кале́ка

(цюрк. kalyk)

чалавек, які страціў якую-н. частку цела або здольнасць валодаць ёю ці наогул мае які-н. фізічны недахоп.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

дысаго́нія

(ад гр. dissos = падвойны + goneia = зараджэнне)

здольнасць некаторых грэбнявікоў размнажацца палавым спосабам у лічынкавай стадыі, а затым у дарослым стане.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

аўксатро́фы

(ад гр. aukso = павялічваю + -трофы)

бактэрыі, грыбы, водарасці, якія ў выніку мутацыі страцілі здольнасць сінтэзаваць рэчывы, неабходныя для іх росту.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

альбе́да

(п.-лац. albedo = белізна, ад лац. albus = белы)

велічыня, якая характарызуе здольнасць паверхні якога-н. цела адбіваць прамянёвую энергію Сонца.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гамеаста́т

(ад гамеа- + -стат)

кібернетычная сістэма, якая мадэлюе здольнасць жывых арганізмаў падтрымліваць некаторыя велічыні (напр. тэмпературу цела) у фізіялагічна дапушчальных межах.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

інтэле́кт, ‑у, М ‑кце, м.

Розум, здольнасць чалавека мысліць, разважаць. Тонкі інтэлект. □ [Чалавек], які ўдасканальвае свой інтэлект, імкнецца самага добрага, светлага.. — ён, сапраўды самы прыгожы. Дубоўка. // Узровень разумовага развіцця. Чалавек вялікага жыццёвага вопыту і багатага інтэлекту. Адам Юр’евіч вельмі сур’ёзна ставіўся да выхавання дзяцей. Майхровіч.

[Лац. intellectus.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сістэматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.

Прывесці (прыводзяць) у сістэму (у 1, 2, знач.). Трэба дакументы сістэматызаваць, нарабіць ім рэестры, каб было добра відаць, што, адкуль і куды ідзе. Скрыган. [Вольга:] — Лёня мне кажа: у цябе, маўляў, ёсць здольнасць сістэматызаваць і аналізаваць факты. Савіцкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ге́ній м.

1. (здольнасць) Genie [ʒe´ni:] n -s, -s, Schöpferkraft f -;

2. (вялікі чалавек) Gene [ʒe´ni:] n, geniler Mensch;

до́бры ге́ній Gnius m -, -ni¦en, Schtzgeist m -(e)s, -er;

злы ге́ній böser Geist

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Hören n -s слых, здо́льнасць чу́ць;

es vergng ihm ~ und Shen ён зусі́м разгубі́ўся, збянтэ́жыўся у яго́ галава́ закруці́лася

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

kredytowy

kredytow|y

крэдытны;

gwarancje ~e — крэдытныя гарантыі;

pomoc ~а — крэдытная дапамога;

obrót ~y — крэдытны абарот;

zdolność ~a — крэдытная здольнасць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)