дружа́ка, ‑і, м.

Абл. Блізкі друг, сябар. Базыль і Грышка — найлепшыя дружакі. Колас. Позна ўвечары Сілівей Зязюля прыйшоў начаваць да свайго старога дружакі Піліпа Канапелькі. Каваль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запабе́гчы, ‑бягу, ‑бяжыш, ‑бяжыць; ‑бяжым, ‑бежыце, ‑бягуць; зак.

Абл. Забегчы наперад, апярэдзіць. Трэба ж было запабегчы наперад, каб іншыя ахвотнікі каўнярок з рук не вырвалі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

захаладзі́ць, ‑ладжу, ‑лодзіш, ‑лодзіць; зак., каго-што.

Абл. Змарозіўшы, прастудзіць. — Што гэта ў цябе, браце ты мой, з нагою? — Або захаладзіў, або падверадзіў, — адказаў Марцін. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зо́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да золі, уласцівы ёй. Зольны туман. □ Зольная вільгаць абл[еплівала] ўсё: і дрэвы, і кусты, і густую ігліцу на зямлі. Лынькоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

іме́нне, ‑я, н.

Абл. Імя, мянушка, прозвішча. — Прозвішча ў яго было Лубнеўскі. А Парыпанам звалі яго.. — Яна [Грасыльда] падумала. — Мусіць, сам ён сабе такое іменне даў... Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кавяня́, і́, ж.

Абл. Палка для апоры пры хадзьбе; кій. — Гавары, дзеўка, ды не загаварвайся, а то я за тваю ману і кавянёй магу даць! Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

капе́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Р мн. ‑шак; ж.

Абл. Капа ​1. Каля ног дзяўчынкі паднялася мяккая капешка, на якую так захацелася сесці з падскокам. Гарбук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карчава́ты, ‑ая, ‑ае.

Абл. Карчысты. Каторы год праводжу баразну Па цаліне. У карчаватых лядах Зярнят ўкінуў жменю не адну Я ў раллю пад бацькавым наглядам. Ляпёшкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўта́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., што.

Абл. Глытаць. Падводчык развязаў торбу, сунуў мне лусту хлеба з вяндлінай, а сам пачаў каўтаць халоднае малако з бутэлькі. Бажко.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кія́шнік, ‑у, м., зб.

Абл. Сцёблы кукурузы з лісцем; кукурузныя бадылі. Ад лазовага плятня, за якім узвышаўся пажоўклы кіяшнік,.. [Пятра] аддзяляла нешырокая лагчына, парослая альховымі кустамі. Шамякін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)