агаро́дніна, ‑ы, ж., зб.

Карані, клубні, зяленіва агародных раслін. [Лабановіч:] — Кожнай агародніне свой час. Свой час ягадзе і свой баравіку... Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

атрапі́н, ‑у, м.

Ядавітае рэчыва, якое здабываецца з раслін беладонны, блёкату, дурнап’яну і выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы як болепатольны сродак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

батанізі́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

Спецыяльная каробка для раслін, якія збіраюцца ў час батанічных палявых экскурсій.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карэ́нішча, ‑а, н.

Падземнае сцябло многіх шматгадовых травяністых раслін, якое адрозніваецца ад кораня наяўнасцю недаразвітага лісця. Карэнішча канюшыны. Карэнішча пырніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

маразабо́йны, ‑ая, ‑ае.

1. Які ўтвараецца ў раслін у выніку моцных маразоў. Маразабойная трэшчына.

2. Які мае маразабоіны. Маразабойнае дрэва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжра́дны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да міжраддзя. // Які праводзіцца паміж двума радкамі пасаджаных ці пасеяных раслін. Міжрадная апрацоўка пасеваў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінда́левы, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да міндаля.

2. у знач. наз. мінда́левыя, ‑ых. Група, падсямейства раслін сямейства ружакветных.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

размно́жыць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак., каго-што.

1. Павялічыць колькасна.

2. Распладзіць, развесці (жывёлу або раслін). Размножыць каштоўную пароду коней.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

страфанці́н, ‑у, м.

Лякарства, якое атрымліваецца з насення некаторых раслін (страфанту, кендыру, адонісу і інш.) і выкарыстоўваецца пры сардэчнай недастатковасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сямя́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

У батаніцы — плод некаторых раслін, які мае цвёрдую абалонку. Сямянка сланечніку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)