ЖЭ́РА ((Żera) Караль Антоні) (1.9.1743, в. Тварогі Выпыхі, Бельскае ваяв., Польшча — пасля 1798),
польскі пісьменнік. Адукацыю атрымаў у Драгічыне над Бугам (Польшча), потым у Пінску, дзе ў 1765 прыняў духоўны сан. Доўгі час жыў у Сянно. Аўтар зборніка бел., польскіх і лац. фацэцый (анекдотаў) «Безліч рэчаў, торба смеху, гарох з капустай, а кожны сабака з другой вёскі...» (распаўсюджваўся ў рукапісах). Многія анекдоты, пераважна антыпрыгонніцкага і антыклерыкальнага зместу, запісаны на Беларусі і бел. мове. Па розных копіях зборнік Ж. выдадзены З.Глогерам у Варшаве (1893).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАПА́СЫ ВЫТВО́РЧЫЯ,
матэрыяльныя рэсурсы, прылады працы для забеспячэння непарыўнасці вытв. працэсу. Па характары прызначэння З.в. падзяляюць на бягучыя, страхавыя, падрыхтоўчыя (тэхналагічныя) і сезонныя.
Бягучы запас ствараецца на перыяд паміж 2 пастаўкамі рэсурсаў. Страхавы запас патрэбен на выпадак перабою ў забеспячэнні, яго памер абумоўлены велічынёй бягучага запасу, месцам знаходжання пастаўшчыкоў, метадамі транспарціроўкі і інш.Падрыхтоўчы запас ствараюць на час, які патрэбен для прыёмкі, праверкі якасці, падрыхтоўкі да вытв-сці (выкарыстання) і дастаўкі на рабочыя месцы. Сезонны запас вызначаецца па рэсурсах. Гл. таксама Запасы таварныя.
аўстрыйская пісьменніца, дзеяч пацыфізму. Баранеса. Сусв. вядомасць З. прынёс раман «Далоў зброю!» (1889) пра жахі вайны і пакуты простых людзей, высока ацэнены Л.М.Талстым. Сярод інш. твораў раманы «Шах пакутам» (1899), «Дзеці Марты» (1902), «Думкі чалавецтва» (1911), зб.арт. «Вайна і барацьба з ёю» (1904). У 1891 засн.т-ва Міру ў Аўстрыі. Адна з заснавальніц міжнар. Бернскага бюро Міру (1892), яго віцэ-прэзідэнт і ганаровы прэзідэнт. У 1890-я г.рэд. пацыфісцкага час. «Die Waffen nieder!» («Далоў зброю!»). Нобелеўская прэмія міру 1905.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІАА́Н IIIДукаВатац
(Iōannēs; 1193, Дыдымотыка, цяпер Дымотыка, Грэцыя — 3.11.1254),
імператар Нікейскай імперыі [1222—54], Значна пашырыў тэр. сваёй дзяржавы: адваяваў у лацінян амаль усе ўладанні ў М. Азіі, а-вы Самас, Лесбас і інш., у 1235 замацаваўся ў Фракіі, у 1246 захапіў Фесалонікі, у 1252 зрабіў сваім васалам правіцеля Эпіра. Спрыяў эканам. развіццю і інтэнсіўнаму буд-ву гарадоў. Пры ім узмацнілася свабоднае сялянства. Апекаваўся навукамі і мастацтвамі, імкнуўся да адраджэння элінскай культуры. Нікейская імперыя ў гэты час стала самай моцнай дзяржавай у бас. Эгейскага мора.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ВІК, Ібік (Ibykos),
грэчаскі паэт 2-й пал. 6 ст. да н.э. Родам з г. Рэджа-ды-Калабрыя (Італія). Некат. час жыў пры двары тырана Палікрата на в-ве Самас. Стваральнік хвалебнай і любоўнай лірыкі (энкаміі), урачыстай і харавой песні, якая ўхваляла не багоў, а людзей (падзяляюць на 7 кніг, захаваліся фрагменты каля 100 вершаў). Паводле падання, забіты разбойнікамі, якіх знайшлі дзякуючы жоравам. Легенда выкарыстана Ф.Шылерам у баладзе «Івікавы жоравы» (пер. на рус. мову В.Жукоўскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛУРА́Т,
старажытны горад, рэшткі якога знойдзены за 17 км на ПдЗ ад г.Керч. Важны апорны пункт на подступах да Пантыкапея — сталіцы Баспорскай дзяржавы. Пабудаваны ў сярэдзіне 1 ст.н.э., пл. каля 2 га. Раскопкамі ўскрыты жылыя кварталы з дварамі, вымашчанымі каменнымі плітамі, шмат 1- і 2-павярховых дамоў, свяцілішча са слядамі ахвяраванняў. Насельніцтва займалася земляробствам, жывёлагадоўляй, рамёствамі. Некропаль І. размяшчаўся побач з горадам. Большая частка пахаванняў зроблена ў скляпах — высечаных у скале камерах. І. знішчаны ў час нашэсця готаў у 270-я г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІО́СІФ ФЛА́ВІЙ (Josephus Flavius; яўр.Іосеф бен Матыт’яху; 37, Іерусалім, Ізраіль — пасля 100),
старажытнаяўрэйскі гісторык. У часіудзейскай вайны 66—73 военачальнік у Галілеі. Пасля паражэння каля крэпасці Іатапата (67) перайшоў на бок рымлян. У Рыме атрымаў правы грамадзяніна і прызначаны гістарыёграфам Флавіяў (узяў іх радавое імя). Аўтар твораў «Іудзейская вайна», «Іудзейскія старажытнасці», «Аб старажытнасці іудзейскага народа. Супраць Апіёна», «Жыццё», у якіх выкарыстоўваў і цытаваў шмат каштоўных крыніц і дакументаў, якія не дайшлі да нашага часу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІПАЛО́ГІЯ (ад грэч. hippos конь + ...логія),
навука пра коней. Вывучае анатомію, фізіялогію, біялогію размнажэння, пародаўтварэнне і інш. Творы па І. з’явіліся за некалькі стагоддзяў да н.э.; уключалі практычныя звесткі пра экстэр’ер, выездку і выкарыстанне коней. У далейшым комплекс біял., заатэхн. і вет. ведаў пра коней пашырыўся. На Беларусі з 19 ст. існавалі дзярж. конныя заводы і заводскія стайні, пазней узніклі племянныя станцыі і конегадоўчыя фермы, на якіх у наш час вядзецца племянная работа, выпрабаванне коней, павелічэнне іх пагалоўя і інш. Вядучая навук. ўстанова — Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Гл. таксама Конегадоўля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІРА́КЛІЙ II (18.11.1720, г. Тэлаві, Грузія — 22.1.1798),
грузінскі цар, дзярж. дзеяч, палкаводзец. З дынастыі кахецкіх Багратыёнаў.З 1744 цар Кахеты, з 1762 — Картлі-Кахецінскага царства (Усх. Грузія). Імкнуўся да аб’яднання разрозненых груз. уладанняў у адзіную дзяржаву, пашырэння ўплыву Грузіі ў Закаўказзі. У часрус.-тур. вайны 1768—74 ваяваў на баку Расіі. Заключыў Георгіеўскі трактат 1783 аб пратэктараце Расіі над Усх. Грузіяй. Садзейнічаў груз.-арм. збліжэнню. Пры ім абмежавана ўлада буйных землеўладальнікаў, забаронены гандаль прыгоннымі без зямлі. У 1773 увёў пастаяннае войска. Заснаваў дзярж. школы і семінарыі ў Тбілісі, Тэлаві.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ИСТО́РИЯ ФА́БРИК И ЗАВО́ДОВ»
(«ИФЗ»),
назва спецыялізаванай серыі кніг па гісторыі рас. і сав. прадпрыемстваў і выдавецтва ў Маскве, якое яе выпускала ў 1931—38. Засн. пісьменнікам М.Горкім. У выданні серыі ўдзельнічалі Саюз пісьменнікаў СССР, Т-ва гісторыкаў-марксістаў, Ін-т гісторыі Камуніст. акадэміі і інш. На месцах дзейнічалі рэсп., абл. і заводскія камісіі «ИФЗ». Усяго за час існавання выд-ва выдадзена больш за 30 кніг серыі: зб-кі дакументаў, успаміны рабочых, нарысы і навук.-маст. манаграфіі. У 1938 выд-ва «ИФЗ» ліквідавана.