КІНЕТАСТА́ТЫКА (ад грэч. kinētos які рухаецца + статыка),
раздзел механікі, у якім разглядаюцца спосабы рашэння дынамічных задач здапамогайаналіт. або графічных метадаў статыкі. У аснову К. пакладзены Д’Аламбера прынцып. Метады К. знаходзяць выкарыстанне пры рашэнні шэрагу дынамічных задач, пераважна ў дынаміцы машын і механізмаў (гл.Кінетастатыка механізмаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУЦІ́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына для вырабу кручаных ніцей (у т. л. пражы), нітак, корду, шпагату і інш.Асн. рабочы орган — верацяно, здапамогай якога скручваюцца ніці. Перад работай на К. м. ніці перамотваюць на матальнай машыне (для павелічэння аб’ёму пакоўкі) і трасцяць. Выкарыстоўваецца ў тэкст. вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́КАВЫЯ МЕ́ТАДЫў матэматыцы,
метады набліжанага рашэння матэм. задач, якія зводзяцца да выканання канечнай колькасці элементарных аперацый над лікамі. Вылічэнні выконваюцца ўручную ці здапамогайвылічальных машын. Распрацоўка новых Л.м. і выкарыстанне іх у ЭВМ прывялі да ўзнікнення вылічальнай матэматыкі. Гл. таксама Набліжанае вылічэнне, Набліжаныя формулы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕХАНАТЭРАПІ́Я (ад механа... + тэрапія),
метад лячэння хворых лакалізаванымі і дазаванымі фіз. практыкаваннямі на спец. апаратах; састаўная частка лячэбнай фізічнай культуры. Распрацавана швед. урачом Г.Цандэрам (1857). Выкарыстоўваецца пры недастатковай рухомасці суставаў, рэабілітацыі пасля пераломаў і інш.Здапамогай апаратаў можна павялічваць ці змяншаць нагрузкі на суставы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВА́Я ПРАЕ́КЦЫЯ,
утварэнне на экране відарыса аб’екта, змешчанага на шляху светлавых прамянёў. Асн. спосабы атрымання С.п.: ценявая праекцыя (непразрысты ці паўпразрысты аб’ект размяшчаецца паміж крыніцай святла і экранам), здапамогайпраекцыйных апаратаў, камеры-абскуры і інш. С.п. — аснова кінатэхнікі, выкарыстоўваецца таксама ў рэнтгенаскапіі, мікрафільмаванні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРАНКАВА́ННЕ,
спосаб вегетатыўнага размнажэння раслін здапамогайчаранка. Выкарыстоўваюць у пладаводстве, дэкар. садаводстве, лесаводстве і інш. Сцябловымі чаранкамі размнажаюць парэчкі, агрэст, таполю, вярбу, чубушнік; каранёвымі чаранкамі — маліну, некат. сарты вішні, слівы; лісцевымі чаранкамі — бягонію, расходнік, узумбарскую фіялку. Працэс утварэння каранёў пры Ч. многіх раслін стымулююць рэгулятарамі росту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮКСМЕ́ТР (ад лац. lux святло + ...метр),
прылада для вымярэння асветленасці, адзін з відаў фатометраў. Бываюць фотаэл. і візуальныя.
Фотаэл. Л. складаецца зфотаэлемента і мікраамперметра (гальванометра), праградуіраванага ў люксах. Візуальны Л. заснаваны на ўраўноўванні з візуальным кантролем яркасці двух сумежных палёў, асветленасць аднаго з якіх вымяраецца, а другога вядома і ўзнаўляецца здапамогайунутр. крыніцы святла.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАБЛІ́ЖАНАЕ ІНТЭГРАВА́ННЕ,
раздзел вылічальнай матэматыкі, які вывучае метады набліжанага вылічэння вызначаных інтэгралаў і набліжанага рашэння (інтэгравання) дыферэнцыяльных ураўненняў. Выкарыстоўваецца, калі дакладнае вылічэнне немагчыма або вельмі складанае.
Набліжанае вылічэнне вызначаных інтэгралаў выконваецца аналітычнымі і графічнымі (гл.Графічныя вылічэнні) метадамі, а таксама здапамогайспец. прылад (планіметр, інтэгратар). Сярод аналітычных найб. пашыраны метады, заснаваныя на замене падынтэгральнай функцыі адрэзкам яе Тэйлара шэрагу, інтэрпаляцыйным паліномам (гл.квадратурная формула) і інш. Для многіх правіл інтэгравання складзены табліцы вузлоў і каэфіцыентаў квадратурных формул. Нявызначаныя інтэгралы зводзяць да вызначаных з пераменнай верхняй мяжой інтэгравання. Кратныя інтэгралы вылічваюць як паўторныя, здапамогай кубатурных формул або спец. метадамі, напр., Монтэ-Карла метадам. Для набліжанага рашэння дыферэнцыяльных ураўненняў карыстаюцца пераважна лікавымі метадамі (Рунге—Кута, Эйлера, рознаснымі метадамі і інш.), якія дазваляюць даць рашэнне ў выглядзе табліцы. Аналітычнымі метадамі (напр., шэрагаў, Чаплыгіна, варыяцыйнымі) рашэнне выяўляецца ў аналітычным выглядзе; графічнымі метадамі — у выглядзе графіка. Існуюць таксама метады, заснаваныя на выкарыстанні аналагавых вылічальных машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРАГРА́ФІЯ,
электрахімічны метад колькаснага аналізу, якаснага аналізу, а таксама кінетыкі хім. працэсаў. Распрацаваны Я.Гейраўскім (1922), развіты А.Н.Фрумкіным і інш.
Грунтуецца на даследаванні эл.-хім. сістэм здапамогай іх вольтамперных характарыстык (паляраграм), якія рэгіструюцца палярографамі. Найб. пашырана атрыманне паляраграм здапамогайспец. ячэйкі, якая мае палярызавальны мікраэлектрод (катод; капіляр, з якога кроплямі выцякае ртуць) і непалярызавальны электрод (анод; слой ртуці на дне ячэйкі). У ячэйку змяшчаюць даследавальны раствор; калі ў растворы ёсць сумесь розных кампанентаў (катыёнаў), паляраграма мае характэрны хвалепадобны выгляд, кожная хваля якога адпавядае пэўнаму катыёну. Вышыня хвалі залежыць ад канцэнтрацыі катыёнаў, што ўзнаўляюцца на катодзе, каэфіцыента дыфузіі, інтэнсіўнасці перамешвання і інш. Метады П. выкарыстоўваюцца для аналізу рэчываў у водных і няводных растворах, вызначэння дамешкаў у сплавах, металах, рудах, хім. рэактывах, а таксама для выяўлення арган. і неарган. іонаў, якія могуць узнаўляцца на катодзе ці акісляцца на анодзе.
Л.М.Скрыпнічэнка.
Да арт.Паляраграфія: паляраграма раствору, які мае сумесь катыёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІ́НАПСЫ (ад грэч. synapsis злучэнне, сувязь),
функцыянальныя кантакты паміж узбудлівымі клеткамі (нерв., мышачнымі, сакраторнымі), якія пераўтвараюць і перадаюць нерв. імпульсы. Тэрмін «С» ўведзены Ч.С.Шэрынгтанам (1897). С. — найб. істотны структурна-функцыян. элемент мозга, а сінаптычныя сувязі — гал. механізм міжнейроннага ўзаемадзеяння, які забяспечвае асн. праяўленні дзейнасці нерв. сістэмы. Колькасць С. на паверхні нейрона ад 1 да 20 тыс. У С. адрозніваюць прэсінаптычную ч. (звычайна канец прэсінаптычнага аксона), сінаптычную шчыліну (прастора, якая раздзяляе мембраны клетак, што кантактуюць, шыр. 20—30 нм) і постсінаптычную ч. (участак клеткі, да якога падыходзіць прэсінаптычны канец). Па функц. значэнні С. бываюць узбудлівыя і тармазныя ў адпаведнасці з тым, актывуюць яны або прыгнечваюць адпаведныя клеткі. Перадача сігналу праз С. адбываецца ў імпульснай (дыскрэтнай) форме ў адзін бок здапамогайхім. або эл. механізма. Змешаныя С. спалучаюць хім. і эл. механізмы перадачы. У найб. пашыраных хім. С. перадача нерв. імпульсу адбываецца здапамогайхім. рэчыва — медыятара.