Душы́ць ’душыць’ (БРС). Рус. души́ть, укр. души́ти, балг. душа́ ’тс’, серб.-харв. ду́шити і г. д. Прасл. *dušiti (з націскам на другім складзе), каузатыўны дзеяслоў да *dъxnǫti. Падрабязны агляд матэрыялу і меркаванні аб месцы націску гл. У Трубачова, Эт. сл., 5, 164–165.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́сань ’узор’ (БРС), дасэ́ні ’ўзор ткання ў выглядзе ромбаў’ (Шат.), дэ́сань (Сл. паўн.-зах.), дысэ́ні (Жд. 1). Ужо Шатэрнік (80) меркаваў, што гэта з польск. deseń (а гэта з франц. dessin; так аб польск. слове і Брукнер, 88). Параўн. і дэсянёвый ’узорысты’ (Шатал.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Дэ́чыць 1 ’крочыць; хутка рабіць’ (Сл. паўн.-зах.). Сл. паўн.-зах. думае аб запазычанні з літ. dė́ti ’хутка хадзіць, хутка рабіць’.
Дэ́чыць 2 ’гаварыць недарэчнае, бубніць; казаць адно і тое ж’ (Сл. паўн.-зах.). Паводле Сл. паўн.-зах., запазычанне з літ. dė́ti ’абгаворваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Палу́ндра выкл. ’у мове маракоў і партовых грузчыкаў — вокрык, які ўжываецца ў значэнні «беражыся, падае зверху» або наогул перасцерагае аб небяспецы’ (ТСБМ). Праз рус. полу́ндра ’тс’, якое з гал. van onderen ’знізу’ з дысіміляцыяй н‑н > л‑н (гл. Фасмер, 3, 319).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Партэ́сны ’шматгалосы (пра царкоўнае харавое спяванне)’ (ТСБМ), партэ́с ’зладжанасць’ (Нас.). Рус. парте́сное пение ’шматгалосае’. Ад сяр.-лац. partēs ’галасы’: pars ’частка’ (Фасмер, 3, 209). У бел. з рус. або польск. partes ’ноты’, аб пасрэдніцтве якога і для рус. мяркуе Гараеў (Доп., 1, 32).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пачапе́йка ’прывязка, якою прымацоўваецца біч да цапільна’ (арш., ДАБМ, 829). Утворана ад дзеяслова папапіць, а не чапляць, параўн. папапіць ’прывязаць почапку’ (Варл.), пры дапамозе суфікса ‑ей(ка). Параўн. таксама папапей ’почапка ў адзенні’ (навагр., Нар. сл.). Аб суфіксе гл. Сцяцко, Афікс. наз., 37.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пра́сты ў песні: Пайду я на пра́сты глядзець, як мая мілая прадзець (міёр., Ант.). Значэнне, відавочна, ’папрадухі’. Ад прасці з суф. ‑т‑. Аб суфіксацыі гл. Карскі 2–3, 30; Слаўскі, SP, 2, 35 і наст. Суфікс праславянскі, непрадуктыўны, таму слова з’яўляецца архаізмам.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прывядзёнак ’дзіця, прыведзенае ў хату другой жонкай’ (Шат.), прывядзёнка, прывыді́нка ’падчарка’ (ЛА, 3, Клім.). Да прыве́сці, гл. ве́сці, відаць, праз стадыю назоўнікаў на ‑ень (пры́ведзень), утвораных ад дзеепрыметнікавых асноў, што, паводле Вярхова (Аб нек. асабл., 33–40), характэрны для сучаснай беларускай мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прышэ́лец ’прышлы, чужы, нетутэйшы чалавек’ (ТСБМ), прышле́ц ’тс’ (Нас., Др.-Падб.). Укр. прише́лець, пришле́ць ’тс’, рус. прише́лец, пришлец ’тс’. Першае ўтворана ад асновы прошл. часу (прышо́ў) з суф. ‑елец (аб суфіксацыі гл. Сцяцко, Афікс. наз., 49), другое ад пры́шлы (гл.) з суф. ‑ец.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ёдка ’холадна і вільготна’ (Бяльк., ТСБМ), ёдкі ’пранізліва халодны’ (напр., аб вадзе) (Мат. Гом.), ёдка ’балюча ад холаду; колкі мароз’ (Гарэц., Др.-Падб.). Арэал распаўсюджання — уласна беларускі (усходнія раёны). Рус. смал. ёдко ’холадна’. Ці не звязана з едкі < есці? Параўн. кусачы мароз.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)