бяленне, тэхналагічны працэс выдалення дамешкаў і знішчэння непажаданай натуральнай афарбоўкі матэрыялаў (натуральных і штучных валокнаў, паперы, воску, скуры, футра, пластычных мас і інш.) для надання ім белага колеру ці перад фарбаваннем. Хімічнае адбельванне ўключае папярэднюю апрацоўку матэрыялу хлорамінам, слабымі растворамі кіслот і шчолачаў або ферментатыўнымі прэпаратамі і наступнае ўздзеянне акісляльнікаў (гіпахларыту натрыю ці кальцыю, пераксіду вадароду, хларыту натрыю, перманганату калію) ці аднаўляльнікаў (сярністага газу, гідрасульфіту ці бісульфіту натрыю). Аптычнае адбельванне заснавана на дзеянні бясколерных флуарэсцыруючых арган. рэчываў — белафораў (вытворных стыльбену, аксазолу, імідазолу), якія ператвараюць УФ-выпрамяненне дзённага (сонечнага) святла ў сіне-фіялетавы колер бачнага святла і такім чынам кампенсуюць паглынанне святла забруджваннямі. Матэрыялы пры гэтым набываюць высокую ступень белізны, фарбаваныя — яркасць і кантрастнасць. Фатаграфічнае адбельванне — прамежкавая стадыя апрацоўкі каляровых і чорна-белых кіна- і фатаграфічных матэрыялаў, у выніку якой адбываецца акісленне метал. серабра відарыса акісляльнікамі (чырв. крывяная соль, біхрамат калію і інш.) у злучэнні белага колеру, што выдаляюцца пры далейшай апрацоўцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСПЕРГІ́Л (Aspergillus),
род недасканалых грыбоў класа гіфаміцэтаў. Каля 100 відаў. Пашыраны па ўсім зямным шары. Упершыню апісаны італьян. міколагам П. Мікелі ў 1729. На Беларусі найб. практычнае значэнне маюць аспергілы: чорны (Aspergillus niger), жоўта-рысавы (Aspergillus flavus-oryzae), гнездавы (Aspergillus nidulans), дымучы (Aspergillus fumigatus), рознакаляровы (Aspergillus versicolor). Большасць іх сапратрофы. Развіваюцца ў глебе, асабліва на раслінных субстратах. Некаторыя — паразіты чалавека, жывёл і раслін, узбуджальнікі аспергілёзу.
Калоніі аспергілаў — напылы плесні рознага колеру, часцей блакітна-зялёнага і чорнага. Вегетатыўнае цела — шматклетачны, галінасты, бясколерны або бледна-карычневы міцэлій унутры субстрату. Канідыяносцы аднаклетачныя ці з папярочнымі перагародкамі. Канідыі розных колеру, формы і памераў. Пладовыя целы (клейстатэцыі) шарападобныя, светлыя. Сумкі акруглыя або эліптычныя. Разбураюць тканіну, скуру, пластмасы. Выкарыстоўваюцца ў мікрабіял. прам-сці як прадуцэнты антыбіётыкаў, ферментаў, арган.к-т, вітамінаў, спірту, алкалоідаў, а таксама пры ацэнцы ўстойлівасці паперы да плеснення, пры вызначэнні эфектыўнасці фумігацыі, у лабараторных даследаваннях. Некаторыя віды выкарыстоўваюць для біял. барацьбы з фітапатагенпымі мікраарганізмамі.
Аспергіл чорны: 1 — агульны выгляд; 2 — канідыяносец з канідыямі.
1. Тушуючы, зрабіць непрыкметным і паступовым пераход ад цёмнага да светлага колеру (спец.).
С. плоскасць.
2.перан. (разм.). Зрабіць менш прыкметным, выразным; згладзіць.
Час стушаваў гора.
|| незак.стушо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз.стушо́ўванне, -я, н.істушо́ўка, -і, ДМ -шо́ўцы, ж. (да 1 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
сі́ні, -яя, -яе.
1. Які мае афарбоўку аднаго з асноўных колераў спектра — сярэдняга паміж блакітным і фіялетавым.
Сіняе неба.
Сінія вочы.
2. Пра скуру: які мае адценне гэтага колеру.
Сінія губы.
◊
Сіняя панчоха (пагард.) — пра жанчыну, пазбаўленую жаноцкасці: сухую педантку, якую больш за ўсё цікавяць дзелавыя, навуковыя заняткі.
|| памянш.сі́ненькі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
калары́метрм.фіз. Kalorímeter n -s, -e; Fárbmessgerät n -(e)s, -e (длявымярэнняінтэнсіўнасціколеру); Wärmemesser m -s, - (длявызначэнняколькасціцяпла)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
слано́вы Elefánten-;
слано́вая косцьÉlfenbein;
са слано́вай касці́élfenbéinern, aus Élfenbein;
Мана́шка ’начны матыль з чорнымі палосамі і плямамі на крылах і брушку, Lymantria monacha’ (ТСБМ), рус.мона́шенка, польск.mniszka ’тс’. З лац. назвы і паводле падабенства колеру.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Месяндзовы ’медны’, ’жоўтага колеру’ (Інстр. II, Булг., Жд. 1). Да масянжовы < масенж (гл.). Пачатковае ме‑ пад уплывам лексемы месяц у сувязі з колерам месяца, падобным да бронзы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
вясну́шкі, ‑шак; адз. вяснушка, ‑і, ДМ ‑шцы; ж.
Пігментныя плямкі карычневага або жоўтага колеру (пераважна на твары), якія з’яўляюцца ў некаторых людзей вясной. На худзенькім і бледным тварыку павыступалі вяснушкі.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)