род птушак сям. ўюрковых атр. вераб’інападобных. 21 від. Пашыраны пераважна ў гарах Цэнтр. Азіі, 3 віды на ПнЗПаўн. Амерыкі, 1 — у Еўропе. Жывуць у хмызняках і па ўзлесках. На Беларусі 1 від — С. звычайная (C. erythrinus), якая робіць пералёты да Індыі і Кітая.
Даўж. цела да 22 см, маса да 26 г. Самцы пераважна чырв., самкі буравата-шэрыя. Нясуць 3—6 яец. Кормяцца насеннем, ягадамі, зрэдку насякомымі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ВЕРЦАЎ Мікалай Аляксеевіч (5.11.1827, г. Варонеж, Расія — 7.2.1885),
расійскі заолаг, зоагеограф і падарожнік. Скончыў Маскоўскі ун-т (1846). У 1857—79 даследаваў Сярэднюю Азію. Вывучаў геалогію, араграфію, клімат, глебы, расліннасць і жывёл цэнтр.ч. Цянь-Шаня, пустыні Кызылкум, Паміра і інш., стварыў першыя комплексна-геагр. характарыстыкі прыроды гэтых тэрыторый. Навук. працы па зоагеагр. раянаванні Палеарктыкі. Яго імем названы пік на Паміры ў хр. Пятра Першага, ледавікі на Паміры і Заілійскім Алатау, некат. віды жывёл і раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СОНЦАЦВЕ́Т (Helianthemum),
род кветкавых раслін сям. ладаннікавых. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Міжземнамор’і, Зах. і Сярэдняй Азіі, Афрыцы. Растуць на сухіх камяністых схілах, у стэпах, паўпустынях. На Беларусі 2 віды — С. манеталісты (H. nummularium), і звычайны (H. chamaecistus). Трапляюцца ў сухіх хваёвых лясах, на ўзлесках.
Аднагадовыя травы, кусцікі, паўкусцікі. Лісце супраціўнае, з прылісткамі. Кветкі заўсёды павернуты да сонца (адсюль назва), пераважна жоўтыя, у гронкападобных суквеццях. Плод — каробачка. Дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПІРУЛІ́НА (Spirulina),
род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей (цыянабактэрый) сям. асцыляторыевых. Каля 30 відаў. Трапляюцца ў вадаёмах, тэрмальных крыніцах, глеі, глебе. На Беларусі 9 відаў С.: вялікая (S. major), Гомана (S. gomontiana), Джэнера (S. jenneri), прасторнейшая (S. laxissima) і інш.
Ніткі адзіночныя, часам скручаныя ў форме спіралі, сіне-зялёныя, радзей жоўта-зялёныя, здольныя да вярчальнага і паступальнага руху. Размнажаюцца мнагаклетачнымі фрагментамі нітак (гармагоніямі). Асобныя віды ядомыя. Культывуюцца для вырабу лекаў, біял. дабавак, атрымання харч. бялку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАТЭГІ́ЧНЫЯ ЎЗБРАЕ́ННІ,
віды зброі і ваен. тэхнікі, а таксама сродкі кіравання і забеспячэння, прызначаныя для рашэння стратэг. задач у вайне. Падзяляюцца на наступальныя і абарончыя. Аснова наступальнага С.ў. — наземныя комплексы стратэг. балістычных ракет, атамныя ракетныя падводныя лодкі, стратэг. бамбардзіроўшчыкі і інш.Абарончае С.ў. — сродкі процікасм. і проціракетнай абароны, комплексы з проціракетамі, сродкі кіравання і інш. С.ў. валодаюць ЗША, Расія, Вялікабрытанія, Кітай, Францыя. Асобныя іх кампаненты маюць таксама Украіна, Ізраіль і некат. інш. дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНЦЫ́НУЛА (Uncinula),
род сумчатых грыбоў сям. мучністарасяных. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Амерыцы, Афрыцы. На Беларусі 3 віды У.: вярбовая (М. salicis), кляновая (U. aceris), Цюланава (U. tulasnei). Аблігатныя паразіты асіны, вярбы, клёну, таполі, ясеню. Выклікаюць мучністую расу.
Міцэлій з гаўсторыямі, паверхневы, павуціністы, плевачны або лямцавы. Развіваецца пераважна на лісці, радзей на парастках і пладах. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, маюць прыдаткі. Сумкі шматлікія, яйцападобныя, з 2—8 эліпсоіднымі спорамі. У цыкле развіцця адзначана канідыяльная стадыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧОРНАГАЛО́ВІК, чорнагалоў (Prunella),
род кветкавых расл ш сям. ясноткавых. 5—7 відаў. Пашыраны ва ўмераным і субтрапічным паясах Паўн. паўшар’я. На Беларусі 2 віды Ч.: буйнакветны (P. grandiflora) і звычайны, або гарлянка (P. vulgaris). Трапляюцца ў лясах, хмызняках, па берагах рэк, каля жылля.
Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучымі карэнішчамі. Сцёблы прамастойныя або прыўзнятыя, часам галінастыя. Лісце супраціўнае, ад суцэльнага да перыстараздзельнага. Кветкі ў несапраўдных кальчаках, што ўтвараюць густое коласападобнае верхавінкавае суквецце. Плод — арэшак. Лек., меданосныя, дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСТАВУСТ (Osmunda),
род папарацей сям. чыставуставых. Каля 15 (паводле інш. звестак 27) відаў. Пашыраны ўсюды. На Беларусі 1 від — Ч. каралеўскі (O. regalis), занесены ў Чырв. кнігу. Трапляецца ў вільготных хвойніках і прыбярэжных чорнаалешніках.
Шматгадовыя карэнішчавыя расліны. Сцёблы моцныя, пераважна кароткія, увянчаныя кронай буйнога (даўж. да 3 м) лісця — перыстага, скурыстага ці плевачнага, падзеленага на вегетатыўную і спараносную часткі. Спарангіі буйныя, шарападобныя, на кароткіх ножках, сабраныя ў сорусы без пакрывальца. Некат. віды — дэкар. расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАХІМІ́ЧНАЯ АПРАЦО́ЎКАметалаў,
сукупнасць метадаў, прызначаных для надання метал. дэталі, якая апрацоўваецца, пэўнай формы, зададзеных памераў або ўласцівасцей паверхневага слоя. Ажыццяўляецца ў электралізерах (электралітычных ваннах і інш.), дзе дэталь, што апрацоўваецца, з’яўляецца або анодам (анодная апрацоўка), або катодам (катодная апрацоўка), або тым і інш. папераменна. Асн. від катоднай Э.а. — гальванастэгія. Аноднымі метадамі Э.а. з’яўляюцца розныя віды электрахім. траўлення, аксідаванне, анадзіраванне, паліраванне і інш. Новы кірунак Э.а. — мікрадугавое аксідаванне — пашырае магчымасць атрымання аксідных пакрыццяў з рознымі карыснымі ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́ГЕЛЬ, аленевы мох,
група відаў кусцістых лішайнікаў сям. кладоніевых. Каля 40 відаў. Пашыраны ва ўмеранай і паўн. зонах. Ва ўмовах Арктыкі Я. займае значную плошчу, утварае біямасу да 10—15 ц/га. Корм для паўн. аленяў. Мае уснінавую к-ту і з’яўляецца сыравінай для атрымання лек. прэпаратаў. На Беларусі трапляюцца асн.віды роду кладзіна, аленевая, зорчатая, лясная. Растуць на гнілой драўніне, купінах балот, на пясчаных глебах у хваёвых лясах утвараюць суцэльнае покрыва.