рабаця́га, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑цязе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Старанны, шчыры праціўнік. Партрэты, артыкулы, нарысы аб ім, магчыма, іншы раз і вочы мулялі чытачу — такім папулярным быў Дабрынін, і радавала тое, што ён не фанабэрыўся, а заставаўся цягавітым рабацягам.Сіўцоў.— А што там геройскага? — запратэставала маці. — Просты рабацяга. Такія ж мазалі на руках, як ва ўсіх нас...Мыслівец./уперан.ужыв.У сяле Верхняя Алба на плоце адной непрыкметнай хаты заўсёды вісела на калу вядро або звычайны рабацяга гліняны гаршчок.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
схмурне́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.
1. Стаць хмурным, панурым. Валерка супакоіўся і маўчаў. Маўчаў, схмурнеў і Сцяпан.Пташнікаў.А яна [дзяўчына]: то ўсміхнецца, То схмурнее на хвілінку, То навокал азірнецца.Ставер.
2.(1і2ас.неўжыв.). Наморшчыцца, выяўляючы суровасць, задумлівасць і пад. На сакратаровым твары збегліся зморшчыны, і радасны звычайны твар неяк схмурнеў.Мікуліч.[Валера] напалохаў мяне. Бровы схмурнелі, чырвоныя плямы на твары.Савіцкі.
3.(1і2ас.неўжыв.); перан. Стаць пахмурным, змрочным (пра неба, пагоду і пад.). Неба схмурнела./убезас.ужыв.К канцу дня схмурнела, раптам захаладала.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
традыцы́йны, ‑ая, ‑ае.
Які з’яўляецца традыцыяй (у 1 знач.); заснаваны на традыцыі і замацаваны ёю. Традыцыйны звычай. □ Аўтары іншых помнікаў хоць і прытрымліваліся традыцыйнага правапісу, але былі менш адукаванымі і таму дапускалі пад уплывам жывога вымаўлення больш памылак.Булыка.// Які праходзіць, адбываецца па традыцыі. Традыцыйны крос. Традыцыйны кірмаш. □ Як бы там ні было, а кожны дзень, ідучы вячэраць у сталоўку, хлопцы з традыцыйным маршам неслі чарговае крэсла і ставілі каля стала.Нядзведскі.// Прыняты па традыцыі; звычайны. Традыцыйны касцюм. □ Абуты [партызаны] былі хто ў боты,.. а хто ў традыцыйныя палескія лапці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГАЛЬЦЫ́,
два роды рыб: Salvelinus і Noemacheilus. Гальцы Salvelinus — род прахадных і прэснаводных рыб сям. ласасёвых атр. ласосепадобных. Каля 10 відаў. Пашыраны на ўзбярэжжы Еўразіі і Паўн. Амерыкі, у Ладажскім, Анежскім і альпійскіх азёрах, бас.воз. Байкал. Найб. вядомыя: галец арктычны (S. alpinus), паліі, кунджа (S. leucomaenis). 1 зах.-еўрап. від занесены ў Чырв. кнігу МСАП.
Даўж. да 88 см, маса да 15 кг. Ад ласосяў адрозніваюцца адсутнасцю зубоў на ручцы сашніка і цёмных плям на целе (за выключэннем амер. віду). Кормяцца рыбай і беспазваночнымі. Аб’екты промыслу.
Галец Noemacheilus — род рыб сям. ўюновых атр. карпападобных. Больш за 100 відаў. Пашыраны ў Сярэдняй і Паўн. Еўропе, Азіі, Афрыцы (1 від). Жывуць у невял. рэках, ручаях, у падземных водах, на выш. больш за 4000 м. На Беларусі трапляецца ва ўсіх рэках і ручаях галец звычайны (N. barbatulus). Нар. назвы аўдотка, аўдзюшка, сліж, сляпец, лежань і інш.
Даўж. да 25 см, маса да 100 г. Цела голае (адсюль назва) або ўкрытае дробнай луской. Афарбоўка бурая, карычнявата-шэрая з больш цёмнымі плямамі. Кормяцца беспазваночнымі, ікрой, водарасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛІ́НЫ (Pavo),
род птушак сям. фазанавых атр. курападобных. 2 віды. П. звычайны, або індыйскі, або чубаты (P. cristatus), пашыраны на п-ве Індастан і в-ве Шры-Ланка. Драбнейшы П. сінякрылы, або яванскі (P. muticus), пашыраны ў Індакітаі і Інданезіі; занесены ў Чырв. кнігу МСАП. Жывуць у зарасніках, на лясных высечках, па берагах рэк. У Еўропу (Стараж. Грэцыя) завезены ў 4 ст. да н.э. На Беларусі трымаюць як дэкар. птушку.
У самцоў даўж цела да 125 см, хваста да 45 см, падоўжаных, упрыгожаных «вочкамі» пёраў надхвосця да 150 см; маса да 4,3 кг Афарбоўка яркая, пераважна сіне-зял., з метал. адлівам. На галаве чубок. Самкі драбнейшыя, бурага колеру, без доўгага надхвосця. Кормяцца насеннем, зернем, травой, насякомымі. Палігамы. Пры такаванні самец разводзіць пёры надхвосця веерам і падымае іх амаль вертыкальна. Нясуць да 6 яец.
П. называюць таксама пароду галубоў свойскіх (паўлінавыя галубы, трасуны) з веерападобным або трубападобным хвастом (адсюль часам наз. трубачы). Паходзяць з Індыі, у Еўропе — з 17 ст. На Беларусі адна з найб. пашыраных парод. Гл. таксама Дэкаратыўныя птушкі.
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Ліснік ’паслён чорны, Solanum nigrum L.’ (брэсц., маг., Кіс.; шчуч., Сл. ПЗБ), драг.лэ́снык ’піжма, Tanacetum vulgare L.’ (Нар. словатв.) звычайна атаясамліваецца з гліснік (< глістнік < гліста — у народнай медыцыне, напрыклад, піжмай выганяюць глістоў), параўн. віц.глі́снік ’паслён салодка-горкі, Solanum dulcamara L.’ (Кіс.), укр.гли́стник ’цытварны палын, Artemisia Sieberi Bess’, ’паслён салодка-горкі’, глист́як, рус.цвяр.гли́стник, валаг.глистовник ’тс’, наўг. ’піжма’, славен.glístnik ’жыцік ап’яняючы, Lolium temulentum L.’, ’куколь звычайны, Agrostemma githago L.’, ’цвінтарэй, Centaurium Hill.’ Рус. назвы розных раслін і траў: листник, листняг, листняк, відаць, адносяцца да ліст.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Праста́к ’дурань’, ’неахайны’ (Ян.), сюды ж прастакава́ты ’праставаты, ніякаваты’ (Нас., Ян.). Рус.проста́к ’прасцяк’, укр.проста́к ’просты чалавек’, польск.prostak ’прасцяк, неадукаваны чалавек, просты чалавек’, чэш.prostáček ’прасцяк’, серб.-харв.проста́к ’прасцяк, неадукаваны, нявыхаваны чалавек’, славен.prosták ’звычайны, просты чалавек’, балг.проста́к ’неадукаваны, нявыхаваны чалавек’, макед.простак ’тс’. Ад просты з суф. ‑ак. Суфікс яшчэ праславянскі, гл. Слаўскі (SP, 1, 89), але першапачаткова слова, відаць, мела значэнне ’просты чалавек’ у процілегласць высакароднаму, што гаворыць аб самастойным утварэнні ў розных славянскіх мовах, параўн. Банькоўскі, 2, 788; Сной₂, 586 і інш.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Сво́йскі ‘не дзікі, выгадаваны ці прыручаны чалавекам (пра жывёл, птушак, расліны), ‘прыязны, знаёмы, таварыскі’ (ТСБМ, Нас., Ласт., Др.-Падб., Байк. і Некр., Ян., Варл., Сл. ПЗБ, ТС), сюды ж сво́йсклівы ‘рахманы’ (Сл. ПЗБ). Укр.сві́йський ‘хатні, прыручаны’, рус.сво́йский ‘свой, дружалюбны, фамільярны’, польск.swojski ‘свой, не чужы, звычайны’, ‘хатні, прыручаны’, славац.svojsky ‘свой, родны, не чужы’, серб.-харв.svȏjski ‘свой’, балг.сво́йски ‘дружалюбны, фамільярны’. Прасл.*svojъskъ ад *svojь ‘свой’ з прыметнікавым суф. ‑ъsk‑; першаснае значэнне ‘свой, не чужы’. У беларускай, украінскай і польскай мовах семантычная інавацыя ‘хатні, прыручаны’ (аб жывёлах).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Тарчо́к1 ’вясенні хвошч, таўкачык, Equisetum L.’ (круп., Сл. ПЗБ). Да тарча́ць, торч (гл.), параўн. іншыя назвы расліны стаўбуно́чык (маст., Расл. св.), стырч (лельч., Расл. св.), а таксама славен.tr̂ček ’пень, сцябло’.
Тарчо́к2 ’смаржок звычайны’ (полац., круп., ЛА, 1; асіп., Сл. ПЗБ), ’вужовік, Amanitopsis fulva W. G. Smith’ (круп., Серж.-Яшк.), ’глузд веснавы, Gyromitra esculenta (Fr.) Fr.’ (полац., там жа). Параўн. укр.торчо́к, торчо́к ’смарчок, Helvella esculenta Pers.’. Матывацыя, як і ў папярэдняга слова, параўн. іншую назву старчо́к (акц., Сярж.–Яшк.), гл. старчак.
Тарчо́к3 ’мядзведка (насякомае)’ (докш., Янк. Мат.). Гл. турчок ’тс’.