карбамі́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Спец. Тое, што і мачавіна.

[Ад лац. carbo — вугаль і амід ад аміяк і грэч. eidos — від.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каўсты́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Едкі, пякучы.

•••

Каўстычная сода гл. сода.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэк, ‑а, м.

Спец. Навясная палуба марскога або рачнога судна.

[Англ. deck — палуба.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

забо́йнасць, ‑і, ж.

Спец. Сіла дзеяння (снарада, кулі). Забойнасць куль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́дыя, ‑і, ж.

Спец. Двухстворкавы марскі малюск, прыдатны для яды.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжпазвано́чны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца паміж пазванкамі. Міжпазваночныя храсткі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікраскапі́раванне, ‑я, н.

Спец. Разглядванне, вывучэнне чаго‑н. пад мікраскопам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мікрацэфа́л, ‑а, м.

Спец. Чалавек з вельмі малой, недаразвітай галавой.

[Ад грэч. mikrós — маленькі і kephalē — галава.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мі́тэль, ‑ю, м.

Спец. Сярэдні друкарскі шрыфт, роўны 14 пунктам.

[Ням. Mittel — сярэдні (у складаных словах).]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мнагаа́тамны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які складаецца з вялікай колькасці атамаў.