ДУБО́ВІК Уладзімір Аляксандравіч (7.7.1903, в. Немча Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 28.9.1987),
генерал-лейтэнант (1959). У Чырв. Арміі з 1919. Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1934). Удзельнік грамадз. вайны на Паўд. фронце, да 1940 у Генштабе РСЧА, потым у Забайкальскай ваен. акрузе. У Вял.Айч. вайну на фронце з крас. 1944, камандзір дывізіі. Удзельнік вайны з Японіяй. Да 1968 у Сав. Арміі, на розных пасадах у ваен.ВНУ, Генштабе Узбр.СілСССР, ваен. аташэ, узначальваў дэлегацыю СССР пры Ваенна-штабным к-це ААН.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕНАПАДЗЕ́ННЯ ПРЫ́НЦЫП,
адзін з асноўных прынцыпаў міжнар. права, які азначае недапушчальнасць развязвання вайны або інш. выкарыстання ўзбр.сіл адной дзяржавы супраць другой па якіх бы то ні было меркаваннях эканам. або паліт. характару. Прытрымліваючыся Н.п., дзяржава практычна праводзіць палітыку мірнага суіснавання. Н.п. замацаваны Статутам ААН, які абавязвае ўсе дзяржавы — члены ААН устрымлівацца ў міжнар. адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэр. недатыкальнасці або паліт. незалежнасці любой дзяржавы, так і якім-н. іншым спосабам, несумяшчальным з мэтамі міжнар. супольнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЗАЎ Канстанцін Мікалаевіч (22.6.1914, г. Віцебск — 10.9.1977),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў курсы мал. лейтэнантаў (1939). У Чырв. Арміі з 1936. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., Сцяпным і 1-м Укр. франтах. Удзельнік Львоўска-Сандамірскай, Пражскай і Берлінскай аперацый. Камандзір роты аўтаматчыкаў ст. лейтэнант П. вызначыўся ў жн. 1944 у баях за г. Самбар (Украіна), дзе рота на чале з ім уварвалася ў горад і вяла бой з ворагам да падыходу асн.сіл брыгады. Да 1969 працаваў у калгасе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЁДАРАЎ Аляксандр Уладзіміравіч (н. 20.2.1952, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. дырыжор. Засл. арт. Беларусі (1997). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1978). З 1978 дырыжор танкавага палка ў г. Старажынец (Украіна), з 1980 аркестра штаба Прыкарпацкай ваен. акругі, з 1986 аркестра Групы сав. войск у Германіі. З 1990 нач., з 2002 маст. кіраўнік Дзярж. установы «Узорна-паказальны аркестр Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь». Аўтар шматлікіх аранжыровак, у т. л. твораў бел. кампазітараў А.Захлеўнага, І.Лучанка, Э.Ханка і інш., песень «Айчына мая», «Афіцэрскі баль» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫКЦЫ́ЙНАЯ ПЕРАДА́ЧА,
механічная сістэма для перадачы вярчальнага руху паміж валамі за кошт сілтрэння, якія ўзнікаюць паміж дыскамі, цыліндрамі або конусамі, што насаджаны на валы і прыціснуты адзін да аднаго.
Вызначаецца бясшумнасцю ў рабоце, магчымасцю плаўна рэгуляваць скорасць вядзёнага элемента, праслізгваннем пры раптоўных перагрузках, што ахоўвае канструкцыю ад разбурэння. Ф.п. з пераменным перадатачным лікам наз.варыятарам. Выкарыстоўваюць у бесступеньчатых перадачах, механізмах вярчэння шпіндэляў у вінтавых прэсах, молатах, трансп. машынах і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШВА́РЦЭНБЕРГ (Schwarzenberg) Карл Філіп (15.4.1771, Вена — 15.10.1820),
аўстрыйскі военачальнік. Князь. Фельдмаршал (1813). У час аўстра-тур. вайны 1788—90 афіцэр. З 1805 віцэ-прэзідэнт гофкрыгсрата (прыдворнага ваен. савета). З 1808 пасол у Расіі, Францыі. У вайну 1812 камандаваў корпусам на Валыні ў арміі Напалеона I. Пасля далучэння Аўстрыі да антыфранц. кааліцыі (гл.Напалеонаўскія войны) галоўнакамандуючы кааліцыйных сіл (1813—14), якія ўступілі на тэр. Францыі. Разам з арміяй Г.Л.Блюхера разбіў франц. войскі пры Ла-Рацьер; 31.3.1814 заняў Парыж. З 1815 прэзідэнт гофкрыгсрата Аўстрыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ме́ра, -ы, мн. -ы, мер, ж.
1. Адзінка вымярэння.
М. даўжыні.
М. вагі.
2. Велічыня, ступень чаго-н.
3. Дзеянне або сукупнасць дзеянняў, сродкаў для ажыццяўлення чаго-н.
Прыняць рашучыя меры.
Меры сацыяльнай асцярогі.
◊
Знаць меру — праяўляць умеранасць у чым-н.
У меру —
1) дастаткова, 2) якраз столькі, колькі і трэба.
У адной меры — такі самы, як і быў раней, без змен.
Па мерычаго, прыназ. з Р — у адпаведнасці з чым-н., супадаючы з чым-н.
Па меры сіл.
Па меры магчымасці.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ро́ўнасць, -і, ж.
1. Уласцівасць і стан роўнага, а таксама пра вялікае роўнае месца.
Гаворка раптам страціла р.
Палявая р.
2. Поўнае падабенства, аднолькавасць (па велічыні, колькасці, якасці і пад.).
Р. сіл.
3. Становішча людзей у грамадстве, што выяўляецца ў аднолькавых адносінах да сродкаў вытворчасці і ў карыстанні аднолькавымі палітычнымі і грамадзянскімі правамі.
Р. народаў і нацый.
4. У матэматыцы: суадносіны паміж велічынямі, якія паказваюць, што адна велічыня роўная другой.
Знак роўнасці (=).
Ставіць знак роўнасці паміж кім-, чым-н. (перан.: прызнаваць раўнацэнным).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ВАЕ́ННАЯ ДАКТРЫ́НА,
прынятая ў дзяржаве сістэма поглядаў на сутнасць, мэты, характар, падрыхтоўку і спосабы вядзення магчымай вайны. Выпрацоўваецца паліт. кіраўніцтвам дзяржавы. Асн. палажэнні ваеннай дактрыны найчасцей абумоўлены сац.-паліт. ладам, узроўнем эканомікі і сродкаў вядзення вайны, а таксама геагр. становішчам сваёй дзяржавы, дзяржавы верагоднага праціўніка і суседніх дзяржаў. Ваенная дактрына Рэспублікі Беларусь — гэта сістэма навукова абгрунтаваных поглядаў на прадухіленне вайны, захаванне міру, абароннае буд-ва, падрыхтоўку краіны і Узбр.Сіл да адбіцця агрэсіі, а таксама на спосабы барацьбы па абароне суверэнітэту і тэр. цэласнасці краіны. Прынята Вярх. Саветам Рэспублікі Беларусь у 1992. Мае абарончы характар і накіравана на ўмацаванне дзярж. і міждзярж. бяспекі, на ўзбр. нейтралітэт і супрацоўніцтва з інш. краінамі для вырашэння задач абароны. Мае 2 узаемаабумоўленыя аспекты — ваен.-паліт. і ваен.-тэхнічны. Першы раскрывае адносіны дзяржавы да вайны і выкарыстанне ваен. сілы; нац. інтарэсы і фактары, якія супрацьдзейнічаюць ім; характар ваен. небяспекі, яе памеры і крыніцы, магчымасць ваен. пагрозы; магчымасць і спосабы прадухілення вайны, сілы і сродкі, неабходныя для гэтага; ваен.-паліт. мэты магчымых праціўнікаў і саюзнікаў. Ваен.-паліт. Аспект ваеннай дактрыны мае канцэпцыі «прадухіленне вайны» і «спыненне агрэсіі». Першая як сістэма поглядаў на шляхі і спосабы ліквідацыі перадумоў да ўзнікнення вайны прадугледжвае вырашэнне спрэчных пытанняў праз паліт. дыялог, адмаўленне ад выкарыстання ваен. сілы і ўмацаванне ролі ААН у вырашэнні пытанняў калект. бяспекі. Канцэпцыя «спыненне агрэсіі» — сістэма поглядаў на абарону і спыненне агрэсіі спалучэннем паліт., эканам., дыпламат., уласна ваен. і інш. мер. Ваенна-тэхн. бок аспекту ваеннай дактрыны заснаваны на канцэпцыі «стрымлівання» і «актыўнай абароны» і адлюстроўвае сістэму поглядаў на характар магчымай вайны, спосабы яе вядзення і склад узбр.сіл. У канцэпцыю «актыўнай абароны» закладзены прынцыпы збалансаванага развіцця ўсіх відаў Узбр.Сіл Беларусі, рознабаковага супрацоўніцтва і гатоўнасці да вядзення мабільнай абароны. Яна прадугледжвае наяўнасць ва Узбр. Сілах невялікіх, але моцных вайсковых груповак, падрыхтаваных для паспяховага выкарыстання ў раёнах рэальнай ваен. пагрозы. Абвясціўшы сутнасць сваёй ваеннай дактрыны, Рэспубліка Беларусь гарантуе безумоўнае выкананне ўсіх яе палажэнняў і кіруецца мэтамі і прынцыпамі Статута ААН, а таксама прынятымі абавязацельствамі ў межах Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. Беларусь у якасці бяз’ядзернай дзяржавы далучылася да Дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, выступіла з ініцыятывай стварэння ў Цэнтр. і Усх. Еўропе бяз’ядзернай прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ ВОЙСКІ.
Вайсковыя часці і падраздзяленні для забеспячэння баявой дзейнасці ўзбр.сіл і вырашэння ўласцівых ім задач. Уключаюць злучэнні, вайск. часці, арганізацыі: сувязі, інжынерныя, радыяцыйнай, хім. і біял. абароны, чыгуначныя, аўтамабільныя, дарожныя, тэхн. забеспячэння і інш.Войскі сувязі прызначаны для разгортвання і эксплуатацыі сістэм сувязі і забеспячэння кіраўніцтва войскамі (сіламі) ва ўсіх відах іх баявой дзейнасці. Уваходзяць у склад відаў і родаў войск. На іх ускладзены задачы па разгортванні і эксплуатацыі на пунктах кіравання сродкаў сувязі і аўтаматызаванай сістэмы кіравання (АСУ), па тэхн. забеспячэнні сувязі і АСУ, правядзенні арганізац. і тэхн. мерапрыемстваў па бяспецы сувязі і радыётэхн. забеспячэння, па радыёлакацыйным і радыёсвятлотэхнічным забеспячэнні палётаў авіяцыі. Інжынерныя войскі прызначаны для выканання найб. складанага інж. забеспячэння баявых дзеянняў аб’яднанняў, злучэнняў і вайск. часцей родаў войск, спец. войск відаў Узбр.Сіл, а таксама для выкарыстання інж. боепрыпасаў супраць праціўніка. Яны ўключаюць злучэнні, вайск. часці і падраздзяленні інж. разведкі, інж.-сапёрныя, інж. загарод, інж.-пазіцыйныя, пантонна-маставыя, інж.-маскіровачныя, інж.-тэхн. і інш.Войскі радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны прызначаны для хім. забеспячэння баявых дзеянняў. Складаюцца з часцей і падраздзяленняў, якія выконваюць задачы па радыяцыйнай, хім. і неспецыфічнай біял. (бактэрыял.) разведцы, дэзактывацыі, дэгазацыі і дэзінфекцыі ўзбраення, ваен. тэхнікі, транспарту, абмундзіравання, інш. матэрыяльных сродкаў, а таксама дэгазацыі і дэзактывацыі мясцовасці. У склад іх уваходзяць таксама падраздзяленні для выкарыстання агнямётна-запальных сродкаў і маскіровачных дымоў. Чыгуначныя войскі прызначаны для тэхн. прыкрыцця, аднаўлення, буд-ва і эксплуатацыі чыг. ліній з мэтай забеспячэння баявой дзейнасці ўзбр.сіл у ваен. час; у мірны час выкарыстоўваюцца для тэхн. прыкрыцця і павелічэння прапускной здольнасці існуючых ліній. Створаны ў студз. 1992 паводле пастановы СМ Рэспублікі Беларусь, складаюцца з часцей, прызначаных для збудавання землянога палатна, мастоў, рамонту чыг. тэхнікі і інш., а таксама інш.спец. падраздзяленняў. Аўтамабільныя войскі прызначаны для падвозу матэрыяльных сродкаў для забеспячэння баявой дзейнасці і штодзённага жыцця войск, перавозкі асабовага складу, эвакуацыі параненых і хворых, маёмасці і трафеяў. Складаюцца з органаў кіравання, аўтамаб. брыгад, батальёнаў, рот, узводаў і інш. падраздзяленняў. Дарожныя войскі прызначаны для выканання задач дарожнага забеспячэння. Складаюцца з дарожна-каменданцкіх і Мостабудаўнічых часцей і падраздзяленняў.
А.Л.Самовіч, В.А.Юшкевіч.
Воіны 14-га асобнага палка ўрадавай сувязі КДБ Рэспублікі Беларусь на аператыўна-тактычным вучэнні «Бярэзіна-2002».