Атрыманы дарма, за нішто; бясплатны. Усе з цікавасцю чакаюць дармавога спектакля, які кожны дзень разыгрываецца Гараськам.Навуменка.[Рабочаму чалавеку] работу давай, каб ён ведаў, што не дармовыя грошы атрымлівае.Шыцік.Дармавому каню ў зубы не глядзяць.Прымаўка.// Які выконваецца дарма, бясплатна. Дармавая праца.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зламы́сны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае на мэце злы намер, што‑н. нядобрае. [Карызна] ведаў пра выпадкі, калі некаторыя зламысныя калгаснікі, у душы зацятыя ворагі калектывізацыі, рабілі ўсялякія штукі, абы не здаваць у калгас сва[ёй] жывёлы.Зарэцкі.
2.Уст. Які заключае ў сабе злы намер; злачынны. Зламысны ўчынак. Зламысная змова.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
малапісьме́нны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не ўмее добра пісаць і чытаць. Малапісьменны, але разумны.. рабочы хутка рабіўся цвёрдым прыхільнікам сацыял-дэмакратаў.Мурашка.Са школьнай праграмы.. [Бярвенскі] сёе-тое ведаў, а наогул быў малапісьменны.Колас.
2. Выкананы недастаткова пісьменна, з памылкамі. Большасць пратаколаў напісана малапісьменным почыркам, сваёю хатняй мовай.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мардава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; незак., каго.
1. Знясільваць цяжкай працай, марыць. Парабкоў .. [Плышэўскі] мардаваў на полі і на сенажаці ад цямна да цямна.Чарнышэвіч.
2.Разм. Мучыць, прыносіць пакуты. Моцна засела [у Галілея] ўзнятае сходам абурэнне і скрозь мардавала яго назо[й]лівай .. турботай, ад якой стары не ведаў сам куды дзецца.Зарэцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падра́іць1, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., што.
Пачысціць, нацерці да бляску.
падра́іць2, ‑аю, ‑аіш, ‑аіць; зак., каго-што.
Параіць, даць параду, падказаць. Ну, ты ж ведаеш... І я табе параю і падраю, як абсадзіць яго трохі, як зрабіць, каб ведаў сваё месца, каб на сваім месцы быў.Янкоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэатралізава́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад тэатралізаваць.
2.узнач.прым. Прыстасаваны для тэатра, сцэны. Не меншае значэнне для музычнай будучыні Нестара Сакалоўскага мела тое, што яго родны дзядзька Міхаіл быў добрым скрыпачом-аматарам, які выдатна ведаў народную танцавальную музыку, нацыянальныя звычаі і тэатралізаваныя гульні.«Полымя».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
інфраструкту́ра
(ад лац. infra = пад + структура)
сукупнасць галін і ведаў дзейнасці, якія забяспечваюць нармальнае функцыяніраванне ўсіх сфер эканомікі, як вытворчых, так і невытворчых; сюды ўваходзяць транспарт, сувязь, камунальная гаспадарка, прафесійнае навучанне і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
існава́ннеср., в разн. знач. существова́ние; (наличие в быту — ещё) бытова́ние;
заста́цца без сро́дкаў для ~ння — оста́ться без средств к существова́нию;
я не ве́даў пра ~нне тако́й кні́гі я — не знал о существова́нии тако́й кни́ги
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
калёквіум
(лац. colloquium = гутарка)
1) адна з форм вучэбных заняткаў, гутарка выкладчыка са студэнтамі з мэтай выяўлення іх ведаў;
2) навуковая канферэнцыя з абмеркаваннем дакладаў на пэўную тэму.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
во́бласцьж.
1. (тэрыторыя) Gebíet n -es, -e;
2. (сфера) Gebíet n -es, -e; Beréich m -es, -e, Región f -, -en; Sphäre f -, -n;
во́бласць ве́даў Wíssensgebiet n -es, -e;
3. (участак цела) Gégend f -, -en
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)