РАВІ́НСКІ (Антон Фёдаравіч) (н. 13.3.1952, в. Краглі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1997), праф. (1999). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1972). З 1977 у Брэсцкім ун-це (з 1991 заг. кафедры). Навук. працы па квантавай тэорыі фазавых ператварэнняў у сістэмах паўправаднік — метал і праваднік — звышправаднік. Распрацаваў методыку разліку на ЭВМ электронных энергетычных спектраў, параметраў электрон-фаноннага ўзаемадзеяння, тэрмадынамічных функцый паўправаднікоў і звышправаднікоў.
Тв.:
О корреляции между температурными зависимостями ширины запрещенной зоны и энтальпии полупроводниковых кристаллов // Физика и техника полупроводников. 1998. Т. 32, №9;
Квантовая теория динамики кристаллической решетки. Брест, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДРАВА́ЛЬНЫ СТАНО́К,
станок для свідравання адтулін у метал. і неметал. загатоўках.
Асн. характарыстыкі С.с. — найб. ўмоўны дыяметр свідравання, памеры конуса шпіндэля, вылет шпіндэля, найменшая і найб. адлегласць ад тарца шпіндаля да стала і да фундаментнай пліты. Тыпы універсальных С.с. у металаапрацоўцы: настольна-свідравальныя (аднашпіндэльныя), вертыкальна-свідравальныя (аднашпіндэльныя), радыяльна-свідравальныя, мнагашпіндэльныя, С.с. для глыбокага свідравання. Канструкцыі С.с. для дрэваапрацоўкі — свідравальна-пазавальныя і свідравальна-даўбёжныя (гл.Даўбёжны станок). Выкарыстоўваецца таксама для чыставой апрацоўкі (зенкеравання, разгортвання) адтулін, для наразання ўнутр. разьбы, для зенкавання паверхняў.
На Беларусі вертыкальна- і настольна-свідравальныя станкі вырабляе Маладзечанскі станкабудаўнічы завод.
2. (прагрызаць, пашкоджвацьшто-н.) nágen vt (прагрызуноў); zerfréssen*vt (прачарвякаі г. д.);
◊
по́мста яго́ то́чыць die Ráche verzéhrt ihn [zehrt an ihm, frisst an ihm]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
лігату́ра1, ‑ы, ж.
Спец. Дапаможны сплаў, які дабаўляецца ў расплаўлены метал або сплаў для надання яму пэўных уласцівасцей. // Прымесь медзі ці волава да золата, серабра або плаціны для надання ім большай цвёрдасці.
[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]
лігату́ра2, ‑ы, ж.
Спец.
1. Абазначэнне адным пісьмовым знакам дзвюх ці больш літар.
2. Знак у выглядзе дугі, які звязвае дзве аднолькавыя ноты.
[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]
лігату́ра3, ‑ы, ж.
Спец. Нітка, якой перавязваюць крывяносныя сасуды пры аперацыі. Налажыць лігатуру. Зняць лігатуру.
[Сярэднелац. ligatura — сувязь ад лац. ligare — звязваць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
жале́за, ‑а, н.
1. Хімічны элемент, цяжкі коўкі метал серабрыстага колеру, які ў спалучэнні з вугляродам утварае чыгун і сталь. Выплаўка жалеза з руды. Каваць жалеза.
2. Звычайная (бытавая) назва малавугляродзістых сталей. Пройдзеш круг — рукой не дакранешся да лемяхоў і нарогаў. Гарыць жалеза.Бялевіч.//зб. Вырабы з гэтага металу. Ліставое жалеза. Дахавае жалеза.
3. Жалезістыя рэчывы як лячэбны сродак. У цыбулі многа жалеза. Большая частка жалеза ў целе чалавека знаходзіцца ў гемаглабіне.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пла́ўка, ‑і, ДМ плаўцы; Рмн. плавак; ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. плавіць.
2.Спец. Адзін вытворчы цыкл выплаўкі металу. //Метал, выплаўлены за адзін вытворчы цыкл. І спявае сэрца сталявара, душа доменшчыка ў тую хвіліну, калі з латка печы, як першы промень сонца на ўсходзе, шугаюць іскры, пальецца цяжкая плаўка.«Беларусь».Праз нейкі час, калі Міхал афіцыйна прыняў змену і печ выдала першую плаўку, яго выклікаў да тэлефона галоўны інжынер.Карпаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ма́гній
(рус. магний, ад н.-лац. magnesium < гр. Magnesia = назва горада ў Малой Азіі)
хімічны элемент, лёгкі, коўкі метал серабрыста-белага колеру, які гарыць яркім белым полымем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэ́ній
(р.-лац. rhenium, ад ням. Rein = назва ракі)
хімічны элемент, серабрыста-белы тугаплаўкі метал, падобны на плаціну; выкарыстоўваецца ў сплавах, вакуумнай тэхніцы, як каталізатар і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)