БЯЛЕ́ЦКІ (Аляксей Віктаравіч) (1841, г. Кірылаў Валагодскай вобл., Расія — 1907),
дзеяч асветы, гісторык. Скончыў С.-Пецярбургскую духоўную акадэмію (1865). З 1879 у Віленскай навуч. акрузе: настаўнік рус. мовы, дырэктар Полацкай настаўніцкай семінарыі, нам. папячыцеля акругі. Аўтар кніг і артыкулаў па пытаннях педагогікі і нар. асветы. Вывучаў асновы арганізацыі вучобы ў навук. установах піяраў, езуітаў і інш. манаскіх ордэнаў на Беларусі, аналізаваў дзейнасць школ Віцебскай і Магілёўскай губ. у канцы 18 — пач. 19 ст. Стаяў на вялікадзярж. пазіцыях, не прызнаваў самастойнасці бел. нацыі і яе культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДАХО́ЎСКІ (Хрыстафор) (? — 1661),
ваенны дзеячВКЛ. Палкоўнік. Служыў у гусарскай харугве Х.Паца (1648). За свой кошт сфарміраваў харугву лёгкай кавалерыі, на чале якой змагаўся са шведамі ў Жамойці, Інфлянтах і Курляндыі (1655—60). У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 камандаваў палком, у 1660—61 на чале 15 харугваў удзельнічаў у баях супраць войска Далгарукага на тэр. Беларусі. Удзельнік канфедэрацыі супраць караля Яна II Казіміра, бітвы пад Кушлікамі 1661. Выступіў прыхільнікам замірэння з каралём. Загінуў у час узбр. сутычкі сярод канфедэратаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КТАН, Эктан (Acton) Джон Эмерык Эдуард Дальберг (Dalberg; 10.1.1834, Неапаль — 19.6.1902),
англійскі ліберальны гісторык і паліт.дзеяч. У 1859—65 член парламента, лорд. Праф. (з 1895) Кембрыджскага ун-та. Католік па веравызнанні, Актан лічыў гал. у гіст. працэсе развіццё ідэй, якія засн. на рэліг. вераванні. Прыхільнік канстытуцыйнай манархіі і памяркоўных рэформаў. Працы па праблемах сярэднявечча і новай гісторыі аб’яднаны ў зб-кі «Гісторыя свабоды і іншыя эцюды», «Гістарычныя эцюды і даследаванні» (абедзве 1907), «Царква і дзяржава» (1953) і інш. Ініцыятар выдання шматтомнай «Кембрыджскай новай гісторыі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКУЛЕ́ВІЧ (Рыгор Раманавіч) (19.4.1907, в.Вял. Кракотка Слонімскага р-на Гродзенскай вобл. — 28.10.1974),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі, дзеячбел. эміграцыі. Адзін з арганізатараў гурткоў Бел. сялянска-работніцкай грамады і Т-вабел. школы, б-кі імя Я.Купалы на радзіме. Каб пазбегнуць арышту, у 1928 эмігрыраваў у Канаду. Удзельнічаў у выпуску газ. «Канадский гудок», якая мела бел. старонку. Адзін са стваральнікаў Федэрацыі рус. канадцаў і яе друкаванага органа газ. «Вестник». Аўтар кн. «Рускія ў Канадзе» (Таронта, 1952), брашуры «50 год Беларускай рэспублікі» (Таронта, 1968).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛІ́ЕЎ (Гейдар Алі Рза аглы) (н. 10.5.1923, г. Нахічэвань),
дзярж. і паліт.дзеяч Азербайджана. Двойчы Герой Сац. Працы (1979, 1983). Скончыў Азерб.ун-т. З 1941 у органах дзярж. бяспекі, СМ Нахічэванскай АССР. У 1950—64 у МДБ, МУС і КДБАзерб. ССР; з 1967 старшыня КДБ пры СМАзерб. ССР. З 1969 1-ы сакратар ЦК КП Азербайджана. У 1982—87 1-ы нам. старшыні СМСССР. Чл. Палітбюро ЦККПСС у 1982—87. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—87. З 3.10.1993 прэзідэнт Азербайджана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬБА (Alba),
Альварэс дэ Таледа (Alvarez de Toledo) Фернанда (29.10.1507 — 11.12.1582), герцаг, ісп. палкаводзец і паліт.дзеяч. Вызначыўся ў Шмалькальдзенскай вайне (1546—48) супраць ням. пратэстантаў, у вайне 1556—57 Іспаніі з папам Паўлам IV. Каралём Філіпам II прызначаны правіцелем (1507—73) у Нідэрланды, дзе ўстанавіў тэрарыст. дыктатуру (прыгаварыў да пакарання смерцю каля 7 тыс.чал., у т. л. графаў Эгманта і Горна), праводзіў палітыку абрабавання краіны і падпарадкавання яе Іспаніі (гл. ў арт.Нідэрландская буржуазная рэвалюцыя 16 ст.). У 1580 на чале ісп. арміі заваяваў Партугалію.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЬФАНСІ́Н ((Alfonsin) Рауль Рыкарда) (н. 13.3.1926, г. Часкамус, Аргенціна),
дзярж. і паліт.дзеяч Аргенціны. Скончыў Нац.ун-т у г. Ла-Плата (1950). Адвакат, д-р права. З 1945 чл.Грамадз. радыкальнага саюза (ГРС). У 1958—62 дэп.заканад. сходу правінцыі Буэнас-Айрэс, у 1963—66 і 1973—76 дэп.Нац. кангрэса. У перыяд праўлення ваенных (1966—73 і 1976—83) у апазіцыі. З 1983 старшыня Нац.к-та ГРС. У 1983—89 прэзідэнт Аргенціны. Аўтар кніг па паліт. і сац.-эканам. праблемах. Ганаровы д-р шэрагу замежных ун-таў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРАМО́ВІЧ (Аляксандр Міхайлавіч) (н. 10.4.1944, в. Забалацце Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.),
правазнавец, дзярж.дзеяч Беларусі. Д-рюрыд.н. (1986), праф. (1990). Скончыў БДУ (1973). Працаваў у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1988 заг. кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права БДУ. У 1991—92 чл.К-та канстытуцыйнага нагляду СССР. З 1992 старшыня Цэнтр. камісіі па выбарах нар. дэпутатаў Рэспублікі Беларусь (з 1994 — па выбарах і правядзенні рэсп. рэферэндумаў). Працы па праблемах дзярж.буд-ва і заканадаўства, узаемаадносін цэнтр. і мясц. органаў кіравання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРЫ́НСКІ (Хрыстафор) (?, Навагрудак — 1665),
дзярж.дзеячВКЛ. Сын новагародскага земскага суддзі. Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (1637), Падуанскім ун-це (1641). З 1654 ротмістр кавалерыі ВКЛ, у 1654—62 пісар ВКЛ, з 1658 падкаморы новагародскі. Неаднаразова выбіраўся паслом на соймы ад шляхты Новагародскага ваяв. Быў сакратаром пасольства П.К.Абуховіча ў Маскве. Удзельнік падрыхтоўкі мірнага дагавору Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1659, 1660). Як пасол сойма ад Старадубскага пав. ўдзельнічаў у размежаванні Інфлянтаў і Курляндыі. Валодаў маёнткамі Бярдова і Ятра (Новагародскае ваяв.), вёскамі ў Смаленскім ваяв.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАНКЕ́ВІЧ (Анатоль Ігнатавіч) (н. 11.10.1932, в. Трасцівец Быхаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
ваенны дзеяч. Ген.-маёр авіяцыі (1978). Засл. ваенны лётчык СССР (1977). Лётчык-знішчальнік. Скончыў Батайскае знішчальнае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў імя А.Сярова (1954), Ваен. камандную акадэмію проціпаветранай абароны імя Г.К.Жукава (1974). У 1954—83 камандзір авіяпалка, нам. камандуючага корпусам, арміяй, ВПС Далёкаўсх. ваен. акругі, ваен. саветнік у В’етнаме. З 1983 нам. камандуючага ВПСБВА. Асвоіў 14 тыпаў самалётаў, сярод іх 9 звышгукавых, у т. л. самалёт 4-га пакалення МІГ-29. З 1989 у запасе.