1) філасофскае вучэнне, паводле якога існуе некалькі (мноства) незалежных пачаткаў быцця або асноў ведаў. Процілеглае манізму.
Тэрмін «П.» увёў у філасофію К.Вольф. У залежнасці ад вырашэння асноўнага пытання філасофіі П. можабыць матэрыялістычны (Эмпедокл у анталогіі, Спіноза ў гнасеалогіі) і ідэалістычны (Г.Лейбніц). Асобная форма філас. П. — дуалізм, які адстойвае незалежнае існаванне матэрыяльнага і ідэальнага (Р.Дэкарт, картэзіянцы) Філас. сістэмы мінулага, якія імкнуліся выявіць унутр. ўзаемасувязь з’яў, звесці іх разнастайнасць да адзінай асновы, мелі маністычную накіраванасць. З канца 19 ст. назіраецца ўзмацненне тэндэнцый да плюралістычнай. трактоўкі быцця і пазнання.
2) Характарыстыка дэмакр.паліт. сістэмы грамадства, пры якой сцвярджаецца неабходнасць разнастайнасці суб’ектаў эканам., паліт. і культ. жыцця; арганізацыя ўлады, якая абапіраецца на ўзаемадзеянне асн. партый, паліт. рухаў і прадухіляе манапалізацыю ўлады ў адных руках. Паліт. П. мае на мэце паслядоўнае правядзенне прынцыпу раздзялення ўлады (заканадаўчай, выканаўчай, судовай) і ажыццяўляецца ў форме прававой дзяржавы.
3) Разнастайнасць чаго-н., напр., форм уласнасці, думак, поглядаў, партый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫБЫ́ТАК,
перавышэнне даходаў ад продажу тавараў (паслуг) над затратамі на іх вытв-сць і продаж; адзін з найб. важных паказчыкаў фін. вынікаў гасп. дзейнасці прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў. Вылічаецца як розніца паміж выручкай ад рэалізацыі прадукту гасп. дзейнасці і сумай выдаткаў фактараў вытв-сці на гэту дзейнасць у грашовым выражэнні. Адрозніваюць П.: поўны, ці агульны, які называецца валавым (балансавым); чысты, што застаецца пасля выплаты падаткаў і адлічэнняў; бухгалтарскі, які разлічваецца па бухгалтарскіх дакументах без уліку дакументальна не зафіксаваных выдаткаў самога прадпрымальніка, у т. л. ўпушчанай выгады; эканамічны, які ўлічвае часовыя, альтэрнатыўныя выдаткі. Звычайна эканам. П. меншы за бухгалтарскі на велічыню некампенсаваных уласных выдаткаў прадпрымальніка, не ўлічаных у сабекошт, у якія часам уключаюць упушчаныя магчымасці. Апрача таго, магчымы выдаткі, якія не пазначаны ў балансе. Чысты П. паступае ў распараджэнне прадпрыемства і выкарыстоўваецца для фарміравання фін. рэзерву, фондаў накаплення і спажывання, дывідэнднага і інш., а таксама можабыць перададзены ва ўласнасць членаў прац. калектыву, калі гэта прадугледжана статутам прадпрыемства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВАБО́ДА СЛО́ВА,
адно з асн. асабістых правоў чалавека і паліт. правоў грамадзян, састаўная частка больш агульнага права, якое атрымала назву «свабода інфармацыі». Уяўляе сабой магчымасць публічна (вусна, у пісьмовай форме, з выкарыстаннем сродкаў масавай інфармацыі) выказваць сваё меркаванне (думкі). Заканадаўства і суд. практыка ў дэмакр. краінах выпрацавалі сістэму абмежаванняў С.с. і карыстання інфармацыяй з мэтай не дапускаць злоўжывання імі і абароны гонару і годнасці грамадзян. Забараняецца выкарыстанне С.с. для заклікаў да гвалтоўнага звяржэння законнай дзярж. улады, выдавання дзярж. і інш. тайнаў, якія ахоўваюцца законам, для падбухторвання да ўчынення злачынстваў, для распальвання нац., расавай, рэліг. і інш. варожасці, абраз і паклёпаў на інш. асоб, пасяганне на грамадскую мараль. Пералік абмежаванняў на С.с. можабыць пашыраны ў перыяд дзеяння рэжымаў надзвычайнага і ваен. становішча. У Рэспубліцы Беларусь С.с. і права на атрыманне і распаўсюджванне інфармацыі замацаваны ў арт. 34 Канстытуцыі. Манапалізацыя сродкаў масавай інфармацыі дзяржавай, грамадскімі аб’яднаннямі або асобнымі грамадзянамі, а таксама цэнзура не дапускаюцца. Гл. таксама Галоснасць, Інфармацыя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТЭРЭАСКАПІ́ЧНАЕ ТЭЛЕБА́ЧАННЕ,
сістэма тэлебачання, якая стварае ў гледача ўражанне аб’ёмнасці відарыса. Грунтуецца на бінакулярнасці зроку (гл.Бінакулярны зрок). Перадача відарысаў (чорна-белых ці каляровых) стэрэапарыможабыць адначасовая або паслядоўная. Разнавіднасць С.т. — шматракурснае тэлебачанне. Выкарыстоўваецца ў асн. для прыкладных мэт.
У найб. простых сістэмах С.т. відарысы стэрэапары пачаргова ўзнаўляюцца на экране кінескопа і глядач назірае іх праз святлоклапанныя акуляры, сінхранізаваныя з разгорткай тэлевізара так, каб левы відарыс накіраваць у левае вока, а правы — у правае. Існуюць інш. метады перадачы і пабудавання тэлевізійных прыёмнікаў, у т. л. праекцыйных, якія таксама патрабуюць выкарыстання акуляраў (святлоклапанных, каляровых, паляроідных ці іх камбінацыі). У безакулярных сістэмах С.т. экран кінескопа мае лінзава-растравую оптыку і пры выбары пэўнага вугла назірання левы відарыс накіроўваецца ў левае вока, правы — у правае. Перспектывы С.т. звязваюць з лічбавым тэлебачаннем, а таксама з камп’ютэрнымі спосабамі апрацоўкі відарысаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАЕКТО́РЫЯ (ад позналац. trajectorius які належыць да перамяшчэння),
неперарыўная лінія, якую апісвае матэрыяльны пункт пры сваім руху. Т. нябесных цел наз.арбітамі. Калі Т. — прамая лінія, рух пункта наз.прамалінейным, у адваротным выпадку — крывалінейным. Выгляд Т. залежыць ад сіл, што дзейнічаюць на пункт, характару сувязей механічных, пачатковых умоў руху пункта, сістэмы адліку і інш.Напр., Т. пункта, які рухаецца ў цэнтр. полі прыцягнення, залежыць ад яго пачатковай скорасці і можабыць прамой лініяй, эліпсам, гіпербалай, акружнасцю ці парабалай. Вызначэнне Т. для розных цел мае важнае значэнне пры навук. даследаваннях і вырашэнні многіх практычных задач (напр., разлік арбіт штучных касм. аб’ектаў). Знаходжанне Т. руху часціц і цел — адна з задач кінематыкі.
Віды траекторыі цела з пачатковай гарызантальнай скорасцю v0 у полі прыцягнення Зямлі: 1 — акружнасць (
); 2 — эліпс (
); 3 — парабала (
); 4 — гіпербала (
); R — радыус Зямлі; g — паскарэнне свабоднага падзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭРМІНО́ВАЯ ВАЕ́ННАЯ СЛУ́ЖБА,
абавязковая служба ва ўзброеных сілах грамадзян прызыўных узростаў на працягу ўстаноўленага законам тэрміну. У многіх дзяржавах, у т. л. ў Рэспубліцы Беларусь, з’яўляецца асн. формай воінскай службы. На Т.в.с. прызываюцца грамадзяне мужчынскага полу, якія дасягнулі да дня прызыву ўстаноўленага законам узросту (у некат. дзяржавах абавязковая і для асоб жаночага полу, напр., у Ізраілі). Працягласць Т.в.с. можабыць рознай у залежнасці ад віду ўзбр. сіл, узроўню адукацыі і інш. На Беларусі парадак прызыву на Т.в.с., яе праходжанне, звальненне ў запас і інш. пытанні вызначаюцца законам «Аб усеагульным воінскім абавязку і ваеннай службе» і «Палажэннем аб праходжанні тэрміновай ваеннай службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь», статутамі воінскімі і інш. У мірны час на Т.в.с. прызываюцца грамадзяне Рэспублікі Беларусь ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Тэрміны службы: для тых, хто мае вышэйшую адукацыю, — 12 месяцаў, для інш. катэгорый грамадзян — 18 месяцаў. Гл. таксама Абавязак воінскі, Воінская павіннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЕ́РМЕРСКАЯ ГАСПАДА́РКА,
прыватнае таварнае с.-г. прадпрыемства, якое вядзецца індывід. таваравытворцам (фермерам) ці сям’ёй на ўласнай або арандаванай зямлі і звычайна звязана з сялібай хутарскога тыпу. Можабыць заснавана на працы ўладальніка Ф.г. і членаў яго сям’і, а таксама наёмных пастаянных ці сезонных работнікаў. Станаўленне Ф.г. ў большасці краін, у т. л. ў Расіі, адбывалася ў ходзе працяглай эвалюцыі памешчыцкіх гаспадарак у капіталіст. прадпрыемства, а сялян — у наёмных рабочых ці фермераў. Каб вытрымаць канкурэнтную барацьбу, Ф.г. кааперуюцца ў галіне крэдыту, выкарыстання тэхнікі, забеспячэння, перапрацоўкі, збыту прадукцыі і інш. На Беларусі Ф.г. зноў пачалі стварацца ў пач. 1990-х г. На 1.1.2002 іх было 2397, сярэдняя велічыня зямельнага ўчастка, якім яны валодаюць, — 38,9 га. Доля Ф.г. ў валавым зборы с.-г. культур у 2001 складала 1—2%, у вытв-сці асн. прадуктаў жывёлагадоўлі — менш як 1%. Прававой асновай, якая рэгулюе дзейнасць Ф.г. на Беларусі, з’яўляецца Закон «Аб сялянскай (фермерскай) гаспадарцы» (1991).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫ́ЧНЫЯ ЗБУДАВА́ННІ,
пабудовы, сіметрычныя адносна верт. восі ў цэнтры гал. памяшкання, якое дамінуе ў арх. кампазіцыі. Функцыян. і маст. значэнне Ц.з. можабыць выяўлена і ў плане (круг, квадрат, шматграннік ці больш складаная геам. фігура) і ў вонкавым выглядзе.
Найб. пашыраны ў відовішчных, выставачных і прамысл. збудаваннях, у культавай архітэктуры Сярэдняга і Д.Усходу, Зах. і Усх. Еўропы (Італія, архітэктура Высокага Адраджэння).
На Беларусі Ц.з. вядомы са старажытнасці ў крыжова-купальных храмах, абарончай архітэктуры стыляў готыкі і рэнесансу. Найб. пашыраны ў канцы 18 — пач. 19 ст. (Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор, Моладаўская капліца, Слаўгарадская царква Раства Багародзіцы).
Узор мемар. Ц.з. — капліца Ляснянскага мемарыяльнага комплексу. Сярод прыкладаў сучасных Ц.з. будынак творчага аб’яднання «Нацыянальны акадэмічны Вялікі тэатр оперы і балета Рэспублікі Беларусь», Мінскі цырк, Гомельскі цырк, павільёны Нац. выставачнага цэнтра «БелЭкспа» і крытага рынку «Камароўскі», жылыя дамы па вул. Веры Харужай у Мінску.
Т.В.Габрусь.
Да арт.Цэнтрычныя збудаванні. Віла «Ратонда» каля г. Вічэнца (Італія). Архітэктар А.Паладыо. 16 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Möglichkeitf -, -en магчы́масць, мажлі́васць;
nach ~ па ме́ры магчы́масці;
es gibt [bestéht] éine ~ ёсць [ма́ецца] магчы́масць;
ist das die ~!разм. не мо́жабыць!
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
ДАДЭКАФО́НІЯ (ад грэч. dōdeka дванаццаць + phōnē гук),
адзін з відаў кампазітарскай тэхнікі 20 ст.; метад стварэння музыкі, пры якім уся тканіна твора выводзіцца з серыі — своеасабліва арганізаваных 12 (часам і менш) гукаў храматычнай гамы. Узнікла на аснове т. зв. свабоднай атанальнасці. Эстэтычны сэнс выкарыстання Д. — дасягненне канструкцыйнага адзінства і лагічнай звязнасці пры адсутнасці класічных танальных адносін (гл.Мажорамінор). Метад серыйнай Д. распрацаваны К.Шонбергам (1921), удасканалены А.Вебернам і А.Бергам. Серыя мае 4 формы: першапачатковую, або прыму, ракаход (тоны ідуць у адваротным парадку), інверсію (інтэрвалы серыі дадзены ў абярненні), ракаходную інверсію. Кожная форма можабыць пачата з любога з 12 тонаў тэмпераванай сістэмы, у выніку атрымліваецца 48 раўназначных серыйных радоў. Серыя можа выкладацца гарызантальна, утвараючы меладычную лінію, вертыкальна, утвараючы акордыку, або ў розных камбінацыях рухаў. Вядомы разнавіднасці дадэкафоннай тэхнікі І.М.Гаўэра, А.Габы, Э.Кшэнека. Да Д. звяртаюцца многія сучасныя кампазітары, часта фрагментарна ў рамках танальна арганізаванай музыкі, у т. л.бел. В.Войцік, Г.Гарэлава, А.Гураў, У.Дарохін, У.Кандрусевіч, В.Капыцько, С.Картэс, В.Кузняцоў, А.Літвіноўскі, Дз.Смольскі, А.Сонін, Р.Сурус і інш.
Літ.:
Денисов Э. Додекафония и проблемы современной композиторской техники // Музыка и современность. М., 1969. Вып. 6;
Когоутек Ц. Техника композиции в музыке XX в.: Пер. с чеш. М., 1976;
Холопов Ю. Кто изобрел 12-тоновую технику? // Проблемы истории австро-немецкой музыки. М., 1983;