ТРАЕКТО́РЫЯ (ад позналац. trajectorius які належыць да перамяшчэння),
неперарыўная лінія, якую апісвае матэрыяльны пункт пры сваім руху. Т. нябесных цел наз.арбітамі. Калі Т. — прамая лінія, рух пункта наз.прамалінейным, у адваротным выпадку — крывалінейным. Выгляд Т. залежыць ад сіл, што дзейнічаюць на пункт, характару сувязей механічных, пачатковых умоў руху пункта, сістэмы адліку і інш.Напр., Т. пункта, які рухаецца ў цэнтр. полі прыцягнення, залежыць ад яго пачатковай скорасці і можа быць прамой лініяй, эліпсам, гіпербалай, акружнасцю ці парабалай. Вызначэнне Т. для розных цел мае важнае значэнне пры навук. даследаваннях і вырашэнні многіх практычных задач (напр., разлік арбіт штучных касм. аб’ектаў). Знаходжанне Т. руху часціц і цел — адна з задач кінематыкі.
Віды траекторыі цела з пачатковай гарызантальнай скорасцю v0 у полі прыцягнення Зямлі: 1 — акружнасць (
); 2 — эліпс (
); 3 — парабала (
); 4 — гіпербала (
); R — радыус Зямлі; g — паскарэнне свабоднага падзення.