БЯЛЫ́НІЦКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.

Дзейнічала ў ліп. 1941 — кастр. 1943 у Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл. Група ў г.п. Бялынічы налічвала больш за 20 чал. (кіраўнікі І.​С.​Корзун, Л.​У.​Бабіч), група ў в. Вял. Трылесін — 10 чал. (кіраўнікі І.​А.​Марозаў, У.​В.​Лапухін). Падпольшчыкі прымалі і распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, зрывалі вываз моладзі ў Германію, мелі сувязь з партызанамі, перадавалі ім зброю, боепрыпасы, медыкаменты, разведданыя, прымалі ўдзел у сумесных дыверсіях. У в. Вял. Трылесін у гонар падпольшчыкаў пастаўлены абеліск.

т. 3, с. 400

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГРУ́ПА СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ,

сукупнасць аднародных у якіх-небудзь адносінах адзінак, вылучаных на падставе адной або некалькіх прыкмет групавання з мэтай далейшага аналізу. Напр., група людзей, сфарміраваная на аснове адной (узрост) або некалькіх (узрост, пол, адукацыя) прыкмет. Прыкметы групавання могуць быць колькасныя (напр., узровень даходаў) і якасныя (выражаны ў выглядзе паняццяў, напр., прафесія). Спосабы групавання бываюць простыя (па адной прыкмеце), камбінаваныя (па 2 і болей спалучаных прыкмет), структурныя (выяўляюць структуру аднароднай сукупнасці, напр., насельніцтва), тыпалагічныя (вылучаюць у сукупнасці аднаякасныя тыпы, напр., тыпы сям’і).

А.​У.​Рубанаў.

т. 5, с. 466

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

баяві́к, баевіка, м.

1. Член рабочай баявой дружыны ў 1905–1907 гадах. [Астапчык:] — Яго [лектара] заўсёды група нашых маладых баевікоў эскартуе — туды і назад, да самой хаты. Машара.

2. Кінафільм, які карыстаецца асаблівым поспехам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

алкаго́ль, ‑ю, м.

1. Вінны спірт. // Разм. Наогул гарэлка і гарэлачныя вырабы.

2. толькі мн. (алкаго́лі, ‑яў). Спец. Шэраг арганічных злучэнняў, у склад малекул якіх уваходзіць група атамаў кіслароду і вадароду; спірты.

[Ням. Alkohol з араб.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ізалява́ны, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад ізаляваць.

2. у знач. прым. Адасоблены, асобны. Ізаляваная група. Ізаляваны факт.

3. у знач. прым. Пакрыты ізаляцыяй (у 3 знач.). Ізаляваныя правады. Ізаляваны дрот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

курці́на, ‑ы, ж.

1. Уст. Града для кветак або іншых раслін; клумба.

2. Участак, засаджаны адной пародай дрэў, а таксама група дрэў адной пароды.

3. Уст. Частка крапаснога вала паміж двума бастыёнамі.

[Фр. courtine.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

карпара́цыя, ‑і, ж.

Група асоб, аб’яднаных прафесіянальнымі, саслоўнымі і пад. інтарэсамі. Радыёвяшчальная карпарацыя. □ — Вось што, давайце зробім так: даручыце мне весці перамовы ад карпарацыі прысяжных павераных горада Мінска з панам Урублеўскім. Колас.

[Ад лац. corporatio — аб’яднанне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плея́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Група выдатных дзеячаў у якой‑н. галіне пэўнай эпохі, звязаных агульнасцю поглядаў, задач і пад. Дзям’ян Бедны належыць да слаўнай плеяды пачынальнікаў новай, сацыялістычнай літаратуры. «Полымя».

[Грэч. pleias — назва групы з сямі старажытнагрэчаскіх паэтаў.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рэгрэ́с, ‑у, м.

Рух назад, упадак у развіцці, дэградацыя. Пэўная група старой тэхнічнай інтэлігенцыі з усёй катастрафічнасцю адчула аднойчы, што іх клас гіне, што лінія іхняга класа — не прагрэс, а рэгрэс. Мікуліч.

[Ад лац. regressus — зваротны рух.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

спражэ́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. спрагаць ​2.

2. Змяненне дзеясловаў па асобах, ліках і часах. Формы спражэння.

3. Група дзеясловаў, якія маюць аднолькавыя формы змянення. Першае спражэнне. Другое спражэнне.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)