СПІРУЛІ́НА (Spirulina),

род ніткаватых сіне-зялёных водарасцей (цыянабактэрый) сям. асцыляторыевых. Каля 30 відаў. Трапляюцца ў вадаёмах, тэрмальных крыніцах, глеі, глебе. На Беларусі 9 відаў С.: вялікая (S. major), Гомана (S. gomontiana), Джэнера (S. jenneri), прасторнейшая (S. laxissima) і інш.

Ніткі адзіночныя, часам скручаныя ў форме спіралі, сіне-зялёныя, радзей жоўта-зялёныя, здольныя да вярчальнага і паступальнага руху. Размнажаюцца мнагаклетачнымі фрагментамі нітак (гармагоніямі). Асобныя віды ядомыя. Культывуюцца для вырабу лекаў, біял. дабавак, атрымання харч. бялку.

Т.​М.​Міхеева.

т. 15, с. 115

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)