«неараман», «антыраман», разнавіднасцьфранц. мадэрнісцкай прозы 1950—70-х г. Характарызуецца адмаўленнем традыцый франц.рэаліст. рамана 19—20 ст., яго маст. тэхнікі, традыц. манеры апавядання, сюжэта, устойлівых характараў і непаўторных лёсаў герояў. Ідэі «неараманістаў» пераклікаліся з філасофіяй «смерці чалавека» культуролага М.Фуко. Прадстаўнікі «Н.р.» (Н.Сарот, А.Роб-Грые, М.Бютор, К.Сімон, К.Марыяк і інш.) лічылі ўстарэлым і неактуальным само паняцце асобы і трактоўку яе ў л-ры і культуры. Акцэнт рабіўся на ўнутр. дыялагічную стыхію несвядомага і падсвядомага («магма падсвядомага» Сарот), на падкрэслена бясстраснае апісанне прадметаў знешняга свету («рэчавізм» Роб-Грые), на мазаіцы думак, успрыняццяў, якія складваліся ў «міфалагему» пэўнай цывілізацыі (поліфанічныя тэксты Бютора). «Неараманісты» спрабавалі выпрацаваць новую тэхніку і структуру бясфабульнага і безгеройнага апавядання, проціпастаўлялі пазнавальныя здольнасці мастацтва і яго каштоўнасна-сэнсавую накіраванасць, што заводзіла прозу ў тупік самагоднай пісьменніцкай тэхналогіі.
Літ.:
Еремеев Л.Н. Французский «новый роман». Киев, 1974;
Андреев Л.Г. Современная литература Франции, 60-е гг.М., 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛОВАСКЛАДА́ННЕ,
марфалагічны спосаб словаўтварэння шляхам складання двух ці больш слоў або ўтваральных асноў. У сучаснай бел. мове вылучаюць складаныя словы, утвораныя шляхам складання слоў (уласна С.) і складання асноў (асноваскладанне). Пры С. аб’ядноўваюцца 2 граматычна аформленыя лексічныя адзінкі, сярод якіх вылучаюцца раздзельнааформленыя (абедзве часткі слова маюць грамат. формы словазмянення — «сцежкі-дарожкі») і цэласнааформленыя (маюць толькі адну, звычайна апошнюю, словазмяняльную частку — «плашч-палатка», «вечназялёны»). У сучаснай бел. мове слоў, утвораных шляхам С., параўнальна нямнога. Значна больш складаных слоў, утвораных шляхам асноваскладання. Іх падзяляюць на 2 падгрупы лексем: у 1-й адна частка складанага слова з’яўляецца ўтваральнай асновай, а другая — утваральным словам («нов-а-будоўля» ад «нов-(ая) будоўля»); у 2-й — словы, утвораныя шляхам складання асноў і суфіксацыі (складанасуфіксальныя словы: «ціх-а-акіян-ск-(і)» ад «Ціх-(і) акіян»). Разнавіднасць С. — утварэнне складанаскарочаных слоў або абрэвіятур. С. — адзін з найб. актыўных спосабаў папаўнення слоўнікавага складу мовы, асабліва характэрна для розных галін навук. і тэхн. тэрміналогіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАСКАПІ́ЧНАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ,
сістэма тэлебачання, якая стварае ў гледача ўражанне аб’ёмнасці відарыса. Грунтуецца на бінакулярнасці зроку (гл.Бінакулярны зрок). Перадача відарысаў (чорна-белых ці каляровых) стэрэапары можа быць адначасовая або паслядоўная. Разнавіднасць С.т. — шматракурснае тэлебачанне. Выкарыстоўваецца ў асн. для прыкладных мэт.
У найб. простых сістэмах С.т. відарысы стэрэапары пачаргова ўзнаўляюцца на экране кінескопа і глядач назірае іх праз святлоклапанныя акуляры, сінхранізаваныя з разгорткай тэлевізара так, каб левы відарыс накіраваць у левае вока, а правы — у правае. Існуюць інш. метады перадачы і пабудавання тэлевізійных прыёмнікаў, у т. л. праекцыйных, якія таксама патрабуюць выкарыстання акуляраў (святлоклапанных, каляровых, паляроідных ці іх камбінацыі). У безакулярных сістэмах С.т. экран кінескопа мае лінзава-растравую оптыку і пры выбары пэўнага вугла назірання левы відарыс накіроўваецца ў левае вока, правы — у правае. Перспектывы С.т. звязваюць з лічбавым тэлебачаннем, а таксама з камп’ютэрнымі спосабамі апрацоўкі відарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФО́РМА СЛО́ВА,
марфалагічная разнавіднасць слова, якая мае пэўны комплекс грамат. значэнняў, выражаных стандартнымі фармальнымі паказчыкамі. Напр., у бел. мове слова «рака» мае формы «ракі», «рацэ», «ракою», «рэкамі» і інш., у якіх розныя грамат. значэнні склону і ліку выражаюцца пры дапамозе пэўных канчаткаў. Сістэма ўсіх форм канкрэтнага слова ўтварае яго парадыгму. Тэрмін «Ф.с.» ўжываецца ў адносінах да асобнага канкрэтнага слова (у гэтым выпадку выкарыстоўваюць тэрмін «словаформа») і да цэлай групы слоў пэўнай грамат. разнавіднасці (напр., формы 2-й асобы адз. л. дзеяслова). Асн. крытэрыі аднясення розных форм да аднаго слова: захаванне ў іх аднолькавага лексічнага значэння, рэгулярнасць утварэння дадзеных форм у канкрэтнай мове. Ф.с. бываюць простыя (сінтэтычныя), якія ўтвараюцца пры дапамозе марфем, і складаныя (аналітычныя), у якіх грамат. значэнне выражаецца шляхам спалучэння знамянальнага і службовага слова.
Літ.:
Виноградов В.В. О формах слова // Виноградов В.В. Исследования по русской грамматике. М., 1975;
Касевич В.Б. Элементы общей лингвистики. М., 1977;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАПО́ЕЗД,
разнавіднасць маторвагоннага рухомага саставу, маторныя вагоны якога абсталяваны цягавым прыводам і выконваюць функцыю лакаматыва; атрымліваюць энергію ад эл. сеткі праз токапрыёмнікі. Выкарыстоўваюцца пераважна на прыгарадных участках чыгунак з вял. патокам пасажыраў і ў метрапалітэнах.
У склад Э. акрамя маторных уваходзяць прычапныя вагоны (з іх 2 галаўныя). Колькасць вагонаў найчасцей ад 4 да 12, з іх маторнымі (самарухальнымі) могуць быць усе (як у метрапалітэне) або частка іх. Ёсць Э., цягавыя рухавікі якіх на неэлектрыфікаваных участках пуці сілкуюцца ад акумулятарных батарэй (маторвагонны састаў з дызельнымі рухавікамі — дызель-поезд). У галаўных вагонах Э. ёсць кабіны для машыністаў, абсталяваныя вымяральнай апаратурай і прыладамі кіравання. Пашыраны матор-вагоны ЭР2 (пастаяннага току) і ЭР9П (пераменнага току).
У Мінскім метрапалітэне выкарыстоўваюцца матор-вагоны тыпу 81-717 і 81-714 (умяшчальнасць да 254 чал., макс. скорасць да 100 км/гадз). На чыгунках Беларусі Э. (электрычкі) выкарыстоўваюцца на ўчастках паміж Мінскам і Брэстам, Оршай, Маладзечнам, Асіповічамі і інш.