слаба правараная дрэўная цэлюлоза з доўгімі валокнамі; выкарыстоўваецца пры вырабе асабліва моцнай паперы (крафт-паперы), напр. мяшкоў для цэменту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вале́нтнасць
(ад лац. valentia = сіла)
уласцівасць атама аднаго элемента далучаць да сябе пэўную колькасць атамаў другога элемента;
2) лінгв. здольнасць слоў спалучацца з пэўнымі іншымі словамі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
адваро́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які вядзе назад; які накіраваны ў супрацьлеглы папярэдняму руху бок. У адваротным кірунку. Адваротнае вярчэнне. □ Відаць, чуючы, што на ўзлессі ірвуцца снарады, людзі кінуліся ў адваротны бок, да дробнага хмызняку.Мележ.// Які прыводзяць да зыходнага выніку. Адваротны хімічны працэс. Адваротнае ператварэнне тавару ў грошы.
2. Супрацьлеглы. Адваротны сэнс. Адыманне ёсць дзеянне адваротнае складанню. Лагарыфм з адваротным значэннем. Адваротная тэарэма. Адваротны дослед.
3. Супрацьлеглы знешняму, вонкаваму, левы бок прадмета. [Ніна] узяла са століка маленькае люстэрка, на адваротным баку якога быў малюнак — дзеці купаюцца ў рэчцы.Мележ.
4.узнач.наз.адваро́тнае, ‑ага, н. Палажэнне, якое з’яўляецца процілеглым дадзенаму або патрэбнаму. Доказ ад адваротнага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Мацыя́, мацая́, моцоя́, мыцыя́ ’моц, трываласць’ (Нас.), ’сіла, здароўе’ (Юрч.), ’важнасць’ (Сцяшк.), ’недатыкальная, важная асоба’ (Прабл. філал.; Абабурка, Лінгв. дасл., 6; КТС — Цішка Гартны), ’задавака’ (клец., Нар. лекс.), ’зухаваты, фанабэрысты чалавек’ (капыл., нясв., клец., КЭС). Абстрактны назоўнік, утвораны ад моц (гл.) пры дапамозе суфікса ‑(ц)ыя, параўн. драг.стыдо́цыя ’сорам’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Абязве́чыць ’знявечыць, скалечыць’ (БРС, Шат., Гарэц., Сцяшк. МГ, Бір. дыс.), абязвечыць (Нас.), обʼезвечить (КСТ), абязвечаны (Нас.) да прасл.věkъ, якое мела значэнне ’ўзрост’ і ’сіла’. Такім чынам, ‑без‑вечыць ’пазбаўляць сілы’, таксама як нявечыць і ўвечыць < ǫ (негацыйная частка) + věčiti (параўн. Покарны, 1128–1129; Унбегаун, La langue, 173). Гл. век.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
По́вецер ’нячысцік у выглядзе дзіка’ (ТС), паветрыпі ’нячысцікі’ (Нік., Мяч.). Табуізаваная назва, да вецер (гл.). Няясная дэталізацыя (чаму дзік?), параўн. славац.дыяп. poveirica ’віхура, моцны вецер’. Семантыка ’вецер’ > ’нячысцік’ таксама ў нова-в.-ням.Schrat(t) ’лесавік’, дыял. ’віхура; д’ябал’ (Дукава, Этимология–1982, 62). Параўн. яшчэ верцень ’вецер; нячыстая сіла’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прыме́ць ’магчы, змагчы; мець сілу, магчымасць’; каб прыме́ў ’калі б мог’ (ТСБМ, Нас., Гарэц., Байк. і Некр., Некр., Янк. 2, Янк. БП, Жд.; слонім., Жыв. НС), прыйме́ць ’магчы’ (ТС), приме́тсь ’папасці ў рукі’ (Шпіл.). Прэфіксальнае ўтварэнне ад мець (гл.). Рус.бранск.приме́ть ’магчы’, укр.примі́ти ’тс’, пре́міч ’сіла, найбольшая моц’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АСЁЛ (Equus asinus),
млекакормячае роду коней атр. няпарнакапытных. Сустракаецца ва Усх. Афрыцы (Самалі, Эфіопія). Жыве ў пустынях і стэпах. 2 падвіды: асёл самалійскі (Equus asinus somalicus) і асёл нубійскі (Equus asinus africanus).
Выш. ў карку 1,1—1,4 м. Афарбоўка пясчана-шэрая з 2 цёмнымі палосамі, адна з якіх праходзіць уздоўж хрыбта і перасякаецца з другой на лапатках. Грыва невялікая, даходзіць толькі да вушэй. Хвост тонкі з кутасом доўгіх валасоў. Вушы 25—35 см. Трымаецца невял. табунамі. Корм раслінны. Прыручаны 5—6 тыс.г. назад у Егіпце і Эфіопіі. Ад дзікага асла паходзяць многія свойскія пароды, якія выкарыстоўваюцца як цяглавая сіла. Пад пагрозай знікнення, у Чырв. кнізе МСАП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛЬВАНІ́ЧНЫ ЭЛЕМЕ́НТ,
крыніца электрычнага току, у якой хім. энергія пераўтвараецца ў электрычную. Складаецца з 2 электродаў: катод (мае акісляльнік) і анод (аднаўляльнік), якія кантактуюць з іонаправодным рэчывам (электралітам). Паміж электродамі ўсталёўваецца рознасць патэнцыялаў (электрарухальная сіла), якая вызначаецца свабоднай энергіяй акісляльна-аднаўляльнай рэакцыі. Бываюць аднаразовага выкарыстання (першасныя гальванічныя элементы), шматразовага дзеяння (другасныя, або абарачальныя, гальванічныя элементы; гл.Электрычны акумулятар) і гальванічныя элементы, якія могуць бесперапынна працаваць за кошт пастаяннага падводу да электродаў рэагентаў і адводу прадуктаў рэакцыі (паліўныя элементы).
Гальванічныя элементы: а — «сухі» (1 — вугальны стрыжань з кантактавым каўпачком, 2 — пастападобны электраліт, 3 — актываваны вугаль, 4 — цынкавы корпус у кардоннай упакоўцы); б — паліўны вадародна-кіслародны (1 — кісларод, 2 — электраліт, 3 — вадарод).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫНАМІ́ТЫ (франц. dynamite ад грэч. dynamis сіла),
сумесевыя брызантныя выбуховыя рэчывы, якія маюць больш за 15% нітрагліцэрыны. Іх шчыльнасць, пластычнасць, устойлівасць да ўздзеяння вады, таксама адчувальнасць да мех. уздзеянняў (трэнне, удары) узрастаюць з павелічэннем колькасці нітрагліцэрыны ў сумесі.
Адрозніваюць гурдынаміты (вынайдзены А.Нобелем, 1867), у якіх нітрагліцэрына змяшана з інертным парашкападобным напаўняльнікам (напр., кізельгурам, талькам), і больш устойлівыя жэлаціндынаміты, дзе нітрагліцэрына жэлацінавана калаксілінам (гл.Нітраты цэлюлозы), напр., грымучы студзень (раствор 7—8% калаксіліну ў нітрагліцэрыне) — найб. магутны жэлаціндынаміт. З канца 19 ст. выкарыстоўвалі для многіх відаў узрыўных работ. Зараз карыстаюцца больш бяспечнымі выбуховымі рэчывамі (напр., аманіткі. дынамоны і інш.).