Цімурленг («Цімур кульгавы»; 1336, с. Хаджа-Ільгар каля г. Шахрысабз, Узбекістан — 18.2.1405),
сярэднеазіяцкі дзярж. дзеяч, эмір, палкаводзец; заснавальнік дынастыі Цімурыдаў. Сын бека Тарагая з цюркізаванага манг. племені барлас. У 1370 захапіў уладу ў Маверанахры, дзе стаў кіраваць ад імя нашчадкаў Чынгісхана. Сталіца яго дзяржавы — г. Самарканд. З 1370-х г. здзейсніў больш за 20 паходаў. У 1380—90-я г. спалучаў аб’яднанне зямель Сярэдняй Азіі (да 1388 канчаткова падпарадкаваў Харэзм) з паходамі ў Іран, Закаўказзе і інш. У выніку трох паходаў супраць Тахтамыша (1389, 1391, 1394—95), разграміў Залатую Арду, абрабаваў яе сталіцу Сарай-Берке і інш. гарады. У 1398 уварваўся ў Індыю і захапіў г. Дэлі. Выйграў вайну з тур. султанам Баязідам I, якога ў час Анкарскай бітвы 1402 узяў у палон. Распачаты ім у 1404 паход на Кітай перапынены з-за смерці Ц. У пач. 14 ст. яго дзяржава ўключала Маверанахр, Харэзм, Харасан, Закаўказзе, Іран і Пенджаб. Усе паходы Ц. суправаджаліся разбурэннем гарадоў, масавым знішчэннем і паланеннем насельніцтва.
Літ.:
Новосельцев А.П. Об исторической оценке Тимура // Вопр. истории. 1973. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛО́МБЕРГЕН, Блумберген (Bloembergen) Нікалас (н. 11.3.1920, г. Дордрэхт, Нідэрланды), галандска-амерыканскі фізік; адзін са стваральнікаў нелінейнай оптыкі і лазернай спектраскапіі. Чл.Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1956), Нац.АН ЗША (1960). Чл.-кар. Каралеўскай Нідэрл.АН (1956). Скончыў Утрэхцкі (1943) і Лейдэнскі (1948) ун-ты. З 1949 у Гарвардскім (з 1957 праф.), з 2001 у Арызонскім ун-це. Навук. працы па ядз.магн. рэзанансе, цвердацельных мазерах і лазерах, нелінейнай оптыцы і спектраскапіі. Устанавіў механізм ядз.магн. рэлаксацыі (1948; з Э.М.Пёрселам, Р.В.Паўндам). Прапанаваў выкарыстоўваць метад трохэнергет. узроўняў для стварэння мазераў на крышталях, даў схему цвердацельнага мазера неперарыўнага дзеяння (1956). Незалежна ад Р.В.Хахлова і інш. заклаў тэарэт. асновы нелінейнай оптыкі (1962). Упершыню эксперыментальна назіраў вузкія двухфатонныя рэзанансы (1974; незалежна ад А.Л.Шаўлава). Нобелеўская прэмія 1981 (з К.М.Сігбанам і Шаўлавым). Нац.навук. медаль ЗША (1974). Медаль Лорэнца (1978). Яго імем названа малая планета.
Тв.:
Рус.пер. — Нелинейная оптика. М., 1966;
Вынужденное комбинационное рассеяние света // Успехи физ. наук. 1969. Т. 97, вып. 2;
Нелинейная оптика и спектроскопия // Там жа. 1982. Т. 138, вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
хрысція́нства
(гр. christianos, ад Christos = літар. памазанік)
адна з трох (побач з будызмам і ісламам) сусветных рэлігій, якая ўзнікла ў пачатку I ст. і стала адной з найбольш пашыраных рэлігій на Зямлі.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
барка́с, ‑а, м.
1. Вялікая шматвёславая лодка для перавозкі грузаў, людзей. Ля дамбаў, правей порта, рыбакі грузілі сеткі ў баркас.Лупсякоў.
2. Невялікае паравое ці цеплаходнае судна, якое буксіруе розныя грузавыя судны ў порце. Да берага набліжаўся маторны баркас «Чайка». Ён цягнуў за сабою караван з трох рыбацкіх лодак.В. Вольскі.
3. У гарбарнай і футравой вытворчасці — цыліндрычны бак для перамешвання скур у вадкасці.
[Гал. barkas.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
то́пка1, ‑і, ДМ ‑пцы; Рмн. ‑пак; ж.
Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва. Топка паравоза. □ Сюды [у залу] выходзілі топкі ўсіх трох грубак, што абагравалі спальню.Асіпенка.Васіль памагаў машыністу, паліў топку, — качагар з яго быў вельмі ўвішны і неспакойны.Мележ.
то́пка2,
1.Прысл.да топкі 2.
2.безас.узнач.вык. Пра наяўнасць балоцістага, багністага месца. На балоце вельмі топка, можна загрузнуць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
лі́рыка
(фр. lyrique < лац. lyrica = ода, ад гр. lyrikos = пачуццёвы)
1) адзін з трох родаў мастацкай літаратуры (побач з эпасам і драмай), які адлюстроўвае жыццё праз вобраз-перажыванне;
2) перан. чуллівасць, перажыванні.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
э́пас
(гр. epos = слова, апавяданне)
1) гераічныя народныя паданні (напр. былінны э.);
2) адзін з трох асноўных родаў мастацкай літаратуры (побач з драмай і лірыкай); апавядальныя творы (напр. раман — адзін з жанраў эпасу).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
ВЕСТЫБУЛЯ́РНЫ АПАРА́Т (ад лац. vestibulum пераддзвер’е),
орган пачуцця, які ўспрымае становішча і рух галавы і цела ў прасторы, перыферычны аддзел аналізатара раўнавагі. У ніжэйшых жывёл мае форму пузырка (статацыста), у пазваночных жывёл і чалавека — частка ўнутр. вуха (лабірынт), якая складаецца з пераддзвер’я і трох паўкружных праток (гл.Вуха).
Рэцэптары вестыбулярнага апарата знаходзяцца ў двух мяшочках пераддзвер’я і ў ампулах паўкружных праток перапончатага лабірынта ўнутр. вуха. Поласць мяшочкаў і паўкружных праток запоўнена тканкавай вадкасцю — эндалімфаю. Вярчальныя рухі галавы і цела выклікаюць рух эндалімфы паўкружных праток, гэта раздражняе ампулярныя рэцэптары. Раздражненне ўспрымаецца дэндрытамі адчувальных нейронаў вестыбулярных гангліяў і па іх аксонах перадаецца ў вестыбулярныя ядры прадаўгаватага мозга, якія звязаны праводзячымі шляхамі са спінным мозгам, цэнтрамі вегетатыўнай нервовай сістэмы, ядрамі вокарухальных нерваў, карой галаўнога мозга. Вестыбулярны апарат мае выключнае значэнне для захавання раўнавагі цела пры руху і ў стане спакою. Даследаванні вестыбулярнага апарата выкарыстоўваюцца ў адборы для работы на вышыні, на марскую і лётную службу. Высокая ўстойлівасць вестыбулярнага апарата дасягаецца трэніроўкай. Ад непасрэдных або рэфлекторных пашкоджанняў функцыі вестыбулярнага апарата ўзнікаюць вестыбулярныя парушэнні. Прыкметы: галавакружэнне, парушэнне раўнавагі, рытму дыхання, дзейнасці сэрца, моташнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЛЕНСКІ ТРО́ІЦКІ МАНАСТЫ́Р.Існаваў у 14 — пач. 20 ст. ў Вільні.
Узнік як праваслаўны пры царкве св. Тройцы, пабудаванай жонкай вял.кн.ВКЛ Альгерда Ульянай на месцы гібелі трох віленскіх пакутнікаў, першыя манахі ўпамінаюцца ў 1391. Адным з архімандрытаў быў Макарый (15 ст., пазней мітрапаліт кіеўскі). Спачатку манастыр існаваў на міласціну, потым атрымаў зямельныя ўладанні ад кн. Галоўчынскага і К.Астрожскага. Апошні пабудаваў мураваную Троіцкую царкву (каля 1514), у якой знаходзіўся абраз Маці Божай. У 16 ст. манастыр пад патранатам гараджан, потым — мітрапаліта. Пры царкве з 1589 існавала брацтва, якое мела прывілей на друкарню. У 1609 манастыр стаў уніяцкім, сярод яго архімандрытаў былі дзеячы уніяцкай царквы: І.Руцкі, Л.Крэўза, А.Дубовіч, Ф.Грабніцкі. Ва уніяцкі перыяд Віленскі Троіцкі манастыр атрымаў значныя зямельныя надзелы. У 1-й пал. 17 ст. дзейнічаў базыльянскі навіцыят. Пасля пажару 1706 пабудаваны новы манастырскі корпус.
Пасля Полацкага царкоўнага сабора 1839 манастыр зноў праваслаўны, у 1845 аднесены да 3-га класа, у ім размешчана Літ. духоўная семінарыя, амаль усе зямельныя ўладанні забраны ў казну. Для іканастаса Троіцкай царквы І.Л.Хруцкі намаляваў абразы. У час 1-й сусв. вайны манастыр спыніў існаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРАДНІ́ЦА,
помнік горадабудаўніцтва 2-й пал. 18 ст. Комплекс пабудаваны па ініцыятыве А.Тызенгаўза ў 1765—85 у в. Гарадніца (побач з г. Гродна, цяпер у межах горада) з мэтай стварэння буйнога культ.-прамысл. цэнтра на 1500 жыхароў (1765—74, архітэктары І.Мёзер, 1774—85 — Дж.Сака). Уключала 85 будынкаў рознага прызначэння, згрупаваных вакол плошчаў, абапал вуліц і завулкаў. Пры забудове ўпершыню ў гісторыі горадабудаўніцтва Беларусі выкарыстаны тыпавыя праекты, уніфікаваныя канстр. прыёмы, высокія тэмпы буд-ва. У аснове праекта — планіровачныя прынцыпы барока. Большасць будынкаў мела фахверкавую канструкцыю, т.зв. «прускі мур». Забудова складалася з трох асобных, рэгулярна спланаваных зон: адм.-культ., навучальнай, вытв.-жылой. У комплекс Гарадніца ўваходзілі: Гродзенскі дом віцэ-адміністратара, Гродзенскі палац адміністратара, Гродзенскі палац Тызенгаўза, муз. школа, вет. школа, т-р, бат. сад, мануфактуры (суконная, шаўковая, зброевая, фарбавальная і інш.), 20 тыпавых жылых дамоў. Частка ўцалелых пабудоў Гарадніцы знаходзіцца ў працэсе рэстаўрацыі.
Гарадніца (з плана 1780): 1 — палац Тызенгаўза; 2 — музычная школа; 3 — палац адміністратара; 4 — гаспадарчы двор; 5 — карчма «Галеча»; 6 — харчэўні; 7 — дамы для іншаземных рабочых; 8 — карчма «Раскоша»; 9 — ветэрынарная школа; 10 — будаўнічая школа; 11 — мануфактуры; 12 — фальварак; 13 — сталоўка для рабочых; 14 — кузні.Да арт.Гарадніца. Гродзенскі «домік майстра». 1773.