У рэчаіснасці, на самой справе. Міне год — паўтара, і ўсё, што было ў праекце архітэктара, паўстане наяве.Хадкевіч.Тышкевічу здалося, што ён быў заснуў і ўбачыў сон. Але голас гучаў наяве.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
памяле́ць, ‑ее; зак.
Стаць мелкаводным; абмялець. За дзесяць год пакідалі [смецця] столькі, што калодзеж напалавіну памялеў.Шамякін.Уброд пераходжу праз плёс. Мне дзіўна і незразумела: Ці сам я настолькі падрос, Ці гэтак яна [рачулка] памялела.Аўрамчык.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рыбазаво́д, ‑а, М ‑дзе, м.
Завод па апрацоўцы рыбы (кансерваванню, засолу і пад.). З дзіцячых год марыў Сцяпан Казачок аб моры, але ўбачыў яго ўпершыню на дваццаць восьмым годзе жыцця, прыехаўшы на рыбазавод.Дуброўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
семсо́т, сямісот, Т сямюстамі, ліч.кольк.
Лік і лічба 700. // Колькасць, якая абазначаецца лічбай 700. Ды хто згадае, Колькі год Ён [дуб] тут стаіць нязменна? Семсот, Ну, можа, хай — шэсцьсот, Але ніяк не меней.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спецво́пратка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Спецыяльная вопратка, прызначаная для працы ў розных умовах. І будаваць трэба круглы год і ў любое надвор’е. Тэрмінова складалася спісы на выдачу цёплай спецвопраткі.Грахоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навукова-гістарычны часопіс. Выходзіць з 1994 у Мінску на бел. мове 2 разы на год. Друкуюцца арыгінальныя і перакладныя артыкулы, дакументы, рэцэнзіі. Публікацыі прысвечаны ў асн. этнічнай гісторыі, метадалогіі гіст. навукі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ ЛЕЎ (лац. Leo Minor),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка мае бляск 3,8 візуальнай зорнай велічыні. На тэр. Беларусі відаць круглы год (найлепш у студз.—сак.). Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВІЦЫЯ́Т,
інстытут папярэдняй падрыхтоўкі і апрабавання прэтэндэнтаў на членства ў каталіцкім ордэне манаскім. Звычайна перыяд Н. працягваецца адзін год. Навіцый на працягу гэтага тэрміну павінен беспярэчна падначальвацца ордэнскаму кіраўніцтву, выконваць статут, насіць адпаведнае адзенне.