Баля́са ’слупок для невысокай агароджы; шчыкеты’ (Шат.), ’точаны слупок у поручнях’ (Нас.), баля́сы ’агароджа, тын з слупікаў’ (Касп.), баля́с ’слупікі для агароджы’ (Касп.). Ст.-бел. баляс ’балюстрада’ (Булыка, Запазыч., гл. і Гіст. лекс., 98). Рус. баля́сы, укр. баля́си (ст.-укр. баляса і баляс з XVI ст.). Запазычанне праз польск. balas, balasa з італ. balaustro (Варш. сл., 1, 26; Брукнер, 12; Фасмер, 1, 119; Рыхардт, Poln., 32; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 68). Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 29–30.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бамбі́за ’вялікі, няўклюжы’ (БРС, Гарэц., Бір. Дзярж., Нас.), ’гультай, абібок, някемны’ (Бяльк.), таксама бамбі́с (Бір. Дзярж.), банбі́зіна (Шат.). Рус. дыял. (смал.) бамби́за. польск. bombiza ’няўклюжы, тоўсты, брухач’, bambiza ’пратэстанцкі свяшчэннік’. Лічыцца запазычаннем з літ. bambizà, bambìzas (bambỹzas) ’тс’. Урбуціс, Baltistica, V (1), 1969, 49–50 (да этымалогіі літ. слова гл. Фрэнкель, 1, 33). З іншага боку польск. словы (resp. бел.) хочуць растлумачыць запазычаннем з с.-лац. bombizare ’быць надутым, гаварыць пагардліва’ (Варш. сл., 1, 189, параўн. Брукнер, 35).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Банду́ра1. Рус. банду́ра, укр. банду́ра (з XVIII ст.). Запазычанне з польск. bandura ’тс’ < італ. pandura < лац. padūra < грэч. πανδοῦρα ’цытра, кіфара’. Фасмер, 1, 120; Брукнер, 14; Бернекер, 42; Міклашыч, 7; Рыхардт, Poln., 33; Кюнэ, Poln., 43; Рудніцкі, 72. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 33.

Бандура2 ’занадта вялікая рэч’ (Яўс.). Мабыць, метафарычнае ўжыванне слова банду́ра, ’музычны інструмент (гл.). Рус. банду́ра ’тс’ і ’тоўстая нехлямяжая жанчына высокага росту’. Параўн. значэнні слова басэ́тля ’музычны інструмент’, вялікая дзяжа’, ’мажная жанчына’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Макарон, мыкарон ’локшына’ (Гарэц., Шн. 3, Касп., Нас., Вешт.; полац., Нар. сл.; Бяльк.), ’мітусня’ (Нас.), макарона ’харчовы прадукт з прэснага цеста ў выглядзе тонкіх трубачак’, ’страва з макароны’ (ТСБМ), макароны ’тс’ (Мат. Гом.). Гэта еўрапейскае слова запазычана яшчэ ў сярэдневякоўі, відавочна, праз польск. мову з італ. maccaroni, якое да грэч. μακαρία ’ежа з ячменнай мукі ці круп’ (Меер–Любке, 427; Фасмер, 2, 561; Махэк₂, 349; Брукнер, 319; Кохман, 84). Бел. макарона стала ж. р. пад уплывам локша, локшына.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ме́ка (дзіцячае) ’мядзведзь’ (Янк. 2, Сцяшк.), рус. смал. ’нячысцік, якім у цемры палохаюць дзяцей’, ст.-рус. мека ’мядзведзь’, ц.-слав. мечька, чэш., ст.-слав. мечька ’тс’, серб.-харв. ме̏чка ’мядзведзіца’, макед. мечар, балг. мечка, мечкон, мечкун, мечок, мечор ’мядзведзь (самец)’. Ме́ка ад мечка, якое з’яўляецца скарочанай табуістычнай формай ад medvědь (Бернекер, 2, 30; Брукнер, KZ, 43, 307; Фасмер, 2, 613). Мена d > č, як t > č у чэш. kočka (ад kot) ’кошка’ (БЕР, 3, 777–8).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мудрадрэ́ва ’лістоўніца, Larix europae a DC.’ (Касп.) у выніку намінацыі польск. mądre drzewo, якое з modre drzewo (Брукнер, 343), дзе modre ’блакітнае’ (карона дрэва мае фіялетава-сіняе адценне — вынік народнай этымалогіі з польск. modrzew ’лістоўніца’. Яно сапраўды ўтварылася пад уздзеяннем прыметніка modry ’сіні’ на brzem, якое з чэш. břím, dřín, dřeň). Паводле Махэка₂ (73), прасл. brinъ (параўн. славац. brin ’ядловец’, brina ’яліна’) з’яўляецца яшчэ праеўрапейскім словам, якое атаясамліваецца са ст.-грэч. πρῖυος ’дуб каменны, Quercus ііех’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Паходня1 ’пераносная свяцільня’ (ТСБМ). Відаць, запазычана з польск. pochodnia ’тс’, якое са ст.-чэш. pochodně (сучаснае pochodeň); апошняе ўзыходзіць да прыметніка pochodní ’паходны’ (< ’паходны сродак асвятлення’) (Брукнер, 423; Махэк₂, 468). Да паход1 < ход (гл.). Гл. таксама пахадня́.

Пахо́дня2 ’палавік, дарожка’ (Касп.). Утворана ад паход ’дарога, сцежка’. Аб суфіксе ‑ня гл. Сцяцко, Афікс. наз., 165. Блізкія значэнні таксама ва ўкр. похідня́ ’перакідны масток’, у рус. кастрам. похо́дни ’трап з лодкі на бераг’, цвяр. похо́дня ’масток для пешых’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перапу́да ’перашкода’ (іўеў., Сл. ПЗБ). Няясна. Магчыма, другая частка слова генетычпа тоесная ст.-польск. pąd ’сцежка, след (звера)’ (Брукнер, 403); pęd ’рух, імкненне’; роднасныя з імі літ. spaudýti ’нацягваць’, spąstas ’пастка’, spęsti, spéndžiu ’расстаўляць пасткі’, лат. spuôsts ’пастка, сілок’. Параўн. таксама тыпалагічна падобныя ўкр. перепʼясти, перепина́ти ’працягваць што-небудзь (вяроўку, прасціну), каб перагарадзіць дарогу; перагароджваць’, перепʼя́т уста́ти ’стаць каму-небудзь на дарозе’. Да пуд2 (< прасл. *pąd‑/*pęd‑), гл.; параўн. перапу́да ’моцны перапалох і ўцёкі з-за яго’ (Станк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыс ’шост для кіравання плытом, чаўном і пад. (доўгае вясло, багор, бусак)’ (ТСБМ, Сцяшк., Мат. Гродз.; віл., пух., Сл. ПЗБ; Скарбы), прыз ’бусак’ (Цых.), прыс ’вочап у студні з жураўлём’ (навагр., ДАБМ). Запазычанне з жаргону польскіх плытагонаў, дзе prysa азначае ’шост’. Апошняе з ням. Spriess ’тс’ (Брукнер, 440). Змяненне роду пад уплывам шост. Паводле Гутшміта (ZfSl, 19, 2, 268), з-за адрозненняў у родзе з польскім словам запазычана праз літ. prýsas ’тс’ з усходнепрускага prîse ’доўгі шост’ (Фрэнкель, 655).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Размажджэ́рыць (размождже́риць) ’разбіць, растаўчы’ (Нас.), размазджа́рыць, размазджыры́ць ’разбіць’ (Сцяшк. Сл.), што да мождже́риць ’таўчы, разбіваць на дробныя часткі’ (Нас.), мажджэ́рыць ’драбіць, таўчы, раздрабляць’ (ТСБМ), мождже́рь ’медная або чыгунная ступка’, ’невялікая мартыра’ (Нас.), рус. смал. можже́р, можжи́р ’ступа’, ’вялікая гармата’, укр. модже́ра ’мартыра’, ’тс’, чэш. moždíř ’ступка, мартыра’. Лічыцца запазычаннем з польск. moździerz ’ступа’, ’мартыра’, у якую яно трапіла з лац. mortarium, магчыма, праз пасрэдніцтва с.-в.-ням. morsære, ст.-в.-ням. morsâri (Фасмер, 2, 637; Брукнер, 346). Гл. мажджара.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)