вёска ў Беларусі, у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на р. Прыпяць. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 38 км на ПдЗ ад г. Жыткавічы, 271 км ад Гомеля, 7 км ад прыстані Тураў, на шашы Давыд-Гарадок—Тураў. 1300 ж., 487 двароў (1995). Станцыя перапампоўвання нафты на нафтаправодзе «Дружба». Сярэдняя і муз. школы. Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАЯКІ́ЛЬ (Guayaquil),
горад у Эквадоры. Адм. ц.прав. Гуаяс. Засн. ў 1531. Нас. 1508 тыс.ж. (1993). Гал. знешнегандл. (50% экспарту і 90% імпарту краіны) порт на р. Гуаяс (за 50 км ад зал. Гуаякіль). Чыг.станцыя. Міжнар. аэрапорт. Гал.эканам. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапрацоўка і суднабудаванне, харчасмакавая, лесапільная, гарбарна-абутковая, тэкстыльная. 2 ун-ты. Арх. помнікі 16—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЯРЖЫ́НСК,
горад у Расіі, цэнтр раёна ў Ніжагародскай вобл.Засн. ў 1929. 285,9 тыс.ж. (1994). Порт на р. Ака. Чыг.станцыя. Цэнтр хім. прам-сці (вытв-сць капралактаму, пластмас, аргшкла і інш.), машынабудаванне, лёгкая (у т. л. пянькова-джутавая), харч.прам-сць; вытв-сцьбуд. матэрыялаў. НДІ і праектныя ін-ты па распрацоўцы хім. тэхналогій. Драм. і лялечны т-ры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІЛАЎЭ́А (Kilauea),
бесперапынна дзеючы вулкан на в-ве Гаваі, у Ціхім ак.Тэр. ЗША (штат Гаваі). Выш. 1247 м. Шчытападобны конус з вял. кальдэрай (дыям. 4,5 км, глыб. больш за 230 м), у якой возера, перакрытае слоем лавы. Апошняе значнае вывяржэнне адбылося ў 1983—85. К. ўваходзіць у склад Гавайскага вулканічнага нац. парку, уключанага ЮНЕСКА у Спіс сусв. спадчыны. Вулканалагічная станцыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОШ,
горад у Кіргізіі, цэнтр Ошскай вобл., каля выхаду р. Акбура з перадгор’яў Алайскага хр. ў Ферганскую даліну. Вядомы з 9 ст. 239 тыс.ж. (1996). Чыг.станцыя. Прам-сць: лёгкая (баваўняныя і шаўковыя камбінаты, бавоўнаачышчальны з-д, швейная і абутковая ф-кі), харч. (мясная, малочная, вінаробная), маш.-буд., металаапрацоўчая. Пед.ін-т, 2 тэатры. Музеі: баваўнаводства і гіст.-краязн. запаведнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛЕХА́РД,
горад, цэнтр Ямала-Ненецкай аўт. акругі Цюменскай вобл. ў Расіі. Засн. ў 1595. Да 1933 Абдорск. 32 тыс.ж. (1999). Рачны порт на р. Палуй пры ўпадзенні яе ў р. Об, каля Паўн. палярнага круга. На процілеглым беразе р. 06 — чыг.станцыя Лабытнангі. Аэрапорт. З-ды: рыбакансервавы, малочны; домабуд. к-т. Дрэваапр.прам-сць.
Краязн. музей. Цэнтр геолагаразведачных экспедыцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЛІКА́МСК,
горад у Пермскай вобл. Расіі. Засн. ў 1430. 106 тыс.ж. (2000). Прыстань на р. Кама. Чыг.станцыя. Буйны цэнтр хім. і нафтахім. прам-сці, здабычы і перапрацоўкі калійных солей, вытв-сці калійных і калійна-магніевых угнаенняў, тэхн. солі; цэлюлозна-папяровы камбінат; з-ды: гумава-тэхн. прадукцыі, магніевы, суднарамонтны; дрэваапрацоўчая прам-сць. Пед.ін-т. Краязн. музей. Арх. помнікі 17—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САН-ЛУІ́С (São Luís),
горад на ПнУ Бразіліі, на в-ве Сан-Луіс, злучаны з мацерыком мостам цераз праліў Сан-Маркус. Адм. ц. штата Мараньян. Засн. ў 1612. Каля 1 млн.ж. з прыгарадамі (2000). Вузел аўтадарог, чыг.станцыя. Марскі порт (вываз бавоўны, пальмавых арэхаў і алею, карнаубскага воску). Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., хім., фармацэўтычная, паліграфічная. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМФЕРО́ПАЛЬ,
горад, цэнтр Аўтаномнай Рэспублікі Крым, на Украіне, на р. Салгір. Засн. ў 1784. 339 тыс.ж. (1999), Чыг.станцыя. Тралейбусная сувязь з Паўднёвым берагам Крыма. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л. парфумерна-касметычная, кансервавая, вінаробная, тытунёвая), лёгкая (трыкат., ; гарбарна-абутковая), маш.-буд. (абсталяванне для харч. прам-сці, тэлевізары), хімічная. З ВНУ, у т. л.ун-т. 3 тэатры. Музеі: маст., краязнаўчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБУ́ХАВА,
вёска ў Беларусі, у Гродзенскім р-не. Цэнтр сельсавета і с.-г.калект. прадпрыемства «Абухава». За 18 км на ПдУ ад Гродна, 1,5 км ад чыг. ст. Жыдомля. 1702 ж., 521 двор (1994). Калектыўнае с.-г. і гандл. прадпрыемствы, лазнева-пральны камбінат, станцыятэхн. абслугоўвання. Сярэдняя, муз. і спарт. школы, Палац культуры, б-ка, дзіцячы сад, амбулаторыя, аддз. сувязі, ашчадны банк, гандлёвы цэнтр.