матлашы́ць, -лашу́, -ло́шыш, -ло́шыць; -ло́шаны; незак. (разм.).
1. што. Ірваць на шматкі, кавалкі.
2. што. Прыводзіць у бязладны стан.
Вецер матлошыць голле.
3. Біць, дубасіць, нішчыць.
Матлошаць адзін аднаго.
|| зак. зматлашы́ць, -лашу́, -ло́шыш, -ло́шыць; -ло́шаны.
|| наз. матлашэ́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
матля́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -я́ецца; незак. (разм.).
1. Тое, што і матацца (у 1 знач.).
Рукі матляюцца як чужыя.
Бялізна матляецца на вяроўцы.
2. Часта рухацца з боку ў бок, хістацца.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
матля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; незак., чым (разм.).
Тое, што і матаць¹ (у 2 знач.).
М. нагамі.
Конь матляе хвастом.
|| наз. матля́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
матну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся; зак.
Хутка кінуцца, пабегчы куды-н.
Невядомая постаць матнулася цераз дарогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
матня́, -і́, мн. -і́, -е́й, ж.
Мяшок у задняй частцы рыбалоўнай снасці, куды трапляе рыба пры лоўлі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.
Роўна зматаныя або навітыя на што-н. ніткі, дрот і пад.
Ніткі ў матках.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мато́р, -а, мн. -ы, -аў, м.
Рухавік, машына, якая ператварае які-н. від энергіі ў механічную.
Шум матораў.
|| прым. мато́рны, -ая, -ае.
М. завод.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мато́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж. (разм.).
Маторная лодка.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)
мато́рны¹, -ая, -ае (спец.).
Рухальны (пра псіхафізіялагічныя працэсы).
Маторная памяць.
|| наз. мато́рыка, -і, ж.