гепта́н

(ад гр. hepta = сем)

арганічнае злучэнне, насычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, бясколерная рухомая вадкасць са слабым пахам; прымяняецца як эталон для вызначэння дэтанацыйнай стойкасці маторнага паліва.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

бутадые́н

(ад бутан)

арганічнае злучэнне, ненасычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, бясколерны газ з характэрным пахам, які атрымліваюць з этылавага спірту, бутану, бутылену, выкарыстоўваецца для атрымання сінтэтычнага каўчуку.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

сарбі́т2

(ад лац. sorbere = паглынаць)

арганічнае злучэнне, шасціатамны спірт аліфатычнага рада; рэчыва, якое атрымліваецца з глюкозы і ўжываецца замест цукру ў харчаванні хворых на дыябет.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

тэбаі́н

[ад н.-лац. (opium) thebaicum = опіум з ваколіц Фіў, старажытнаегіпецкага мястэчка]

арганічнае злучэнне, алкалоід, які змяшчаецца ў опіуме; выкарыстоўваецца як сыравіна для вырабу лекавых прэпаратаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

урацы́л

(ад гр. uron = мача + лац. acetum = воцат)

арганічнае злучэнне, якое ў нязначнай колькасці змяшчаецца ў жывёльных і раслінных тканках, уваходзіць у склад жыццёва важных злучэнняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

супадзе́нне, ‑я, н.

1. Адначасовасць якіх‑н. фактаў, здарэнняў. Гэтыя прыметнікі ўтвараюцца ад іменных асноў, яны паказваюць збліжэнне ці супадзенне ў прасторы або ў часе. Граматыка.

2. Падабенства, агульнасць; адпаведнасць у чым‑н. У падзеях з жыцця галоўнага героя трылогіі нямала супадзенняў з біяграфіяй самога аўтара. Шкраба. Па нейкаму дзіўнаму супадзенню ў адноўлены калгас сабралі трынаццаць .. коней. Шамякін. Супадзенні тэм могуць сведчыць толькі аб жаданні маладога пісьменніка вучыцца ў Горкага. Адамовіч.

3. Злучэнне, спалучэнне. Звычайнае супадзенне абставін, ускладн[е]нае нейкімі прычынамі, з-за якіх Далінка не ўсё адкрывае следству. Асіпенка.

4. Сумяшчэнне пры накладанні (пра геаметрычныя фігуры, лініі).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

штаны́, ‑оў; адз. няма.

1. Верхняе мужчынскае адзенне, якое мае дзве калашыны і закрывае ніжнюю частку тулава разам з нагамі. На ім [Багданёнку] былі саматканыя паўсуконныя штаны-галіфэ мясцовага фасону. Чарнышэвіч. Пояс зграбна падбіраў у таліі парусінавыя штаны і часучовую кашулю пад сінім пінжаком. Рамановіч.

2. У паляўнічай справе — поўсць, пер’е на вонкавым баку ног жывёл, якія адрозніваюцца ад астатняй поўсці ці пер’я. Штаны на нагах грыфа.

3. Спец. Злучэнне дымаходаў, якія ідуць ад розных катлоў, у адзін для падачы дыму, чаду, газаў у трубу.

•••

Штаны кароткія ў каго — не дарос хто‑н. для выканання якой‑н. справы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карбо́лавы

[ад карба- + лац. ol(eum) = алей]

які змяшчае ў сабе раствор фенолу;

к-ая кіслата — арганічнае злучэнне араматычнага рада, ядавітая вадкасць класа фенолаў, выкарыстоўваецца для дэзінфекцыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

карвала́нт

(фр. corps volant = лятучы корпус)

гіст. рухомае вайсковае злучэнне з конніцы, пяхоты, якая перавозілася на конях, і лёгкай артылерыі для нападу на варожыя тылы і камунікацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дэкстра́н

(англ. dextran, ад лац. dexter = правы)

арганічнае злучэнне класа поліцукрыдаў, утворанае рэшткамі глюкозы; выкарыстоўваецца як замяняльнік плазмы крыві, а таксама ў харчовай, тэкстыльнай і папяровай прамысловасці.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)