КРАСНАСЕ́ЛЬСКІ гарадскі пасёлак у Ваўкавыскім р-не Гродзенскай вобл., на р. Рось (левы прыток р. Нёман). За 15 км на Пн ад Ваўкавыска, 87 км ад Гродна, 4 км ад чыг. ст. Рось на лініі Ваўкавыск—Масты. 7,2 тыс.ж. (1998). Прадпрыемствы буд. матэрыялаў («Ваўкавыскцэментнашыфер» і інш.). Сярэдняя, базавая школы, 2 дамы культуры, 2 б-кі, бальніца, амбулаторыя, 2 аддз. сувязі. Краснасельскі археалагічны комплекс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВЕ́Ц, Крывое возера,
у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Друйка, за 18 км на Пн ад г. Браслаў. Пл. 0,23 км², даўж. 820 м, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 4,8 м, даўж. берагавой лініі каля 3 км. Пл. вадазбору 3 км². Схілы катлавіны выш. 5—8 м, пад хмызняком, у верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, у залівах нізкія, забалочаныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВО́Е ВО́ЗЕРА,
у Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ласіца (цячэ праз возера), за 32 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,26 км², даўж. каля 1,3 км, найб.шыр. 300 м, даўж. берагавой лініі каля 3,4 км. Пл. вадазбору 31,5 км². Схілы катлавіны выш. да 10 м (на У да 15 м), у ніжняй ч. пад хмызняком, у верхняй — пераважна разараныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ВАЙ РУКІ́ ПРА́ВІЛА,
мнеманічнае правіла для вызначэння напрамку Ампера сілы і магн. часткі Лорэнца сілы.
Паводле Л.р.п. левую далонь размяшчаюць так, каб выцягнутыя пальцы былі накіраваны ўздоўж вектара шчыльнасці току (ці скорасці дадатнага зараду), а сілавыя лініі магн поля ўваходзілі ў далонь, тады адагнуты вялікі палец пакажа напрамак сілы, якая дзейнічае на праваднік з токам (ці дадатна зараджаную часціцу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ШНА,
возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г.п. Ушачы. Пл. 0,3 км², даўж. 700 м, найб.шыр. 350 м, найб.глыб. 11,8 м, даўж. берагавой лініі 2 км.
Схілы катлавіны выш. 3 м (на ПнЗ, З і ПдЗ да 18 м), пад лесам, на У і Пн пад хмызняком. Злучана пратокай з воз. Жэнна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́НАВА,
вёска ў Пружанскім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Пружаны — в. Запруды; чыг. ст. (Аранчыцы) на лініі Мінск—Брэст. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на Пд ад г. Пружаны, 84 км ад Брэста. 1545 ж., 581 двор (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Магіла сав. ваеннапалонных і ахвяр фашызму. Помнік архітэктуры — касцёл (пач. 20 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСНЕ́ЎСКІ (Віктар Пятровіч) (21.1.1908, в. Чарцёж Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 9.10.1987),
поўны кавалер ордэна Славы. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Камандзір стралк. аддзялення мал. сяржант Л. вызначыўся: у 1943 пры ліквідацыі пашкоджання тэлефоннай лініі (Украіна), у 1944 пры фарсіраванні Зах. Буга і захопе варожай траншэі (Польшча), у 1945 пры прарыве абароны праціўніка каля г. Лебус (Германія). Пасля вайны на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́НЕЦ,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р.Сергуч (цячэ праз возера), за 42 км на ПдУ ад г. Докшыцы, на тэр.Бярэзінскага біясфернага запаведніка, сярод забалочанага лесу. Пл. 1,44 км², даўж. больш за 2,7 км, найб.шыр. 750 м, даўж. берагавой лініі 6,1 км. Пл. вадазбору 188 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЖУЖО́Л,
возера ў Докшыцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Бярэзіна, за 22 км на ПнУ ад г. Докшыцы, сярод верхавога балота, якое парасло лесам і хмызняком. Пл. 2,9 км², даўж. 3,9 км, найб.шыр. 1,1 км, даўж. берагавой лініі 9,2 км. Пл. вадазбору 53,4 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя. Дно сапрапелістае. У паўд.ч. возера востраў пл. 0,04 км².
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ЗАВО́Д АЎТАМАТЫ́ЧНЫХ ЛІ́НІЙ.
Буд-ва пачата ў 1954 у Мінску. Першы станок выпушчаны ў 1957, аўтаматычная лінія — у 1959. Асн. прадукцыя: аўтаматычныя лініі з металарэзных станкоў, станкі такарныя з вертыкальным шпіндэлем і з лічбава-праграмным кіраваннем, станкі для наразання разьбы, рэзкі труб, паўаўтам. шматшпіндэльныя станкі для дакладных тэхналогій і інш. Выпускае таксама разнастайныя замкі, ключы, адліўкі з чыгуну і інш. Частка прадукцыі экспартуецца.