ВЕРАБЕ́Й Анатоль Леанідавіч (н. 10.8.1950, в. Вайнілавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. крытык і літ.-знавец. Канд. філал. н. (1979). Скончыў БДУ (1972). У 1977—90 у Ін-це л-ры АН Беларусі, з 1990 у БДУ. Друкуецца з 1976. Даследуе сучасную бел. л-ру, пытанні маст. перакладу і літ. сувязей. Аўтар манаграфій «Максім Танк і польская літаратура» (1984), «Жывая повязь часоў: Нарыс творчасці Уладзіміра Караткевіча» (1985), «Беларуска-рускі паэтычны ўзаемапераклад 20—30-х гадоў» (1990), «Абуджаная памяць: Нарыс жыцця і творчасці У.Караткевіча» (1996), брашуры «Паэзія Максіма Танка» (1983). Падрыхтаваў да выдання «Збор твораў» П.Пестрака (т. 3, 1985), зб. «На ўзвеях дзён» У.Хадыкі (1986), «Збор твораў» У.Караткевіча (т. 1—8, 1987—91), кн. яго перакладаў «Галасы маіх сяброў» (1993) і «Творы» (1996). Аўтар сцэнарыя дакумент. фільма пра Караткевіча «Рыцар і слуга Беларусі» (1991).
І.У.Саламевіч.
т. 4, с. 92
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУГЛО́Ў Аляксандр Васілевіч (17.6.1852, г. Вялікі Усцюг Валагодскай вобл., Расія — 22.10.1915),
рускі пісьменнік. Скончыў пед. курсы (1869). Настаўнічаў, працаваў у Валагодскай казённай палаце. Друкаваўся з 1870. Найб. значныя творы адрасаваны дзецям: зб-кі апавяданняў і вершаў «Падарунак на ёлку» (1880), «Незабудкі» (1885), аповесці «Іван Іванавіч і кампанія» (1882), «Бальшак» (1883) і інш. Цыкл артыкулаў «Літаратура «маленькага народа» (1892—95) — адна з першых рус. тэарэт. прац па дзіцячай л-ры. Аўтар зб-каў «Каханне і ісціна» (1899), «Вечаровыя песні» (1912) і інш., вершы з якіх пакладзены на музыку А.Барадзіным, С.Танеевым, С.Рахманінавым. Сярод прозы вылучаюцца дакумент. творы: зб-кі нарысаў і апавяданняў «Паны сяляне» (1897), «Патрывожаныя» (1909), аўтабіягр. аповесць «Правінцыйныя карэспандэнты» (1879), этнагр. нарысы аб жыцці зыран (комі) «Лясныя людзі» (1887) і інш. Аўтар раманаў «Свае — чужыя» (1891), «Немудрагелістае шчасце» (1895) і інш., успамінаў, у т. л. пра літаратараў 1870—80-х г.
т. 8, с. 482
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПЦІ́НСКІ Ігар Васілевіч (н. 11.1. 1930, г. Магілёў),
бел. акцёр, рэжысёр. Засл. арт. Беларусі (1994). Скончыў Бел. тэатр.-маст. ін-т (1951). З 1951 у Бел. т-ры імя Я.Купалы. У 1963—94 рэжысёр (1975—80 гал. рэжысёр), з 1994 на студыі літ.-драм. праграм Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі. Сярод роляў: Гільём («Салавей» З.Бядулі), Брыгадзір Янка («Крылы» А.Карнейчука), Змітрок («Простая дзяўчына» К.Губарэвіча), Пракурор (1000 франкаў узнагароды» В.Гюго), Пэра («Пані міністэрша» Б.Нушыча). Яго пастаноўкі радыёспектакляў вылучаюцца глыбокім зместам, жыццёвай пераканаўчасцю, эмацыянальнай насычанасцю: «Спартак» паводле Р.Джаваньёлі (1987), «Палескія рабінзоны» паводле Я.Маўра (1989), «Дарога на дваіх» (1996), «Вяртанне да сябе», «Не праміні свой лёс» (усе паводле М.Калошкі), «Сцяжынкі-сцяжыначкі» паводле А.Сыскаўца, «Лівень» паводле А.Жука (усе 1997), «Час дыназаўра» паводле Л.Шчэрбача (1998). Паставіў лірычна-дакумент. радыёаповесць Г.Пашкова «Палескія вандроўнікі» (1998; Дзярж. прэмія Беларусі 1998).
т. 9, с. 136
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАХНА́Ч Аляксандр Іванавіч (н. 27.8. 1922, в. Забалацце Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. драматург, празаік, публіцыст. Засл. работнік культ. Беларусі (1980). Скончыў Літ. ін-т імя М.Горкага (1960). У Вял. Айч. вайну ўдзельнік абароны Брэсцкай крэпасці. З 1947 працаваў бібліятэкарам на Уздзеншчыне, у 1953—61 і 1963—66 — у штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва». Дэбютаваў вершамі ў 1949. Выдаў зб-кі драм. твораў «Драматычныя мініяцюры» (1956), «Аднаактовыя п’есы» (1961), «Мы будзем жыць» (1967), «П’есы» (1974), «Не кажы: мая хата з краю...» (1980), «Няхай красуе жыццё» (1982) і інш. Піша для дзяцей, шмат увагі аддае асэнсаванню героікі Вял. Айч. вайны: гераічныя драмы «Шпачок» (паст. 1964), «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (паст. Бел. рэсп. т-рам юнага гледача ў 1972), дакумент. аповесці «Дзеці крэпасці» (1988), «Камандзір Усходняга форта» (1991). Складальнік зб. нарысаў «Людзі граніцы» (1989). Аўтар нарысаў па праблемах экалогіі, краязнаўству.
Тв.:
Нізок: Краязн. нарысы. Мн., 1998.
т. 10, с. 225
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРЛЬ (Merie) Рабер Жан Жорж (н. 29.8.1908, г. Тэбеса, Алжыр),
французскі пісьменнік. Д-р літ.-знаўчых навук. Скончыў літ. ф-т у Парыжы. З 1949 праф. Рэнскага, пасля Тулузскага, Алжырскага (1962—64), Парыжскага ун-таў. Дэбютаваў як літ.-знавец («Оскар Уайльд», 1948). У раманах «Уік-энд на Паўднёвым беразе» (1949, Ганкураўская прэмія), «Смерць — маё рамяство» (1953), «Востраў» (1962), п’есе «Сізіф і смерць» (1950) даследуе псіхалогію фашызму, уздымае пытанні асабістай адказнасці чалавека перад грамадствам. У цэнтры раманаў «За шклом» (1970), «Мадрапур» (1976) актуальныя паліт. і маральныя праблемы сучаснасці. Аўтар рамана-антыутопіі «Мальвіль» (1972), гіст. дылогіі «Лёс Францыі» (1977), «У нашы маладыя гады» (1979), рамана-рэпартажу «Сонца ўзыходзіць не для нас» (1986), філас. п’ес, дакумент. твораў.
Тв.:
Рус. пер. — Смерть — мое ремесло. М., 1963;
Монкада. М., 1968;
Разумное животное. М., 1969;
За стеклом. М., 1972;
Мальвиль. М., 1990;
Остров. Уик-энд на берегу океана. Кишинев, 1990.
Е.А.Лявонава.
т. 10, с. 295
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУДЗЕ́БНІК 1550, «Царскі судзебнік», юрыдычны дакумент Расіі перыяду саслоўнай манархіі, які садзейнічаў ліквідацыі феад. раздробленасці ў дзяржаве, хаця шэраг яго норм меў кампрамісны характар. Зацверджаны, на думку вучоных, першым на Русі Земскім саборам у 1550. Падставай для яго прыняцця паслужыла неабходнасць кансалідацыі сіл феадалаў для задушэння нар. паўстанняў, абмежавання баярскага самавольства ў судзе і ў кіраванні. Грунтуючыся на Судзебніку 1497, а таксама на сумесных рашэннях Івана IV Грознага, баяр і вышэйшага духавенства, С. 1550 скасаваў суд. прывілеі ўдзельных князёў і ўзмацніў ролю цэнтр. дзярж. суд. органаў, устанавіў парадак падачы і разгляду скаргаў на намеснікаў, што забяспечвала кантроль над імі з боку памеснага дваранства і падрыхтоўвала скасаванне сістэмы «кармлення». Упершыню ў гісторыі Расіі закон быў абвешчаны адзінай крыніцай права. С 1550 адлюстроўваў палітыку далейшага запрыгоньвання сялянства, падрабязна вызначыў становішча кабальных халопаў, удакладніў парадак выплаты пажылога, увёў новую пошліну «за павоз», пацвердзіў Юр’еў дзень.
т. 15, с. 250
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЯСЛЮ́К Уладзімір Паўлавіч (25.10.1913, Мінск — 22.1.1977),
бел. кінааператар і рэжысёр. Засл. дз. маст. Беларусі (1964). Скончыў Маскоўскі тэхнікум цыркавога мастацтва (1932). З 1933 на кінастудыі «Савецкая Беларусь» у Ленінградзе, з 1935 на Мінскай студыі кінахронікі. У Вял. Айч. вайну франтавы аператар: удзельнічаў у здымках фільмаў «Дзень вайны» (1942), «Вызваленне Савецкай Беларусі» (1944) і інш.; яго кадры выкарыстаны ў кінаэпапеі «Вялікая Айчынная» (1979). З 1946 на кінастудыі «Беларусьфільм». Здымаў хроніку, дакумент. і навук.-папулярныя фільмы. Аператар фільмаў «Шчасце народа» (1949), «Народны паэт» (1952), «Кастусь Каліноўскі», «Магілы не маўчаць» (абодва 1963), «Птушка «ікс» (1972) і інш. Выступаў як рэжысёр: «Сустрэча герояў Брэста» (1961, з У.Шэлегам), «Штрыхі да партрэта» (1968, з І.Пікманам і Р.Ясінскім), «Край крынічны» (1972). Рэжысёр-аператар фільмаў «Балгарскія сустрэчы» (1961), «Па дарогах Беларусі» (1967), «У добры шлях» (1969), «Паўстагоддзя ў кіно» (1971) і інш.
В.І.Смаль.
т. 17, с. 197
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
грыф
(фр. griffe)
афіцыйны надпіс або штамп на дакуменце, бланку, які вызначае спецыфіку іх выкарыстання (напр. бланк з грыфам установы, дакумент з грыфам «Сакрэтна»).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
бронь 1 і (радзей) бро́ня, ‑і, ж.
Замацаванне якой‑н. асобы або прадмета за кім‑, чым‑н., якое робіць іх недатыкальнымі для іншых, а таксама дакумент на такое замацаванне. У Паўла і Васі .. была бронь, аднак хлопцы вырашылі ісці на фронт. Брыль. [Ермаліцкі] падаў на подпіс бронь на зарплату. Скрыган. Леў Раманавіч раптам адчуў, што.. хавацца далей за паперкай-бронню непрыстойна і нават злачынна. Асіпенка.
бронь 2,
У выразе: бронь божа — тое, што і барані божа (гл. бог).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазапі́сваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.
1. Запісаць, занесці на паперу ўсё, многае. Пазапісваць свае думкі.
2. Запісаць, нанесці на плёнку, пласцінку ўсё, многае. Пазапісваць песні.
3. Унесці ў спіс, рэестр і пад. усіх, многіх або ўсё, многае. [Сакратар райкома] пазапісваў іхнія прозвішчы і паабяцаў выклікаць, калі што-небудзь надарыцца. Карпюк. // Уключыць у лік каго‑н. усіх, многіх. Пазапісваць у сведкі.
4. Разм. Скласці дакумент аб перадачы каму‑н. усяго або часткі чаго‑н. Пазапісваць рэчы на сына.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)