ме́рці, 1 і 2 ас. адз. звычайна не ўжыв., мрэ, мром, мраце́, мруць; мёр, ме́рла, ме́рлі; мручы́; незак. (разм.).

Паміраць, гінуць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мерыдыя́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Уяўная лінія, якая праходзіць праз полюсы зямнога шара і перасякае экватар.

Геаграфічны м.

Нябесны мерыдыян — вялікі круг нябеснай сферы, які праходзіць праз зеніт і полюсы свету.

|| прым. мерыдыя́нны, -ая, -ае і мерыдыяна́льны, -ая, -ае.

Мерыдыянная плоскасць.

Мерыдыянальная лінія.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

мерыно́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода танкарунных авечак.

|| прым. мерыно́савы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́рыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

1. Намервацца ажыццявіць якое-н. дзеянне.

М. ўцякаць.

М. стрэльнуць.

2. Імкнуцца заняць якую-н. пасаду (разм.).

М. ў начальнікі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́са, -ы, мн. -ы, мес, ж.

1. У каталіцкай царкве: літургія.

Скончылася м.

2. Музычны харавы твор на тэкст гэтага набажэнства звычайна ў суправаджэнні аргана ці аркестра.

М. кампазітара Ліста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

месі́я, -і, м. (кніжн.).

Пасланец Бога, які павінен прыйсці на зямлю і выратаваць чалавечы род ад зла і пакут.

|| прым. месія́нскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́сніцтва, -а, н.

1. У сярэдневяковай Русі: парадак размеркавання дзяржаўных пасад у залежнасці ад знатнасці роду і ступені важнасці пасад продкаў.

2. Абарона толькі сваіх інтарэсаў на шкоду агульнай справе.

Праяўляць м.

|| прым. ме́сніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́сны,

У выразе: месны склон — склон, які адказвае на пытанні аб кім? аб чым?

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

местачко́вы гл. мястэчка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ме́сца, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Прастора, якая занята або можа быць занята кім-, чым-н., дзе што-н. адбываецца або размяшчаецца.

Перасоўваць з месца на месца.

Рабочае м.

Ні з месца!(не рухацца!).

2. Участак на зямной паверхні, мясцовасць.

Маляўнічае м.

3. перан. Становішча, якое займае хто-н. (у спорце, грамадскім жыцці, навуцы і пад.).

Заняць першае м. ў спаборніцтве.

4. Служба, работа, пасада.

Вакантнае м.

5. Урывак, частка літаратурнага, мастацкага або музычнага твора.

Самае цікавае м. ў рамане.

6. Адзін прадмет багажу (спец.).

Здаць у багаж тры месцы.

Балючае месца — пра тое, што ўвесь час хвалюе, мучыць.

Да месца — якраз калі трэба, дарэчы.

Душа не на месцы — пра адчуванне трывогі, непакою.

На месцы — там, дзе што-н. адбылося ці будзе адбывацца.

Не знаходзіць (сабе) месца — быць у стане крайняй трывогі.

Паставіць каго-н. на сваё месца — збіць пыху з каго-н., зрабіць рэзкую заўвагу каму-н. пра нясціплыя паводзіны.

Пустое месца (разм., неадабр.) — пра чалавека, ад якога няма ніякага толку.

Таптацца на месцы (разм., неадабр.) — не рухацца наперад.

Цёплае месца (разм.) — аб даходнай службе.

|| памянш. ме́сцейка, -а, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)