The regulations specify that you may use a dictionary in the examination. У правілах удакладняецца, што на экзаменах можна карыстацца слоўнікам.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
паўто́р, ‑у, м.
1. Тое, што і паўтарэнне (у 2 знач.). У творах ранняга пісьменніка [Кузьмы Чорнага] нярэдка можна сустрэць .. сказы абцяжаранай канструкцыі, слоўныя паўторы.Кудраўцаў.
2.Спец. Прыём у мастацкай мове, які заключаецца ў паўтарэнні аднолькавых гукаў або іх спалучэнняў у адпаведнай паслядоўнасці. Да ліку былінна-песенных трапаў можна аднесці паўторы: «звоняць, звоняць камары ў цёмным лесе», «што ж стары панік ты, галаву спусціў ты».У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адшарава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак., што.
Адчысціць, адцерці шараваннем. Адшараваць кацёл. □ Прыйшоў, нарэшце, час, калі ўжо можна было густа змазаць і скласці інструменты, адшараваць рукі набела.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
агля́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які можна агледзець, акінуць, ахапіць поглядам.
2. Які з’яўляецца аглядам (у 3 знач.). Аглядны артыкул.
3. Які мае дачыненне да афіцыйнага інспектавання, праверкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нядрэ́нны, ‑ая, ‑ае.
Даволі добры. [Полаг:] — Тры старшыні змяніліся [у калгасе] пасля вайны. Двое з іх і нядрэнныя людзі былі.Шамякін.[Русаковіч:] — Яна [канструкцыя] нядрэнная, але яе можна зрабіць яшчэ лепшай.Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасно́ўдацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Сноўдацца некаторы час. Можна пасноўдацца і па вуліцы: усё ж сярод людзей адчуваеш сябе неяк спакайней, чым у гэтай клетцы.Гаўрылкін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)