ручная халодная зброя, прызначаная для нанясення колючага або сякучага ўдару. Меў даўжыню простага адналязовага клінка 85 см, на канцы завостранага з двух бакоў, і дзяржанне з ахоўнай гардай. З’явіўся ў Еўропе ў 16 ст. і разам з шабляй і шашкай прызначаўся для замены мяча. На Беларусі шырока выкарыстоўваўся ў 17—18 ст. (быў на ўзбраенні гусараў, драгунаў і інш.). У войску ВКЛ ім таксама ўзбройваліся паштовыя (радавыя кавалерыі нешляхецкага паходжання); афіцэры коннай гвардыі былі ўзброены гвардз. П. з гардай, багата аздобленай пазалотай. У Расіі быў на ўзбраенні з канца 17 да канца 19 ст.; на флоце П., як від абардажнай зброі, меў больш кароткі клінок. Да 1917 П. — частка форменнай амуніцыі гардэмарынаў. У 1940—58 П. насілі курсанты сав. вышэйшых ваен.-марскіх вучылішчаў. У ВМФ Расіі і некаторых інш. дзяржаў П. уваходзіць у склад форменнага рыштунку для асістэнтаў пры Баявым Сцягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛА́ДКАВАЯ ВО́БЛАСЦЬ ПАЎДНЁВА-АМЕРЫКА́НСКІХ КАРДЫЛЬЕ́Р, складкавая вобласць Андаў, Андыйскі складкавы пояс,
частка складанага рухомага Ціхаакіянскага геасінклінальнага пояса зямной кары, якая акаймоўвае Паўд. Амерыку на З і Пн. На Пн сучляняецца са складкавай вобласцю Паўночна-Амерыканскіх Кардыльераў, на Пд — з Заходне-Антарктычнай складкавай вобласцю. Складзена з сістэм мерыдыянальных (на Пн — шыротных) хрыбтоў: Усходніх, Цэнтральных, Заходніх, Карыбскіх і Патагонскіх Андаў, паміж якімі ляжаць унутр. плато або ўпадзіны.
Развіваецца з позняга пратэразою. Вял. значэнне ў фарміраванні вобласці мела эпоха герцынскай складкавасці. Моцныя арагенічныя працэсы адбываліся і ў мелавы перыяд. У эпоху альпійскай складкавасці (з канца мелу) уздоўж новаўтвораных антыклінорыяў ішло ўкараненне гранітных баталітаў. Найб. актыўны цыкл гораўтварэння адбываецца з канца палеагену (30 млн.г. назад) да нашага часу. У альпійскую эпоху ўтварыліся Карыбскія і Патагонскія Анды, інтэнсіўна праявіўся наземны вулканізм, які працягваецца. Буйныя радовішчы медзі (Чылі), волава, вальфраму і інш. рэдкіх і каляровых металаў (Перу, Балівія), нафты і газу (Венесуэла, Эквадор, Аргенціна і інш.).
Па нітачцы бегаць — быць паслухмяным, дысцыплінаваным.
|| прым.ні́тачны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
праслу́хаць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.
1.гл. слухаць.
2.каго-што. Выслухаць ад пачатку да канца.
П. оперу. П. курс лекцый.
3.каго-што. Вызначыць на слых стан чаго-н. (спец.).
П. лёгкія.
4.што. Слухаючы, не ўспрыняць, не пачуць (разм.).
Баяцца, каб не п. галоўнае.
5. Выведаць па чутках, размовах.
П. аб прыездзе артыстаў.
6.каго-што. Правесці які-н. час слухаючы.
|| незак.праслу́хваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз.праслу́хванне, -я, н.іпраслухо́ўваць, -аю, -аеш, -ае (да 2—5 знач.); наз.праслухо́ўванне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
На́лаб ’да дна’ (круп., Полымя, 1980, 8, 254), ’набгом, адразу, у адзін прыём’ (навагр., Нар. сл.; Юрч. Фраз.), на́лба ’нагнуўшы вядро, збанок (піць)’ (пухав., Бел. дыял.; Сцяшк. Сл.), налбом ’нагбом’ (Сл. ПЗБ), рус.на́лоб выпить ’выпіць да дна, поўнасцю, закінуўшы пры гэтым галаву’ (Даль), налобо́к ’поўнасцю, да канца (выпіць)’ (СРНГ). Тлумачэнне Даля дае кірунак этымалагізацыі — да лоб (нагнуўшы пасудзіну на лоб) у выніку сцяжэння — налаб, або на лба > на́лба.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Банке́т. Ст.-бел.банкет, з канца XVI — пачатку XVII ст. (Булыка, Запазыч.). Рус.банке́т, укр.банке́т (ужо з XVI ст.). Запазычанне з зах.-еўрап. моў. Параўн. ням.Bankett (< італ.banchetto), франц.banquet (да гісторыі слова гл. Клюге, 49; MESz, 1, 240; Фасмер, 1, 121). Улічваючы націск у слове, Фасмер адхіляе пасрэдніцтва польскай мовы, але націск ні аб чым у дадзеным выпадку не сведчыць. Няясная фанетычна бел.дыял. форма банкот (Булг.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пу́зін ’зарасць арэшніку’ (дзятл., З нар. сл.). Няясна; параўн. укр.пу́зина, якое ЕСУМ (4, 628) адсылае да півзен ’жардзіна, што прыціскае салому на даху або ў стозе’ (< прасл.*ро(у)огьпь, гл. вязаць, вуза). Магчыма, да апо́ўзіна ’прыстасаванне з галін або жэрдак для ўтрымання сена на стозе’ (гл.), параўн. пу́зе ’тс’ з семантычным пераносам ’звязаныя з аднаго канца дрэўцы’ > ’куст ляшчыны’. Фармальна блізкае пу́зіны ’паплёт у страсе паверх саломы’ (ЛА, 4).