Сяўру́к ’Дзед Мароз’ (Ласт.), сяврю́к ’?’ (себеж., Мат.), уласнае імя Сяўрук (Шн. 2); сюды ж, відаць, і се́ўрук ’паўночны вецер’ (Касп.), параўн. укр.севрю́к ’наглядчык, ахоўнік’, рус.севру́к ’пануры, суровы чалавек’. Паводле Фасмера (3, 589), з *сѣверюк ад север (гл.); аналагічна Карскі 2–3, 36 (выдзяляе суф. ‑юк); Станкевіч (Стан., 1028) лічыць памяншальнай формай ад племянной назвы Севяра́нін. Гл. таксама ЕСУМ, 5, 202 (па семантычных прычынах украінскае слова супастаўляецца з тур.savruk ’бязглузды, нязграбны, няўмелы’). Параўн. сяўрыць, сяўрана, гл.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
péinlich
1.a
1) непрые́мны, няёмкі, казытлі́вы;
ein ~es Gefühl пачуццё няёмкасці
2) педанты́чны;
ein ~er Mensch педанты́чны чалаве́к
3) гіст. крыміна́льны;
~es Recht крыміна́льнае пра́ва
2.adv непрые́мна, няёмка;
das wirkt ~ гэ́та дзе́йнічае непрые́мна;
etw. ~ verméiden* стара́нна пазбяга́ць чаго́-н.
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Persónf -, -en персо́на, асо́ба, чалаве́к;
ich für méine ~ што да мяне́;
in éigener ~ асабі́ста;
j-n von ~ kénnen* ве́даць каго́-н. асабі́ста;
in éigener ~ ула́снай персо́най;
óhne Ánsehen der ~ не гле́дзячы [не зважа́ючы] на асо́бы;
so éine ~!пагардл. ну і фрукт!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ге́ній, ‑я. м.
1. Самая высокая ступень творчай адаронасці, таленавітасці чалавека ў якой‑н. сферы дзейнасці. Смеласць і мужнасць рускіх войск і партызанаў, геній палкаводца Кутузава выратавалі Расію.«Беларусь».
2.Чалавек, надзелены такой адаронасцю. Ленін — геній рэвалюцыі.
3. У старажытнарымскай міфалогіі — дух-заступнік, які кіруе дзеяннямі і думкамі чалавека на працягу ўсяго яго жыцця.
•••
Добры генійчый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дабратворны ўплыў, прыносіць каму‑н. карысць.
Злы генійчый — пра чалавека, які аказвае на каго‑н. дрэнны ўплыў, прыносіць каму‑н. шкоду, зло.
[Лац. genius.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адыхо́дзіць, ‑джу, ‑дзіш, ‑дзіць; незак.
1.Незак.да адысці (у 1–6 знач.).
2. Адступаць, змяняць сваё месцазнаходжанне. Каналы збяруць стаячыя балотныя завадзі, .. будзе наступаць чалавек, .. будзе адыходзіць вялікае балота.Самуйлёнак.// Адгаліноўвацца, вылучацца з чаго‑н. агульнага, асноўнага. Дзедаў стажок, вазоў на пяць, стаяў непадалёку ад сядзібы ўскрай балота, ад якога адыходзіла густая бародка нізкарослага хмызу.Колас.Чатыры .. вуліцы, нібы пучок промняў, адыходзілі ад саду.Шамякін.
•••
Што яму (ён, ім) адыходзіць — гэта яму (ёй, ім) не цяжка, гэта для яго (яе, іх) самая дробязь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кукуру́знік1, ‑а, м.
Разм.
1. Поле, засеянае кукурузай. Працаваць у кукурузніку.// Сцёблы кукурузы. З галін расы скаціўся гузік, Гарыць, трымаючы прамень. Настроіў вушы кукурузнік: Мо набліжаецца сухмень?Калачынскі.
2.Чалавек, які займаецца вырошчваннем кукурузы. Ульяна змоўчала і пра нядбайных кукурузнікаў, і пра іншае.Лось.
кукуру́знік2, ‑а, м.
Разм. Пра лёгкі вучэбна-трэніровачны самалёт, прыстасаваны для начнога бомбакідання ў час Вялікай Айчыннай вайны. Упершыню за некалькі дзён у небе паказаліся нашы знішчальнікі, «кукурузнік» шугануў нам на галаву лістоўкі з заклікам: «Трымайцеся»!С. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
кавале́р, ‑а, м.
1. Мужчына, які танцуе з дамай, суправаджае яе на гулянні і пад. [Валя:] Вось дык кавалер! Кінуў дзяўчыну сярод ночы на вуліцы.Крапіва.— Знайдзі хоць ты, Пеця, мне кавалера, калі сам не ўмееш танцаваць, — просіць .. [Дора Змітраўна].Карпаў.// Хлопец, мужчына, які заляцаецца да дзяўчыны; паклоннік.
2. Малады чалавек; халасты мужчына. У хаце Марты — беспарадак і чад: сыны яе кавалеры — Віктар і Стась — чысцяцца, гладзяцца.Ракітны.Лапко быў яшчэ кавалерам, хоць яму падбіралася пад палавіну пятага дзесятка.Колас.
3. Асоба, узнагароджаная ордэнам. Кавалер ордэна Славы.
[Фр. cabalier, іт. cabaliere.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
матэрыя́льны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да матэрыі (у 1, 2 знач.); рэчыўны, рэальны. Матэрыяльны свет.
2. Які мае адносіны да матэрыялу (у 1 знач.). [Вагуцкі] зайшоў на матэрыяльны склад. Ля стэлажоў корпаўся Чычын.Лынькоў.
3. Звязаны з валоданнем маёмасцю, сродкамі для існавання, даходамі, грашамі. Матэрыяльнае становішча. Матэрыяльная дапамога. □ Чалавек адмаўляецца ад павышэння, ад значна большага заробку і іншых матэрыяльных выгод, ад пераезду ў горад, каб працаваць у далёкім раёне, у гушчы народа, — што ж можна сказаць пра яго, акрамя пахвалы?Шамякін.
•••
Матэрыяльная забяспечанасцьгл. забяспечанасць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ка́таржны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да катаргі (у 1 знач.). Катаржныя работы.. Катаржная турма. Катаржныя лагеры.
2.перан. Невыносна цяжкі, пакутлівы (пра жыццё, працу). Мільёны людзей жылі ў краіне. Але не было ніводнага кутка ў ёй, дзе б ад катаржнай працы не стагнаў, не плакаў, не спяваў сумных песень паднявольны чалавек.Каваль.Штогадовыя дзяржаўныя падаткі, паборы і павіннасці ў карысць мясцовай адміністрацыі рабілі жыццё [селяніна] катаржным.Алексютовіч.
3.узнач.наз.ка́таржны, ‑ага, м.; ка́таржная, ‑ай, ж.Уст. Тое, што і катаржанін, катаржанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дыплама́т, ‑а, М ‑маце, м.
1. Службовая асоба, упаўнаважаная ўрадам для зносін, перагавораў з замежнымі дзяржавамі. Нашых дыпламатам трэба было прыкласці нямала сіл, энергіі і вытрымкі, каб паказаць міжнародныя падзеі ў іх сапраўдным святле.Новікаў.Сын працуе дыпламатам у адной заакіянскай краіне, дачка ў горадзе метэаролагам.Дуброўскі.
2.перан.Чалавек, які тонка і ўмела вядзе сябе з іншымі людзьмі для дасягнення якой‑н. мэты. Лабановіч маўчаў, слухаў гэтага дыпламата і спрытнага чалавека.Колас.— Аднак дыплама-ат! — пакруціў галавой Жданковіч. Размова ажывілася, зрабілася больш простай і непасрэднай.Шамякін.
[Фр. diplomate.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)