паскрыпе́ць, ‑плю, ‑піш, ‑піць; зак.

Скрыпець некаторы час. [Гарнец:] У шэсцьдзесят сем год ды з маім здароўем не пра жаніцьбу ўжо думаць... [Зыль:] Нічога, паскрыпіш яшчэ. Губарэвіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паспыня́цца, ‑яецца; ‑яемся, ‑аецеся, ‑яюцца; зак.

Разм. Спыніцца — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх. Байцы мітусліва паспыняліся і неўзабаве накіраваліся да машын ля канавы. Марціновіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасячы́ся, ‑сячэцца; ‑сякуцца; пр. пасекся, ‑секлася; зак.

1. Рассячыся на кавалкі, падрабніцца. Бацвінне лёгка пасеклася.

2. Стаўшы сухім, расшчапіцца і абламацца на канцах (пра валасы).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

патле́ць, ‑ее; зак.

1. Сатлець — пра ўсё, многае. А верх .. [дуба] такі самы, як і быў, але знізу дробнае голле патлела. Чорны.

2. Тлець некаторы час.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўспіра́цца, ‑аецца; ‑аемся, ‑аецеся, ‑аюцца; зак.

Разм. Усперціся — пра ўсіх, многіх. Паўспіраўшыся локцямі на маленькі столік, штосьці як бы разглядалі на ім чатыры дзяўчыны. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пералётны, ‑ая, ‑ае.

Які адлятае на зіму ў вырай (пра птушак). Пералётныя птушкі. // перан. Які імкліва перамяшчаецца. Да пералётнага святла ракет далучыўся пажар эшалона. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пераме́рці, ‑мрэ; ‑мром, ‑мраце, ‑мруць; пр. перамёр, ‑мерла; зак.

Разм. Памерці — пра ўсіх, многіх. — Ад сухотаў перамерлі ўсе мае браты. Падыходзіць і мая чарга... Хведаровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праху́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.

Хукаючы, ачысціць ад снегу, лёду (звычайна пра шыбу). Салдат Сідараў прахукаў на шыбе праталіну і зірнуў на двор. Хомчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэдукава́ны, ‑ая, ‑ае.

Спец.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад рэдукаваць.

2. у знач. прым. Які з’яўляецца вынікам рэдукцыі, аслаблены (пра гук мовы). Рэдукаваны галосны гук.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

самахо́дзь, прысл.

Разм. Без кіравання, без прынукі (пра каня, вала). [Сымон:] — Пускай.. [каня] на самаходзь, лішне не турбуй у баразне. Кулакоўскі. // Самацёкам, без садзейнічання. Справа ідзе самаходзь.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)