Закандры́чыць ’зарэзаць’ (Бяльк.), закандрэчыць ’заціскаць, зацалаваць’ (гродз., З нар. сл.). Рус. дыял. закандрычить: пск. ’забіваць’, смал. ’замучыць’, калуж. ’заважнічаць’. Параўн. закандычыць ’замучыць’ (Нас.). Апошняе ўтворана ад кандычыць ’трэсці, цягаць за валасы’, кандычыцца ’мучыцца ў перадсмяротных сутаргах’ (гл. канды́чыць) з прэфіксам за‑. Форма закандрычыць уключае экспрэсіўную ўстаўку ‑р‑.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кабаніна ’мяса кабана’ (ТСБМ), ’мяса маладога дзіка, увогуле мяса дзіка’ (Др.-Падб.), ’посная свініна’ (Янк. 2), ’свініна’ (Нар. словатв., Жыв. сл., Янк. 3.), кабанінка (Янк. 2, Янк. 3.). Рус. кабанина ’мяса дзіка’. Не выключана, што бел. і рус. — незалежныя ўтварэнні: ад кабан 1 (гл.) і суф. ‑іна.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кабе́рац ’дыванок’ (Нас. Сб., КТС, БРС, ТСБМ) ’дыванок, на якім вянчаюць маладых’ (Жд. 2, Касп., Нар. сл., Нас.). Геаграфія слова і фанетычная адзнака сведчыць аб (‑б‑ замест ‑в‑, параўн. укр. коверець, рус. ковер і польск. kobierzec, чэш. kobeřec, славац. koberec) запазычанні з польск. (Слаўскі, 2, 299).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пайстком ’дэталёва, падрабязна (расказаць)’ (Шн. 2), ’шчыра’ (Нар. сл., ушацк.), па‑істачком (по‑источком) ’тс’ (Мядзв.). Цёмнае слова. Варыянт пайстком, мабыць, скарачэнне слова, прыведзенага Мядзведкам. Калі зыходзіць са словаўтваральнай структуры, то яно можа ўзыходзіць да рус. точно, неточно; але канчатак указвае на першапачатковы назоўнік, накшталт *істопак.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пелюшо́к 1 ’варэнік без начынкі’ (брагін., Нар. словатв.), параўн. пелю́шкі ’пернікі’ (Растарг.). З польск. paluszek ’від пернікаў у выглядзе пальчыка’ < ’пальчык’. Пе‑ замест па‑ пад уплывам лексемы пельмені.
Пелюшо́к 2 ’пень’ (бераст., Сцяшк. Сл.). Памянш. ад пень (гл.), параўн. польск. pieniuszek < pień ’пень’ (з менай нʼ > лʼ).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пля́йма ’пляма’ (Касп., Нас., Растарг.; ашм., Стан.; дубр., ЛА, 3; шуміл., Сл. ПЗБ), кляйміць ’пляміць’ (Стан.). Відаць, да пляма (гл.) з устаўным ‑и‑, як у войстры < востры. Плямлю/ плойма ’пляма’ (беш., Нар. сл.), плямо, пляшкі ’тс’ (паст., чэрв., беш., ЛА, 3) аформлены пад уплывам рус. пятно ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́прыскі мн. л. ’трэскі’ (ТС). Вытворнае ад прыспаць, пырскаць (гл.), параўн. попырскі ’пырскі’ (навагр., Нар. словатв.), а таксама рус. дыял. пдпрыскы ’адросткі на расліне, дрэве, парасткі’. отпрыски ’парасткі, нашчадкі’, аналагічна да побеги ’адросткі, парасткі’. Цікавае ў семантычным плане (’трэск’ і ’трэскі’) параўнанне са славен. praskali ’трашчаць, рыпець’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пурзго́ліцца ’боўтацца ў місцы з ежай’ (мядз., Нар. словатв.), пурзоліцца экспр. ’неахвотна есці; пэцкацца’; перан. ’дурэць’ (мядз., брасл., паст., Сл. ПЗБ). Гукапераймальнае, параўн. пу́ргаць ’сёрбаць’, рус. смал. пу́рзацца ’марудна і неакуратна есці’, пурзоніцца ’тс’. Грынавяцкене (Сл. ПЗБ) лічыць запазычаным з літ. purzlóti, burzlóti ’тс’, што цяжка давесці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́цікі ’пацёкі, рагі (поту, слёз, дажджу і пад.)’ (Бяльк., Шымк. Собр., Касп.; рас., Шатал.; круп., шуміл., Сл. ПЗБ; ЛА, 3), ’ледзяшы’ (ЛА, 3; ушац., Нар. лекс.). Ад *пуцік ’дарожка’, памянш. да пуць ’шлях, дарога’, параўн. укр., рус. пу́тик ’дарожка’, в.-луж. pućik ’дарожка, сцежка’ і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пяне́ўе ’маладое пер’е, адросткі пер’яў пасля лінькі’ (Жд. 2; кам., ЛА, 1), пяне́ўя ’тс’ (віл., Сл. ПЗБ; мсцісл., З нар. сл.), пнеўе ’тс’ (ЛА, 1). Зборны назоўнік ад пень (гл.), параўн. пні ’адросткі пер’яў’ (ЛА, 1), пену́шкі (піну́шкі) ’пачаткі росту пер’я ў птушак’ (Бяльк.) і пад.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)