ПЕСТРА́К (Піліп Сямёнавіч) (27.11.1903, в. Сакоўцы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 22.8.1978),
бел. пісьменнік. Засл. дз. культ. Беларусі (1968). Вучыўся ў Самарскім ун-це (1920—21). З 1921 у Зах. Беларусі. Удзельнік рэв. руху (з 1927 сакратар Косаўскага падп. райкома, чл. Слонімскага акругкома КПЗБ, у 1933—34 інструктар ЦККПЗБ). Амаль 11 гадоў быў зняволены ў турмах. З 1939 сакратар гаркома КП(б)Б у Гродне, з 1940 старшыня Беластоцкага аддзялення СП Беларусі. Працаваў начальнікам Упраўлення па справах мастацтва пры СНКБССР, у Ін-це мовы, л-ры і мастацтва АНБССР, літ. кансультантам СП БССР. Друкаваўся з 1926. Аўтар зб-каў вершаў «На варце» (1940), «За сваю Айчыну» (1946), «Падарожнае» (1962), паэмы «Слова пра Мінск» (1968), зб-каў апавяд. «Першыя ўсходы» (1951), «Неспадзяванак» (1957), «Лясная песня» (1958), «Сярод чаротаў» (1964), «Апавяданні» (1970). Гіст.-рэв. эпапея «Сустрэнемся на барыкадах» (1951—54) — летапіс жыцця і барацьбы нар. мас Зах. Беларусі за сац. і нац. вызваленне. У цэнтры ўвагі аўтара — рост рэв. свядомасці рабочых і сялян, дзейнасць камуністаў-падпольшчыкаў, змаганне паліт. вязняў у астрогах. У рамане «Серадзібор» (1961—63, Літ. прэмія Беларусі імя Я.Коласа 1964) на матэрыяле пасляваен. жыцця вёскі ўславіў стваральную працу народа. Раман «Лесавічанка» (не закончаны, часткова апубл. ў 1980) пра станаўленне новага жыцця ў Зах. Беларусі ў першыя гады пасля ўз’яднання. Аўтар літ.-крытычных і публіцыст. артыкулаў. На бел. мову пераклаў паасобныя творы А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі, Ю.Славацкага, У.Бранеўскага, С.Дабравольскага, Е.Путраманта, А.Чэхава, І.Франко, Л.Украінкі, М.Рыльскага, П.Тычыны, У.Сасюры, Л.Первамайскага і інш.
Тв.:
Зб.тв.Т. 1—4. Мн., 1969—71;
Зб.тв.Т. 1—5. Мн., 1984—86.
Літ.:
Гісторыя беларускай савецкай літаратуры. Т. 2. Мн., 1966;
Хромчанка К.Р. Піліп Пестрак. Мн., 1960;
Беларуская савецкая проза: Раман і аповесць. Мн., 1971;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
абяца́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак. і незак.
1.зінф. Даваць абяцанне што‑н. зрабіць. Крысціна ідзе на спатканне з незнаёмым мужчынам, які абяцаў знайсці ёй працу.Васілевіч.Сам не мае, а другому абяцае.Прыказка.//каго-чаго, каго-што і каму-што. Даваць абяцанне каму‑н. аддаць, перадаць што‑н. у яго распараджэнне. За галаву Ціхана мінскі губернатар абяцаў тады вялікія грошы.Бядуля.Нашы сцежкі сышліся зусім нечакана. Ды я ні разу яшчэ не падумаў, што лёс абяцаў мне не гэтую.Брыль.
2.што і без дап. Выклікаць якія‑н. спадзяванні, падаваць надзеі на што‑н. Глядзеў, ці хіліцца ўніз дым, — Дажджу нішто не абяцала.Колас.Я хапаўся за ўсякую думку, якая магла абяцаць які-небудзь ратунак.Якімовіч.
•••
Абяцаць залатыя горы — вельмі многа абяцаць, не клапоцячыся аб выкананні абяцанага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рубе́ж, рубяжа, м.
1. Граніца паміж чым‑н., мяжа чаго‑н. Станьце ж вы, хмаркі, над рубяжамі Нашых палеткаў, шнуроў.Колас.Вакол вёскі акопы, дзоты, драты. Ад усходу, звыш гэтага — вадзяны рубеж — спакойная, але глыбокая рэчка Вуша.Брыль.//перан. Грань, якая аддзяляе што‑н. адно ад другога. Той памятны вечар з’явіўся як бы нейкім рубяжом у жыцці Наташы.Краўчанка.На рубяжы лета і восені кароткая яшчэ ноч.Каваль.//перан. Вышэйшая, крайняя ступень чаго‑н.; мяжа. На загрузку самазвала патрабавалася паўмінуты. Гэта добра і многія лічылі гэта рубяжом.Лукша.
2. Дзяржаўная граніца. Савецкія Узброеныя Сілы зорка ахоўваюць свяшчэнныя рубяжы нашай Радзімы, стваральную працу будаўнікоў камунізма.«Звязда».
3. У вайсковай справе — лінія абаронных збудаванняў. Абаронны рубеж. □ Да вечара было адваявана паўгорада, уступлены рубеж быў вернуты, падпалкоўнік паспакайнеў.Мележ.// Лінія размяшчэння агнявых кропак. Агнявы рубеж.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэкамендава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак. і незак., каго-што.
1. Станоўча характарызуючы каго‑, што‑н., прапанаваць выкарыстаць на службе, рабоце і пад. Рэкамендаваць настаўніка. Рэкамендаваць кнігу. □ [Кавалёў:] — Я выклікаў вас па важнай справе. Мне рэкамендавалі вас як добра пісьменнага чалавека.Чарнышэвіч.// Даць (даваць) каму‑н. пісьмовы станоўчы водзыў для ўступлення ў якую‑н. арганізацыю ці паступлення на працу. Камуністы, якія некалі рэкамендавалі .. [Карніцкага] у партыю, вучылі быць заўсёды ініцыятыўным і настойлівым, вучылі заўсёды глядзець наперад!Паслядовіч.
3. Назваць (называць) пры знаёмстве. Тым часам Генрых падаў руку, пачаў рэкамендаваць мяне студэнту. — Браніслаў! — неахвотна кінуў той, вітаючыся.Карпюк.[Ларыса:] — Хадзі сюды, Люба... Ты, можа, незнаёма з маім фурманам — рэкамендую. — А фурман скочыў з перадка, падбег і ўхапіў Любіны рукі. — Ігнась!..Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумле́нна, прысл.
З годнасцю, як належыць. На судзе .. [Клінцэвіч] трымаўся смела і бадзёра, як чалавек, які сумленна выканаў свой абавязак перад партыяй і народам.Машара.Я ведаю толькі, што вашы сыны Сумленна, па-людску загінулі.Аўрамчык.[Лена:] — Жыві, Алесь, сумленна, любі людзей, рабі для іх усё, што можаш зрабіць, а шчасце само прыйдзе.Ваданосаў.// Старанна, шчыра. Працу [бабка Параска] любіла і працавала сумленна, бо іначай ёй нельга было жыць.Колас.Міша Грузд сумленна выканаў даручэнне. Адрас Віці, які яму далі ў настаўніцкай, нельга было ні забыць, ні пераблытаць.Жычка.// Без хітрасцей, выкручвання. [Міхал:] — Наадварот, я хачу, каб іх [законы] выконвалі сумленна.Карпаў.// Без падману, ашуканства, хлусні. Мы працавалі горача, каб ты Стаў сапраўды, рубель наш, залатым! Зароблены сумленна, ты ў хаты Нясеш усё, чым наш Саюз багаты.Панчанка.[Дзядзька Іван:] — Не ўмеў [зяць] сумленна з працы жыць, дык цяпер вось разлічваецца...Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увяза́ць1, увяжу, увяжаш, увяжа; зак., што.
1. Абвязаць з усіх бакоў, кругом; абвязаўшы, прывязаць да чаго‑н. Увязаць воз. □ Слабодчыкаў сам склаў на каляску насечаныя дровы, увязаў іх.Хомчанка.[Каню] сена ахапачак на пень, а сам давай бярвенне да саней на сабе падцягваць. Увязаў ланцугом.Дубоўка.// Сабраўшы што‑н., звязаць чым‑н. або, змясціўшы ў што‑н., завязаць. Увязаць рэчы ў посцілку. □ Тады .. [бабка Вера] з Нікадзімам наспех увязалі два вузлы, ускінулі іх на плечы і пабеглі разам з іншымі да бліжэйшага балота.Лупсякоў.Увязала [Галя] трохі сухароў, кавалачак сала. Клунак атрымаўся ладнаваты.Сабаленка.
2.перан. Узгадніць, прывесці ў адпаведнасць з чым‑н. Увязаць тэорыю з практыкай. □ [Каваль] не мог уявіць сабе ўсю панараму будаўніцтва і ўвязаць сваю маленькую працу з агульнымі вынікалі.Савіцкі.
3. Уплесці вязаннем, вывязаць.
увяза́ць2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.
Незак.да увязнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
accountable
[əˈkaʊntəbəl]
adj.
1) адка́зны (пе́рад кім за што)
Each person is accountable for his own work — Ко́жны чалаве́к адка́зны за сваю́пра́цу
He is accountable to his superior — Ён адка́зны пе́рад сваі́м нача́льствам
2) вытлумача́льны
His bad temper is easily accountable: he has had a toothache all day — Яго́ны благі́ настро́й лёгка вы́тлумачыць: уве́сь дзень яму́ бале́ў зуб
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
suspend
[səˈspend]
v.
1) падве́шваць
The lamp was suspended from the ceiling — Ля́мпа была́ падве́шаная да сто́лі
2) спыня́ць, прыпыня́ць
to suspend work — прыпыні́ць пра́цу
3) прыпыня́ць часо́ва, адклада́ць
The court suspended judgment until next Monday — Суд адкла́ў прысу́д да насту́пнага панядзе́лка
4) часо́ва звальня́ць (з паса́ды); часо́ва выключа́ць
5) стры́мваць
to suspend payment — стрыма́ць спла́ту (даўго́ў)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
transfer
[trænsˈfɜ:r]1.
v.t.
1) перадава́ць (маёмасьць)
2) пераво́зіць; перано́сіць; перамяшча́ць
3) калькава́ць, пераво́дзіць (малю́нак)
4) пераво́дзіць (у і́ншую шко́лу, на і́ншую пра́цу)
5) пераво́дзіць (гро́шы праз банк)
2.
v.i.
перасяда́ць, рабі́ць пераса́дку
3.[ˈtrænsfɜ:r]
n.
1) Law перада́ча f.; дакумэ́нт перада́чы
transfer of authority — перада́ча паўнамо́цтва
2) пераво́дны малю́нак
3) пераса́дка f.
4) пераса́дачны квіто́к
5) пераво́д (гро́шай)
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
zapędzić
zapędzi|ć
зак. загнаць;
~ć bydło — загнаць скаціну;
~ć do roboty — засадзіць за працу;
los ~ł go daleko od kraju — лёс закінуў яго далёка ад радзімы;
~ć w ślepy zaułek — загнаць (завесці) ў тупік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)