Сто́лькі ‘так многа’ (Шымк. Собр., Жд. 2), ‘у такім памеры, колькасці, ступені’ (ТСБМ, Нас., Некр. і Байк., Растарг., Касп., Бяльк., Сл. ПЗБ), сто́лька ‘тс’ (чэрв., Сл. ПЗБ), сто́лько ‘тс’ (ТС). Працяг ст.-бел.толико ‘тс’, гл. толькі; с‑ надае слову значэнне прыблізнасці, гл. Фасмер, 3, 766.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
=vollпаўсуф. прыметнікаў, указвае на наяўнасць (у вялікай колькасці) у прадмета прыкметы ці ўласцівасці: ángstvoll спало́ханы
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
АПАБІЯСФЕ́РА (ад апа... + біясфера),
слаі атмасферы (вышэй за 60—80 км), у якія ніколі, нават выпадкова, натуральным шляхам не падымаюцца жывыя арганізмы і куды біягенныя рэчывы заносяцца толькі ў вельмі невял. колькасці. Структурная частка мегабіясферы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТЭКАЛО́ГІЯ (ад аўта... + экалогія),
раздзел экалогіі, які вывучае дзеянне розных фактараў знешняга асяроддзя (пераважна абіятычных фактараў) на асобныя папуляцыі і віды. Гал. задача аўтэкалогіі — вывучэнне фактараў дынамікі колькасці і біямасы папуляцый, жыццёвых цыклаў і паводзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРО́КС,
спосаб бясполымнага ўзрывання. Заснаваны на імгненнай рэакцыі пры награванні электразапальнікам парашкападобнай сумесі хім. рэчываў у сярэдзіне патрона (таксама наз. гідрокс) з адначасовым вылучэннем цеплыні і ўтварэннем вял.колькасці вадзяной пары, азоту і дыаксіду вугляроду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
куло́н2
[фр. Ch.Coulomb = прозвішча фр. фізіка (1736—1806)]
адзінка колькасці электрычнасці ў Міжнароднай сістэме адзінак (СІ), роўная колькасці электрычнасці, якая працякае праз папярочнае сячэнне правадніка за 1 с пры сіле току 1 ампер.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Прыва́л ’прыпынак у дарозе для адпачынку ў час паходу’ (ТСБМ): лежа́ць у прывал ’доўга вылежвацца’ (ТС), прыва́лка ’месца для прыпынку ў дарозе, прывал’ (Нас.), прыва́л, прыва́лак ’пагорак; высокі бераг’ (мядз., Нар. сл.; брасл., Сл. ПЗБ), прыва́лак ’нізкае месца ў канцы загона’ (брасл., ігн., Сл. ПЗБ), прыва́лак, пры́валок, пры́ве́лок ’прымурак — выступ печы, на якім можна сядзець або ставіць што-небудзь’ (Буз., ТС), ’прымастка, палаці каля печы’ (Сцяшк., Сл. рэг. лекс.), ’дошка, прыбітая ля печы’ (Жд.), прывале́нь ’прымак’ (гарад., Нар. лекс.). Да прывалі́ць ’прыперці, прыхіліць; прыкрыць, прыціснуць зверху, прыстаць, прычаліць (пра судна); прыйсці, сабрацца ў вялікай колькасці; з’явіцца, прыйсці (пра што-небудзь нечаканае або ў вялікай колькасці)’ (ТСБМ), да прасл.*privaliti, якое ад *valiti, гл. валі́ць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
кало́рыя
(ад лац. calor, -loris = цеплыня)
пазасістэмная адзінка вымярэння колькасці цеплыні, роўная 4,1868 джоўля.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
глейко́метр
(ад гр. gleukos = салодкае віно + -метр)
прыбор для вызначэння колькасці цукру ў вінах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
алкагаліме́тр
(ад алкаголь + -метр)
прыбор для вызначэння працэнтнай колькасці алкаголю ў водна-алкагольных растворах.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)