай прамысловасці па вырабе сінт. фарбавальнікаў і прамежкавых прадуктаў для іх вытв-сці. Узнікла ў 1856, калі У.Г.Перкін атрымаў мавеін (анілінавы фарбавальнік) і арганізаваў яго прамысл. вытв-сць. Першапачаткова наз. анілінафарбавай. Найб. развіта ў ЗША, ФРГ, Японіі, Вялікабрытаніі.
Асн. сыравіна для вытв-сці фарбавальнікаў — араматычныя вуглевадароды, што атрымліваюць з каменнага вугалю і нафты — бензол, талуол, ксілолы, нафталін, антрацэн і інш., таксама неарган. злучэнні — кіслоты, шчолачы, солі і інш. Сінт. фарбавальнікі выкарыстоўваюцца для розных матэрыялаў (бавоўны, лёну, хім. валокнаў, скуры, футра і інш.), а таксама ў кіна-, фотапрам-сці, медыцыне, аналітычнай хіміі, лазернай тэхніцы і інш.
В.П.Сідоранка.
т. 14, с. 405
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРУСАГАДО́ЎЛЯ,
галіна жывёлагадоўлі па развядзенні труса свойскага для атрымання мяса, шкурак і пуху. Вылучаюць кірункі Т.: мяса-шкуркавы, мясны, пуховы. Трусінае мяса — пажыўны дыетычны прадукт, шкуркі — каштоўная сыравіна для футравай прам-сці, пух ідзе на выраб фетру і трыкатажу. Сістэмы ўтрымання трусоў: клетачная, вонкавая шэдавая, таксама ў закрытых трусятніках для прамысл. Т. з рэгуляваным мікракліматам і механізацыяй працэсаў іх кармлення, паення і прыбірання гною. На Беларусі развіта Т. аматарская.
Літ.:
Кулько К.С. Разведение кроликов. 2 изд. М., 1984;
Помытко В.Н. Зоотехнические основы промышленного кролиководства. М., 1984;
Тузова Р.В., Иванова Е.И. Кролиководство. Мн., 1987;
Ерин А.Т., Плотников В.Г., Рыминская Е.И. Приусадебное кролиководство и нутриеводство. 2 изд. Мн., 1994.
т. 15, с. 538
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІНА́НСАВАЕ ПРА́ВА,
сукупнасць юрыдычных норм, якія рэгулююць грамадскія адносіны, што ўзнікаюць у працэсе стварэння, размеркавання і выкарыстання грашовых фондаў дзяржавы і органаў мясц. самакіравання, неабходных для рэалізацыі іх задач; галіна права. Як сістэма (і навука) падзяляецца на агульную і асаблівую часткі. У агульнай частцы фарміруюцца паняцці фінансаў і фін. сістэмы, прававыя асновы і формы фін. дзейнасці дзяржавы, прадмет, сістэма, крыніцы Ф.п. і інш. У асаблівую частку ўваходзяць бюджэтнае права, прававы рэжым фінансаў прадпрыемстваў і галін нар. гаспадаркі, прававое рэгуляванне дзярж. даходаў, падатковае права, прававыя асновы дзярж. крэдыту, дзярж. страхаванне, прававое рэгуляванне дзярж. выдаткаў і бюджэтнага фінансавання, прававыя асновы банкаўскага крэдытавання, разлікаў і грашовага абарачэння, асновы валютнага заканадаўства.
т. 16, с. 400
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЭ́ЙЗЕР, Фрэзер (Frazer) Джэймс Джордж (1.1.1854, г. Глазга, Вялікабрытанія —7.5.1941), брытанскі этнограф і гісторык рэлігіі. Вучыўся ва ун-тах Глазга (1869—74) і Кембрыджа (1874—79). Праф. Ліверпулскага (з 1907) і Кембрыджскага (з 1921) ун-таў. Прыхільнік параўнальна-гістарычнага метаду. Сістэматызаваў звесткі аб першабытных вераваннях, татэмізме, анімізме, табу, паказаў іх генет. сувязь з рэлігіямі стараж. дзяржаў, іудаізмам, хрысціянствам. Паводле Ф., чалавечая свядомасць эвалюцыяніравала ад панавання магічных уяўленняў да «веку рэлігіі», потым да «веку навукі». Ф. проціпастаўляў магію рэлігіі, ідэалогію выводзіў з індывід. псіхалогіі. Асн. працы: «Залатая галіна» (1890), «Даследаванне магіі і рэлігіі» (т. 1—12, 1907—15), «Татэмізм і экзагамія» (1910).
т. 16, с. 491
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАНА́ЕВА Яўгенія Нікандраўна (2.1.1921—8.11.1987),
расійская актрыса. Дачка Н.С.Ханаева. Нар. арт. СССР (1987). Вучылася ў Тэатр. вучылішчы імя Шчэпкіна (1939—41), скончыла Школу-студыю Маскоўскага Маст. акад. т-ра (1947). З 1947 у трупе гэтага т-ра. Яе творчай манеры ўласціва спалучэнне вострай характарнасці з унутр. лірызмам: Таццяна («Мяшчане» М.Горкага), Паліна Андрэеўна, Зінаіда Савічна («Чайка», «Іванаў» А.Чэхава), каралева Лізавета («Марыя Сцюарт» Ф.Шылера), Ганна Раманаўна («Стары Новы год» М.Рошчына), Сініцына («Тамада» А.Галіна) і інш. З 1973 здымалася ў кіно: «Маналог», «Дзіўныя дарослыя» (тэлефільм), «Розыгрыш», «Па сямейных абставінах» (тэлефільм), «Масква слязам не верыць», «Апошні ўцёк», «Маці Марыя» і інш. Дзярж. прэмія Расіі 1978.
т. 16, с. 537
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКАНАМІ́ЧНАЯ ГЕАГРА́ФІЯ, эканамічная і сацыяльная геаграфія,
грамадская навука, галіна сацыяльна-эканамічнай геаграфіі, якая даследуе заканамернасці тэр. размяшчэння грамадскай вытв-сці, умовы і асаблівасці яе развіцця. Грунтуецца на вучэнні пра геаграфічны (тэрытарыяльны) падзел працы (міжнар. і рэгіянальны) і тэорыі размяшчэння вытворчасці. Аб’ектамі даследаванняў з’яўляюцца тэр. структуры нар. гаспадаркі (эканам. раёны, тэр.-вытв. комплексы, трансп. сістэмы і вузлы і інш.) у яе гіст. функцыянаванні і развіцці на розных узроўнях (мясц., раённым, нац., міжнац., глабальным). Э.г. падзяляецца на агульную, галіновую і рэгіянальную. Тэрмін «Э.г.» ўведзены М.В.Ламаносавым у 1760. Гл. таксама Геаграфія, Геаграфія прамысловасці, Геаграфія працоўных рэсурсаў, Геаграфія сусветнай гаспадаркі, Геаграфія сельскай гаспадаркі і інш.
т. 18, кн. 1, с. 58
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯФА́ГІНА Галіна Львоўна (н. 4.7.1952, г. Пінск Брэсцкай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Д-р філал. н. (1999), праф. (2001). Скончыла БДУ (1975), з 1978 працуе ў ім. Даследуе стылёвыя плыні рус. прозы і драматургіі 20 ст., а таксама бел. л-ру. Аўтар кн. «Маральна-філасофскія праблемы прозы 70-х—80-х гадоў» (1989, з Дз.Фёдаравым), «Руская проза другой паловы 80-х — пачатку 90-х гадоў XX стагоддзя», «Дынаміка стылёвых плыняў у рускай прозе 1980—1990-х гадоў» (абедзве 1998), «Паэтыка рускай мадэрнісцкай прозы (тыпалогія стыляў пачатку і канца XX стагоддзя)» (1999), «Руская проза канца XX стагоддзя» (2003), навуч. дапаможнікаў і інш.
т. 18, кн. 1, с. 436
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЦІ́НА (Tarantino) Квенцін (н. 27.3.1963, г. Ноксвіл, штат Тэнесі, ЗША),
амерыканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр, прадзюсер. Дэбютаваў як рэжысёр і сцэнарыст стужкай «Шалёныя сабакі» (1992). Найб. значны яго фільм «Крымінальная чытаніна» (1994, прэмія «Оскар» за лепшы сцэнарый, Залатая пальмавая галіна Міжнар. кінафестывалю ў Канах) стаў этапным у развіцці кінематографа 1990-х г. Аўтар сцэнарыяў да фільмаў «Сапраўднае каханне» (1993), «Прыроджаныя забойцы» (1994), «Чатыры пакоі» (эпізод «Чалавек з Галівуда»; і рэжысёр), «Барвовы прыліў» (абодва 1995), «Ад захаду да світання», «Запечаная кроў» (абодва 1996), «Джэкі Браун» (1997; і рэжысёр). Здымаўся ў большасці сваіх фільмаў і ў інш. рэжысёраў («Роспачны», «Нікі, д’ябал малодшы» і інш.).
т. 18, кн. 1, с. 461
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гемелало́гія
(ад лац. gemellus = парны + -логія)
галіна біялогіі і медыцыны, якая вывучае паходжанне блізнят і аналізуе іх падабенства і адрозненні з пункту погляду генетыкі, марфалогіі, фізіялогіі і псіхалогіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
радыётэ́хніка
(ад радыё- + тэхніка)
1) навука аб электрамагнітных ваганнях высокай частаты;
2) галіна тэхнікі, якая займаецца пытаннямі практычнага прымянення радыёапаратуры ў сістэме радыёсувязі, тэлебачання, радыёлакацыі, радыётэлемеханікі і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)