Раз’яднацца, перастаць быць самкнутым. Жандарскі ланцуг, які вёў купку арыштаваных, — разамкнуўся, усмактаў у сваё нутро і гэтых траіх.Баранавых.Рука сама разамкнулася і выпусціла Максімаву руку.Машара.// Рассунуцца, разысціся ў розныя бакі. Рады разамкнуліся.// Утварыць або павялічыць інтэрвалы, прамежкі. Разамкнуцца на выцягнутыя рукі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Аднакр.да скупацца. Скупанулася [Ганна] двойчы ў ціхай вадзе.Дубоўка.— Скупануцца б цяпер, — млява прапанаваў Паўлік.Беразняк./уперан.ужыв.А калі ты любіш паразважаць на розныя высокія тэмы або проста скупануцца ў хвалях прыемных мар, то і гэтаму ніхто не перашкодзіць.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сябрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; незак., зкім і без дап.
Знаходзіцца з кім‑н. у сяброўстве. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага палку.Якімовіч.//перан. Быць неразлучным з чым‑н. Ды [Сёмка] сябраваць стаў З нейкай кніжкай, І ў рамястве — пабіў рэкорд.Лявонны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
scatter
[ˈskætər]1.
v.t.
1) раскіда́ць
2) разганя́ць
The police scattered the mob — Палі́цыя разагна́ла нато́ўп
3) Phys. расьсе́йваць (про́мні сьвятла́)
2.
v.i.
разыхо́дзіцца ў ро́зныя бакі́, разьбяга́цца, рассы́пацца
3.
n.
раскіда́ньне, разганя́ньне, расьсе́йваньне n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
*Ідзяннё, ідзяньнё ’страва, ежа’ (Гарэц.), едзе́нне (Вешт., 376), ядзе́нне (Шат.), рус.смал.идинье́, укр.іде́ння, іда́ння (Грынч.). Утварэнне з суф. ‑енне (‑яннё) ад асновы цяп. ч. мн. л. яд‑ дзеяслова есці (гл.). Адсюль розныя фанетычныя варыянты ў бел. гаворках. Гл. Сцяцко, Афікс. наз., 56.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВАСЮКО́ВА Галіна Георгіеўна (н. 21.3.1927, г. Барысаў Мінскай вобл.),
руская пісьменніца. Скончыла Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1967). У 1944 вывезена ў Германію, з сак. 1945 у атрадзе Супраціўлення ў Чэхаславакіі. Друкуецца з 1957. Аўтар кніг апавяданняў, аповесцяў і вершаў для дзяцей («Старэйшы брат», 1959; «Розныя гісторыі», 1966; «Лялькаград», 1970; «Трывожныя дні», 1983, і інш.). У яе творах добрае веданне дзіцячай псіхалогіі, уменне даходліва, з гумарам расказаць пра з’явы рэчаіснасці, падзеі вайны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТКІ З СССР»,
газета ЦККПЗБ. Выдавалася ў студз. 1933 — студз. 1936 у Мінску на бел. мове раз у 2 месяцы. Першы нумар выйшаў у Зах. Беларусі. Асвятляла розныя бакі жыцця ў СССР і БССР. Друкавала артыкулы пра калектывізацыю, жыццё калгасаў і саўгасаў, буд-вапрамысл. прадпрыемстваў, культ. устаноў, дзейнасць сярэдняй і вышэйшай школы ў БССР і інш. Перадрукоўвала матэрыялы з перыяд. выданняў БССР і СССР. Нелегальна перапраўлялася ў Зах. Беларусь. Выйшла 17 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТЫДАРВІНІ́ЗМ,
тэорыі, накіраваныя супраць дарвінізму. Антыдарвінізм або наогул адмаўляе развіццё ў прыродзе (крэацыянізм), або яго гал. фактары, у першую чаргу натуральны адбор як вядучы ў арган. эвалюцыі. Асн. цячэнні антыдарвінізму склаліся ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст. Да іх належаць розныя формы неаламаркізму, батмагенез, номагенез, трансфармізм і інш. Сучасныя антыдарвінісцкія канцэпцыі звычайна прэтэндуюць на вырашэнне праблемы макраэвалюцыі, недаступнай для прамой эксперым. праверкі. Шэраг канцэпцый антыдарвінізму ўключае ўяўленні аб наследаванні набытых прыкмет і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНЬ ГУ, Бань Мэн-цзянь (32, г. Аньлінь, Кітай — 92),
старажытнакітайскі гісторык. Брат палкаводца Бань Чао. Займаў розныя пасады пры імператарскім двары. Як памочнік палкаводца Доу Сяня ў няўдалым паходзе ў 92 супраць гунаў быў разжалаваны і зняволены. Аўтар (разам з бацькам Бань Бяо і сястрой Бань Чжао) складзенай у 58—82 «Гісторыі Старэйшай дынастыі Хань», якая ахоплівае перыяд у 230 гадоў ад праўлення імператара Лю Бана да Ван Мана. Пісаў і літ. прозу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ ЦЭНТРу Берліне,
палітычная арг-цыя. Створаны 19.6.1941 на нарадзе прадстаўнікоў Беларускага прадстаўніцтва ў Берліне і Бел.к-та самапомачы, які ўзначальваў М.Шчорс. У кіраўніцтва цэнтрам уваходзілі Р.Астроўскі, В.Гадлеўскі, В.Тумаш, Ч.Ханяўка, А.Шкуцька, М.Шкялёнак. Асн. мэта — стварэнне бел. дзяржавы пад ням. пратэктаратам. На пач.Вял.Айч. вайны спыніў сваё існаванне. Яго члены займалі розныя пасады ў акупац. апараце гітлераўцаў на тэр. Беларусі, Польшчы, Расіі.