«Матлёт» (франц. matelote ад matelot матрос), бел. гарадскі бытавы танец. Паходзіць ад франц. матроскага танца, блізкага да англ.жыгі. Муз. памер 2/4 або 2/2. Выконваецца ў жвавым тэмпе з характэрнымі прыстукваннямі, элементамі чачоткі. На пач. 19 ст. пашыраны як характарны і жанравы, у пач. 20 ст. шырока вядомы як эстрадны і бальны танец. Зафіксаваны па ўсёй Беларусі. На Віцебшчыне танцоры выконваюць асн. комплекс рухаў і заканчваюць танец паваротамі і полькай па крузе, у Докшыцкім р-не суправаджаецца прыпеўкамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТРУНЁНАК (Альфрэд Пятровіч) (н. 5.1.1940, в. Падобы Шаркаўшчынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1969). Скончыў БДУ (1962). Настаўнічаў, у 1968—93 працаваў у Ін-це л-ры АНБеларусі. Даследуе праблемы тэорыі, метадалогіі л-ры, псіхалогіі творчасці, характару ў літ. творы, станаўлення жанру бел. рамана. Аўтар манаграфій: «Псіхалагічны аналіз у сучасным беларускім рамане» (1972), «Псіхалагічны аналіз і станаўленне беларускага рамана» (1975), «Нараджэнне новага мастацтва» (1980, з Л.Я.Гараніным, А.С.Яскевічам), «Псіхалагічная проза: Традыцыі і час» (1988) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХАНЁК (Міхаіл Міхайлавіч) (н. 28.6. 1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі і інфарматыкі. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў БДУ (1976). З 1981 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, з 1996 у Н.-д. аб’яднанні «Кібернетыка» Нац.АНБеларусі (дырэктар прадпрыемства «Інфармацыйныя тэхналогіі»). Навук. працы па аналізе дынамічных працэсаў і аб’ектаў, архітэктуры паралельных размеркаваных выліч.сістэм. Распрацаваў варыяцыйны падыход да рашэння 16-й праблемы Гільберта, метады і алгарытмы кіравання паралельнымі працэсамі ў многапрацэсарных сістэмах.
Тв.:
Параллельная вычислительная система для высокоскоростной реализации логических операций. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХРЫ́НАЎ (Рыгор Фёдаравіч) (н. 15.2.1921, с. Лысагорка Кашарскага р-на Растоўскай вобл., Расія),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1946), ген.-маёр авіяцыі (1968). Скончыў Варашылаўградскую ваен. авіяшколу (1940), Ваенна-паветр. акадэмію (1954). У Вял.Айч. вайну на Паўн., Ленінградскім, Паўн.-Зах., 1-м Бел. франтах. Камандзір звяна асобнага развед. авіяпалка капітан М. вёў паветр. разведку і бамбардзіроўку важных ваен. аб’ектаў ворага ў час Беларускай аперацыі 1944, вызначыўся ў раёне Брэста. Зрабіў 199 баявых вылетаў. Да 1973 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЯРА́Н (Majorana),
род кветкавых раслін сям. губакветных. Каля 6 відаў. Пашыраны пераважна ва Усх. Міжземнамор’і. Стараж. культура М. садовы (M. hortensis) вырошчваецца ў Амерыцы, Паўн. Афрыцы, Паўд. Азіі, Еўропе, у т. л. на Беларусі.
М. садовы ў культуры аднагадовая расліна выш. 20—50 см. Сцёблы прамыя, галінастыя. Лісце дробнае, шараватае, падоўжана-авальнае са шматлікімі залозкамі. Кветкі дробныя, белыя, ружовыя або чырванаватыя, у кароткіх коласападобных суквеццях. Плод — арэшак. Лісце і кветкі маюць 0,3—0,4% эфірнага алею, іх ужываюць як прыправу, у кансервавай і лікёра-гарэлачнай прам-сці. Лек., харч., меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛІ́СА (Melissa),
род кветкавых раслін сям. губакветных. 3—4 віды. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Афрыцы. На Беларусі інтрадукавана і культывуецца М. лекавая, або мята лімонная (M. officinalis).
Шматгадовыя травяністыя расліны выш. 45—125 см. Сцёблы прамастойныя, 4-гранныя, галінастыя. Лісце чаранковае, яйцападобнае. Кветкі дробныя, белыя, жаўтаватыя, ружовыя ў кальчаковых суквеццях у пазухах лісця. Плод — арэшак. Лісце і верхавінкі парасткаў М. лекавай маюць эфірны алей з пахам лімона. Выкарыстоўваецца ў вінаробнай, парфумернай і фармацэўтычнай прам-сці. Лек., харч. (прыпраўная), эфіраалейная і меданосная расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЛЬНІЧЭ́НКА (Эдуард Міхайлавіч) (н. 20.10.1939, г. Віцебск),
бел. вучоны ў галіне стаматалогіі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1989). Засл. дз. нав.Беларусі (1997). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1966), з 1972 працуе ў ім (з 1979 заг. кафедры). Навук. працы па захворваннях слізістых абалонак поласці рота, эпідэміялогіі і прафілактыцы карыесу, дзіцячай стаматалогіі.
Тв.:
Заболевания пародонта и слизистой оболочки полости рта у детей. М., 1983 (разам з Т.Ф.Вінаградавай, В.П.Максімавай);
Вирус простого герпеса и его роль в патологии человека. Мн., 1986 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕН-АНЖУ́,
парода буйной рагатай жывёлы мяснога кірунку. Выведзена ў Францыі скрыжаваннем парод мансель (мясц.) і дурхен (англ.). Гадуюць у Францыі. На Беларусі — у доследна-племянной гаспадарцы «Куранец» Вілейскага р-на.
Касцяк і галава цяжкія, лоб шырокі, шыя тоўстая, кароткая, тулава шырокае, доўгае, спіна прамая, грудзі глыбокія, паясніца кароткая, крыж доўгі, мясныя формы добра выяўленыя. Масць чырв., чырв.-пярэстая. Маса кароў 750—900, бугаёў 1200—1350 кг Скараспелыя. Мяса высокай якасці. Сярэдні гадавы надой 2,9 т (рэкордны 3,8 т). Непатрабавальныя да кармоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНЫ ЖАНО́ЧЫ ДЗЕНЬ 8 САКАВІКА́,
дзень міжнар. салідарнасці жанчын у барацьбе за эканам., сац. і паліт. роўныя правы з мужчынамі. Рашэнне аб штогадовым святкаванні М.ж.д. прынята ў 1910 на 2-й Міжнар. канферэнцыі жанчын-сацыялістак у Капенгагене (Данія) па прапанове К.Цэткін. Упершыню праводзіўся ў 1911 у Германіі, Аўстрыі, Швейцарыі і Даніі. У Расіі ўпершыню праведзены ў 1913, у Беларусі — у 1914. У СССР з 1965 паводле рашэння Вярх. Савета СССР непрацоўны дзень; захаваў такі статус пад інш. назвамі і ў многіх краінах СНД, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ВАКА́ЛЬНАЯ СТУ́ДЫЯ,
прыватная навучальная ўстанова канца 19 ст. ў Мінску. Існавала ў 1890—93 (?). Арганізатар і педагог Н.Муранская. Мела на мэце падрыхтоўку оперных і камерных спевакоў. Праграма навучання складалася з 2 курсаў: малодшага (пастаноўка голасу, развіццё дыхання, выраўноўванне рэгістраў, вакалізацыя і тэорыя музыкі) і старшага (вывучэнне класічнай і сучаснай вак. музыкі, дэкламацыя і фразіроўка, спец. падрыхтоўка да сцэны: фарміраванне рэпертуару, вывучэнне роляў, сцэн. прыёмаў і інш.). У зімовы сезон студыйцы наладжвалі публічныя канцэрты.
Літ.:
Пракапцова В.П. Мастацкая адукацыя ў Беларусі. Мн., 1999. С. 125—126.