фасо́нны, ‑ая, ‑ае.

1. Спец. Зроблены па пэўнаму фасону, узору. Фасонная абточка. □ Лабуда апраўдваўся, звальваў віну на слесараў, якія да гэтага часу не падалі ім нейкай там фасоннай трубы ... Краўчанка. // Звязаны з вытворчасцю такіх вырабаў. Фасонныя работы. Фасоннае ліццё. // Прызначаны для вырабу такіх рэчаў. Фасонны разец.

2. Спец. Рэльефны або ціснёны (пра тканіны). Фасонны аксаміт.

3. Разм. Тое, што і фасоністы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

шлі́хта ​1, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Спец. Клейкі, ліпкі раствор, якім праклейваюць аснову тканіны, каб надаць ёй трываласць і гладкасць.

[Ням. Schlichte.]

шлі́хта ​2, ‑ы, ДМ ‑хце, ж.

Роўна, акуратна складзены рад ці некалькі радоў чаго‑н. (звычайна будаўнічых матэрыялаў); штабель. На беразе за дарогай вялікія шліхты бярвення. Пташнікаў. Кавалак [бервяна] паслушна лёг на вызначанае яму месца на версе шліхты. Крапіва.

[Ням. Schlichte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сурвэ́та

(польск. serweta, ад фр. serviette)

1) невялікі абрус;

2) невялікі кавалак тканіны або паперы ў выглядзе хустачкі для выцірання губ пасля яды, засцеражэння вопраткі ў цырульні і інш.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ле́і 1 ’падцяжкі ў штанах’ (Сцяшк.). Да шле́йкі (гл.).

Ле́і 2 ’нашыўкі з моцнай тканіны або скуры на тых месцах пераважна кавалерыйскіх штаноў, якія хутка праціраюцца’, ’абшыўка ў штанах’ (ТСБМ, Сцяшк.; слуц., міёр., Нар. словатв.), польск. сувалк. lei̯a ’скурай абшытыя штаны’, podlejowaś spodnie — naszyć lei. Паходзіць з франц. lé ’полка палатна, тканіна паміж пругамі’ (ТСБМ, 3, 33).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпа́сы ’сандалеты’ (навагр., Сцяшк. Сл.). Генетычна роднаснымі з’яўляюцца рус. алан. ле́пес ’акравак, кавалачак тканіны, футра, скуры’, пск., валаг. і паўн.-рус. ле́пень, лепе́нь, липе́нь, а таксама рус. ле́пест (з пашыранай асновай на ‑es), цвяр., валаг., ленінгр. ле́песть ’тс’, новасіб. ’ступня нагі’, алан., валаг. ля́пах, ляпа́к ’акравак’, літ. lepetà ’лапа’, лат. ļepata ’акравак’. Больш падрабязна гл. Фасмер (2, 482).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мака́тка ’вышыўка або малюнак, якія вышываюцца на палатне і вывешваюцца на сцяну ў якасці аздобы’ (Сцяшк., Клім., Шатал.; З нар. сл.; Нар. лекс., Жыв. сл., Сл. ПЗБ), свісл. ’вышытая дарожка на стале’ (Шатал.). Запазычана з польск. мовы, дзе makata, makatka ’вышыты дыванік, дарожка’, ’штора з дарагой тканіны, парча, посцілка’ < тур. (араб.) makad ’дыванік, кілім’ (Брукнер, 319).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трасару́бка (трэсару́бка) ‘неахайная, нядбайная да свайго адзення жанчына’ (Растарг.). Да трэсці (гл.) і руб‑, гл. руб, ст.-бел. рубъ ‘абрывак тканіны, рыззё’, стараж.-рус. рубъ, ‘дрэннае адзенне, грубая тканіна’. Параўн. спалучэнне слоў у выразе укр. треба прясти, щоб рубʼям не трясти (Грынч., 4, 85) і назву расліны дрыжнік — трісирубичка (ЕСУМ, 5, 644), суадносную з трасунька, гл.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

купо́н м.

1. (адрэз тканіны) (ábgepasster) Stóffabschnitt m -(e)s, -e;

2. (адразны талон у каштоўных паперах) Coupon [ku´põ:] m -s, -s, Kupón m, Zínsschein m -(e)s, -e;

кантро́льны купо́н Kontróllabschnitt m;

◊

стры́гчы купо́ны Coupóns [Kupóns] schnéiden*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

арты́кул

(лац. articulus)

1) навуковы або публіцыстычны твор невялікага памеру ў часопісе, зборніку, газеце;

2) раздзел, параграф у афіцыйным дакуменце (напр. а. канстытуцыі);

3) тып вырабу, тавару (напр. а. тканіны).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

БАРЫ́САЎСКІ КАМБІНА́Т ПРЫКЛАДНО́ГА МАСТА́ЦТВА Беларускага саюза мастакоў. Створаны ў 1963 у г. Барысаў на базе керамічных майстэрняў, што існавалі з канца 19 ст. Да 1968 наз. Мастацка-вытворчыя майстэрні. Уключае таксама ўчасткі маст. ткацтва і вязання (з 1964), па выпуску габеленаў (з 1972). На камбінаце працуюць больш за 50 мастакоў (1996). Выпускае дэкар. утылітарную кераміку (сувеніры, вазы, кашпо), вырабы маст. вязання (сукенкі, касцюмы, світэры, кофты) і ткацтва (парцьерныя тканіны, ручнікі, сурвэткі, дарожкі); па заказах стварае маст. керамічныя пліткі, дэкар. вазы і скульптуры для інтэр’ераў грамадскіх будынкаў. Вырабы камбіната ўпрыгожваюць інтэр’еры будынкаў Мінска, Барысава, Талачына, Заслаўя і інш. На камбінаце зроблены габелены-заслоны для сцэн Дзярж. т-раў муз. камедыі, оперы і балета ў Мінску, т-ра імя Я.​Коласа ў Віцебску, палацаў культуры ў Барысаве, Новалукомлі і інш., насценныя габелены для фае палацаў культуры і музеяў (Магілёў, Барысаў, Варонеж, Багучар), для залы пасяджэнняў у будынку былога ЦК КПБ (Дзярж. прэмія Беларусі 1980), у будынку ААН (Нью-Йорк), «Габелен стагоддзя» і інш. Габелены, створаныя на камбінаце, засведчылі з’яўленне сучаснай школы бел. габелена.

Л.​Д.​Фінкельштэйн.

Вырабы Барысаўскага камбіната прыкладнога мастацтва.

т. 2, с. 332

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)