Кажа́н1 ’лятучая мыш, Vespenugo noctula’ (БРС, ТСБМ, Бяльк., Гарэц., Грыг., Касп.; навагр., КЭС; Нас., Сержп. Прымхі, Сцяшк., Бел., Федар. Рук., Шат., Шэйн, Яруш.), кажанюк (Сцяшк.), кажністы (Радч.). Укр. кожан, кажан. Рус. кожан (арх., паводле Даля, зах. і паўдн.), алан. кожаник, арл. кожанчик ’тс’. Усх.-слав. кожан ’лятучая мыш’ < кожа < kozja. Параўн. яшчэ рус. кожаная птичка, кожаный нетопырь. Укр. форма (з ‑а‑) — вынік пранікнення ў літар. мову слова з акаючых гаворак (з поўначы) або фанетычным шляхам (асіміляцыя), магчыма, таксама ў гаворках. Булахоўскі (Вибрані праці, 2, 162) лічыць, што кажан, калач, хазяін і інш., магчыма, з’яўляюцца беларусізмамі. Аналагічная думка аб уплыве беларускіх або рускіх дыялектаў (разглядаецца шэраг слоў), там жа, с. 239.

Кажа́н2 ’спрытны чалавек’ (Маж. Маг.). Рэгіянальны перанос ад кажан1. Матывацыя ’хударлявы, спрытны’, параўн. з некалькі іншым значэннем рус. дыня. кожанкааб сухарлявай жанчыне’.

Кажа́н3 ’чалавек малога росту; дзіця, якое дрэнна расце’ (Чач.), кажанё ’занядбаная маладая жывёліна, звычайна парася’ (КЭС, лаг.), кажанчык ’запаршывелае, закажанелае парася’ (Бяльк.). Рус. смал. кожан ’высахлы грыб’, апог., пск. кожанкааб худым кані’; з іншай структурай — ярасл. кожевина ’тс’. Апошняе слова дазваляе меркаваць аб паходжанні разглядаемых лексем ад прыметнікавай асновы кожан‑ (параўн. рус. дыял. кожевый ’скураны’), нягледзячы на тое што перанос ад кажан1 (і суфіксальныя вытворныя ад гэтай формы) уяўляецца верагодным (параўн. у Насовіча кожановатый «старообразный, как бы имеющий шероховатость кожи летучей мыши»). Магчыма, чэрв. кажанець ’пакрывацца брудам, апускацца з віду’ (Шат.), тое ж кожаныць у Насовіча з’яўляюцца дзеясловамі ад кажан1 (параўн. кажанаты ’худы, які спыніўся ў росце’. Касп. — «парасяты кажанатыі») ’аслабелая жывёліна’ (КЭС, лаг.), а семантыка кажан3 і пад. лексем абумоўлена дзеяслоўнай семантыкай. Што датычыць храналогіі, то лінгвагеаграфія бел. і рус. слоў сведчыць аб уласна беларускай інавацыі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Павіту́ха1 ’жанчына, якая дапамагае пры родах’ (ТСБМ, Шат., Сл. Брэс.). Рус. повиту́ха, укр. повиту́ха, польск. дыял. powitucha ’тс’. Усходнеславянскае (польск., мабыць, з беларускай). Ад павіць з суф. ‑ucha. Старажытнасць словаўтварэння (параўн. SP, 1, 75) сведчыць калі не аб праславянскім, то аб дастаткова старым паходжанні слова. Параўн. таксама Фасмер, 3, 294.

Павіту́ха2 ’пустазелле сямейства павітухавых’ (ТСБМ), ’фасоля, якая ўецца’ (Жд. 2). Рус. повиту́ха ’павітуха, бярозка’. Да павіць < віць з суф. ‑уха (гл. Мяркулава, Очерки, 107 і наст.).

Павіту́ха3 ’вясёлка’ (Сл. Брэс.). Адзінкавая рэгіянальная назва вясёлкі. Бясспрэчна, утворана ад павіты < павіць з суф. ‑уха (параўн. іншыя назвы вясёлкі: весялуха, мецʼелуха, парадуха і г. д. — гл. Талстой, ОЛА, 974, 29 і наст.), але матывацыю назвы вызначыць цяжка. Магчыма, гэта метафара да павітуха2, таму што вясёлка «лезе, караскаецца па небу»; не выключана, што семантыка гэтай лексемы асноўвалася і на ўяўленні аб нечым звітым, мнагаслойным. Аддаленай семантычнай паралеллю тут магла б служыць лексема пояс з рознымі вызначэннямі.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Казяле́ц ’расліна Ranunculus acer’ (БРС, ТСБМ, Дэмб.; маг., Кіс.; Шат.). Укр. козелець ’тс’. Для рус. гаворак СРНГ падае памету «валагодскае»; козеле́ц і козе́лец для ’Ranunculus’ ведаюць таксама смал. і валаг. гаворкі. У якасці іншаславянскай паралелі можна прывесці польск. kozielec ’Anemone ranunculoides’. Відавочна, усх.-слав. козелец (акцэнтуацыя ў асобных мовах у гэтым слове не зусім зразумелая), якое да прасл. kozьlьcь ’казляня’. Матывацыя няясная. Магчыма, як аб гэтым сведчаць падобныя назвы ў слав. мовах для Pimpinnella, Valeriana, назву расліна атрымала паводле спецыфічнага паху; на гэта ўскосна ўказвае звестка аб тым, што казялец курылі ў хатах, каб пазбавіцца клапоў (рус. смал., СРНГ, 14, 60). Гэта, аднак, здагадка; у назвах для Ranunculus з паказальнай для Беларусі ўкр. або рус. тэрыторыі такая ўласцівасць (пах) ніяк не адзначаецца. Вельмі часта ў назвах раслін дэрываты ад каза, казёл ужываюцца для характарыстыкі розных зааморфных прыкмет. Сапраўды, у казяльца лісткі ўтвараюць штосьці накшталт казліных рожак, аднак гэта не дае падстаў меркаваць аб пераносе назвы па знешняму падабенству.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ляпе́нда1, ліпінда́, лепе́нда́ ’нястрыманы на язык, балбатун’, лепянда́ць, лепе́ньдзіць, ліпяньдзі́ць ’гаварыць шмат, не да месца, надакучліва’ (міёр., З нар. сл.; ТС), шчуч., воран. ляпяндзя́ ’пляткарка’ (Сцяшк. Сл.). Да лімінда́, ляме́ндзіць (гл.). Мена ‑м‑ у ‑п‑ адбылася пад уплывам лапатаць, лапанда. (Яна характэрная і для гаворак літ. мовы; параўн. літ. lamañtas = lapañtas; LKŽ, 7, 140.) Аб суфіксе е́нда (‑інда́, ‑яндзя́), балтыйскім паводле паходжання, гл. Слаўскі (SP, 1, 63); інакш Сцяцко (Афікс. наз., 43, 98–99).

Ляпе́нда2, лепянда́, лепенда́ ’вадкая гразь’ (ТС). Да ля́па3. Аб суфіксе е́нда гл. папярэдняе слова.

*Ляпе́нда3, лепенда́ ’прымітыўная пабудова’ (ТС). Да ляпі́ць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Га́льштук (БРС). Непасрэднае запазычанне з польск. halsz tuk ’тс’, якое ўзята з ням. Halstuch ’хустка на шыю’ (аб фанетыцы слова, у прыватнасці аб пераходзе ням. ‑ch > ‑k у польск. мове, гл. Слаўскі, 1, 396). Форма, блізкая да бел., існавала калісьці і ў рус. мове: гальштук (гл. Шанскі, 1, Г, 20). У форме га́лстук, а́лстук гэта слова вядома ў сучасных бел. дыялектах, а таксама ў ст.-бел. мове (гл. Сцяц. Нар., 97–98, са спасылкай на слоўнік Гарбачэўскага). Невядома толькі, ці сучасныя дыялектныя бел. га́лстук, а́лстук працягваюць старыя бел. формы, ці гэта запазычанне новага часу з рус. мовы?

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Гла́бка ’верхняя планка ў драбінах воза’ (Шатал.). Параўн. укр. гла́бці ’лубкі ў санях; сані, абшытыя лубкамі’ (Грынч.). Паводле Рудніцкага (637), вытворнае ад асновы *glab‑, якая чаргуецца з *glob‑ (аб гэтай апошняй гл. Рудніцкі, 650) і ад якой утварылася таксама аглобля, галобля і да т. п. Гл. яшчэ ў Фасмера, 1, 413: глоба́ ’папярочная бэлька, жардзіна, доўгі шост’, укр. глоба́ ’дрэва, якое расце коса; жалезны клін’. Гэта група слоў, паводле Фасмера, адносіцца да рус. огло́бля. балг. сглобя́ ’збіраю, змацоўваю’, польск. głobić і г. д. (аб далейшых сувязях гл. у Фасмера). Параўн. яшчэ Слаўскі, 1, 291 (пад głobić).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Падглы́бціць ’прысвоіць’ (Касп.). Бліжэйшы славянскі адпаведнік — польск. дыял. gląbać ’хапаць, забіраць сабе; абдымаць’. Польск. слова роднаснае слав. globa, globiti (аб апошніх гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 131 і наст.), параўн. бел. аглобля. Лаўчутэ абгрунтавана (Балтизмы, 103 і наст.) на аснове семантычнага і арэальнага крытэрыяў ставіць пытанне аб запазычанні польск. gląbać з балцкіх моў, параўн. літ. globti, glėbti ’укрываць, ухутваць; хапаць, прысвойваць’, лат. glabät ’берагчы, захоўваць’ і г. д. Што датычыць канкрэтнага статуса беларускага слова, то яно можа быць прэфіксальным утварэннем на беларускай глебе як ад польск. gląbać, так і ад літ. globti з дыялектнай зменай а > ы і падваеннем інфінітыўнага канчатку.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́сцерка ’мяшок’ (Касп.). Тлумачэнне знаходзім у Даля: «Костерь ж. или костеря, костра, кострика, кострица, кострыга, костыга, костка, костица ж. Правильнее кастеря, кастрика «жесткая кора растений, годных для пряжи льна, конопли». Можна меркаваць, што касцерка ’мяшок’ — гэта ўтварэннесуфіксам -к(а) ад. бел. кастра ’кастрыца’, дзе суфікс выступае ў ролі ўтвараючага nomina attributiva і дзе нібы «аднаўляецца» ніколі тут не існаваўшы «ь». Гл. аб слове прасл. *kostra ў Трубамова, Эт. сл., 11, 158–160 (тут і аб складанасці рэканструкцыі). Першапачатковая семантыка слова — капцёрка «мяшок з канапель або льну — раслін, што даюць шмат кастры» (або «мяшок, зроблены з ільну або канапель, у якіх захавалася шмат кастры»).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Каю́та ’жылое памяшканне для пасажырах або экіпажа на судне’ (ТСБМ, БРС). Параўн. рус. каю́та ’тс’, укр. каю́та. У бел. мове, як і ва ўкр., непасрэднае запазычанне з рус. мовы. Рус. каю́та ўпершыню згадваецца ў крыніцах у 1705 г. (таксама і ў варыянце кают, 1720 г.). Крыніцай запазычання Фасмер, 2, 216 лічыць ням. Kajüte або гал. kajuit. Шанскі, 2, 107, мяркуе, што хутчэй рус. слова было запазычана ў Пятроўскую эпоху з ням. мовы: аб гэтым сведчыць ж. р. слова (гал. форма не падыходзіць). Фасмер, там жа, указвае, што думка Зяленіна аб запазычанні са швед. kajuta (< н.-ням.) абгрунтавана.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Забы́ць ’перастаць помніць’. Рус. забы́ть, укр. забу́ти польск., в.-луж. zabyć, н.-луж. zabyś ’тс’, палаб. zobål‑să ’забыў’, чэш. zabýti, славац. кніжн. zabyť, славен. záabiti, серб.-харв. за̀бити ’забыць’. Ст.-слав. забыти ’забыць’, ст.-рус. забыти ’тс’ (з XI ст.), ст.-бел. забыти ’тс’. Прасл. zabyti < za + byti (гл. быць). Шанскі (2, З, 12) лічыць, што ўнутраная форма слова звязана з уяўленнем аб завыванні як пераходзе з сапраўднага свету за яго межы. Але першаснае значэнне быць, відаць, ’расці’, ’узнікаць’ (параўн. быллё), што дае падставу для ўяўлення аб іншым семантычным ходзе, адлюстраваным у выразе быллём парасло, г. зн. забылася.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)