(позналац. vilani ад лац. villa сядзіба, маёнтак),
розныя катэгорыі феад.-залежнага сялянства ў краінах Зах. Еўропы ў сярэднія вякі. 1) У Францыі, Германіі, Італіі віланы былі ў параўнальна лепшым юрыд. і маёмасным становішчы, чым інш. катэгорыі сялянства (адсутнасць спадчынных асабістых павіннасцей, большая свабода ў адчужэнні надзелаў, больш шырокія магчымасці перасялення і інш.). Катэгорыя віланаў склалася тут у 9—10 ст. У 13—15 ст. тэрмін «віланы» стаў ужывацца таксама для абазначэння ўсяго сялянства.
2) У Англіі віланы — катэгорыя сялян, якія знаходзіліся ў адной з самых жорсткіх формаў феад. залежнасці (павіннасці «паводле волі лорда», цяжкая паншчына, строгае абмежаванне права пакідаць надзел і інш.). Юрыд. афармленне ін-та віланства завяршылася тут да сярэдзіны 12 ст. У 15—16 ст. віланства паступова ператварылася ў капігольд і як катэгорыя феад. залежнасці віланы ў Англіі зніклі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тозлучн. so, dann; sodánn;
то …, то … bald … bald;
то тут, то там bald hier, bald dort;
то адно́, то друго́е bald dies, bald jénes;
◊
то-та ж! das ist es ja ében!
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
дзед1, ‑а, М ‑дзе, м.
1. Бацькаў або матчын бацька. А вакол стаяць дзяўчаты, Шмат хлапцоў, мужчын, кабет. Тут сынок, ды тут і тата, Тут і ўнучак, тут і дзед.Крапіва.
2. Стары чалавек. Па раёну ходзіць слава, Што Анісім — мудры дзед.Панчанка.
3.Разм. Муж. Добра каша пры хлебе, добра баба пры дзедзе.Прыказка.
•••
Дзед Мароз — казачная істота, увасабленне марозу ў выглядзе дзеда з доўгай сівой барадой, у кажуху, зімовай шапцы, з кіем у руцэ. Вокны друкарні зусім замурованы дзівоснымі ўзорамі Дзеда Мароза.Брыль.
За дзедам-шведам — вельмі даўно.
Следам за дзедамгл. следам.
дзед2,
гл. дзяды 2.
дзед3, ‑а, М ‑дзе, м.
Уст. Прыстасаванне, у якое ўтыкалася лучына для асвятлення хаты. Цьмяна гарэла лучына, уваткнутая ў дзеда — спецыяльна зробленую для гэтага прыладу.Чарнышэвіч.[Гаспадар] схадзіў у цёплую хату, вынес адтуль «дзеда» з лучынай, з запальніцы падпаліў.Лобан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пень, пня, мн. пні, пнёў, м.
1. Астатак спілаванага, ссечанага ці зламанага дрэва, які тырчыць з зямлі.
Карчаваць пні.
Быць на пні (быць не зрэзаным — пра лес, збожжа). Стаіць як п. (перан.: нерухома, нічога не разумеючы; разм.).
2. Адно дрэва будаўнічага матэрыялу.
Купіць сорак пнёў лесу.
3.перан. Пра бесталковага, абыякавага да ўсяго чалавека (разм., пагард.).
Што гэты п. тут можа зразумець?
|| памянш.пянёк, -нька́, мн. -нькі́, -нько́ў, м. (да 1 знач.).
|| прым.пянёчны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) і пнёвы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
дзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
1. Рабіць што-н., займацца чым-н.
Д. рашуча.
2.чым. Кіраваць, валодаць чым-н.
Спартсмен удала дзейнічаў ракеткай.
Пасля ранення нага не дзейнічае.
3.на каго-што і без дап. Рабіць уплыў, уздзеянне, выклікаць якую-н. рэакцыю ў адказ.
Лякарства на яго станоўча дзейнічае.
Сонца згубна дзейнічае на жэньшэнь.
4. Быць спраўным (пра апараты, механізмы).
Механізм дзейнічае безадказна.
5. Мець сілу, абавязваць рабіць пэўным чынам.
Тут дзейнічаў даўні звычай.
◊
Дзейнічаць на нервыкаму (разм.) — раздражняць каго-н.
|| зак.падзе́йнічаць, -аю, -аеш, -ае (да 3 і 5 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ру́шыць, -шу, -шыш, -шыць; зак. і незак.
1.зак. Пачаць рух; накіравацца куды-н.
Трактар рушыў з месца.
Атрад рушыў да лесу.
Калгас за апошнія гады значна рушыў наперад (перан.: атрымаў далейшае развіццё).
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Во́сьдзека, восьдзечка ’вось тут, блізка’ (Шат.). З вось + дзе + ка, дзе ‑ка — вядомая пры ўтварэнні прыслоўяў часціца; ‑ч‑ перад ‑ка надае прыслоўю ласкальны характар (Карскі 2-3, 68 і наст.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Старма́ ‘старчма’ (дзятл., Сл. ПЗБ). Укр.сто́рма ‘тс’. Паводле ЕСУМ (5, 427), звязана з старчма (гл.), але тут, хутчэй, метатэза з *стро́ма (гл. стромы); націск на канцы паводле старчма́, гл.